Алег Сьліжэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алег Сьліжэўскі
Слижевский Олег Леонидович.jpg
5-ы міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь
13 сьнежня 2011 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас
Папярэднік: Віктар Галаванаў
Старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу
3 верасьня 2010 — 13 верасьня 2011
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 жніўня 1972 (48 гадоў)
Горадня, Беларуская ССР, СССР
Бацька: Леанід Сьліжэўскі
Адукацыя: Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1998, магістратура 1999), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (2005, асьпірантура), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2012)

Але́г Леані́давіч Сьліжэ́ўскі (нар. 1972, Горадня, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь.

5-ы міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь (з 13 сьнежня 2011 году).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1990—1992 гадах служыў ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасьць пачаў на Гарадзенскім заводзе «Радыёпрыбор». Са сьнежня 1996 году да сакавіка 1999 году — судовы выканаўца суду Кастрычніцкага раёну Горадні. У 1998 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «правазнаўства». Ад сакавіка 1999 году да лістапада 2002 году — галоўны спэцыяліст, затым намесьнік начальніка аддзелу арганізацыйнага забесьпячэньня дзейнасьці судоў кіраўніцтва юстыцыі Гарадзенскага абласнога выканкаму. У 1999 годзе скончыў магістратуру Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Ад лістапада 2002 году да верасьня 2010 году — начальнік аддзелу палітычных партыяў і прафсаюзаў кіраўніцтва грамадзкіх аб’яднаньняў, затым начальнік кіраўніцтва грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе скончыў асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Ад 2007 году — сябар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь. Ад 3 верасьня 2010 году да 13 сьнежня 2011 году — старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу[1].

13 сьнежня 2011 году прызначаны 5-м міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне»[2]. 1 сьнежня 2017 году на прапанову міністра Алега Сьліжэўскага скасавалі абавязковае выкарыстаньне пячаткі суб’ектамі гаспадараньня[3].

Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алег Сьліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду: пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году[4] як кіраўнік аддзелу грамадзскіх арганізацыяў, партыяў і няўрадавых арганізацыяў Міністэрства юстыцыі, прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году як кіраўнік аддзелу грамадскіх арганізацыяў, партыяў і няўрадавых арганізацыяў Міністэрства юстыцыі й чалец ЦВК[5].

Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці міністра юстыцыі, чальца Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзелу грамадзскіх арганізацыяў і палітычных партыяў Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэньні міжнародных выбарчых стандартаў[6][7]. На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі й згодна з кантролем, які ён ажыцьцяўляе над судоваю сыстэмаю, Алег Сьліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацыяў і палітычных партыяў, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі[7].

31 жніўня 2020 году Сьліжэўскі быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў[8]. Восеньню 2020 году Сьліжэўскага як чальца ЦВК ўключылі ў свае санкцыённыя сьпісы ЭЗ (за парушэньне выбарчага працэсу, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці й празрыстасьці, фальсыфікацыю вынікаў выбараў[9]), Канада[10], Вялікабрытанія[11], Швайцарыя[12][13].

Таксама Сьліжэўскі знаходзіцца ў санкцыённым сьпісе ЗША за «афіцыйнае абгрунтаваньне палітычных рэпрэсіяў і фальсыфікацыяў на выбарах»[14].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сьліжэўскі Алег Леанідавіч // Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
  2. ^ Сьліжэўскі Алег Леанідавіч // Партал «Профіль Беларусі» (Цэнтар Астрагорскага), 16 красавіка 2016 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
  3. ^ У Беларусі адмяняецца абавязковае выкарыстаньне пячаткі суб’ектамі гаспадараньня // Эўрарадыё, 1 сьнежня 2017 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
  4. ^ COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus(анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  5. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС(бел.). Наша Ніва (2011-10-11).
  6. ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  7. ^ а б EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex(анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  8. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  9. ^ Official Journal of the European Union L 319 I/1(анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г. Архіўная копія ад 2020-12-24 г.
  10. ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en).
  11. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(анг.). gov.uk(en)Праверана 2020-12-25 г.
  12. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de).
  13. ^ Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси(рас.). TUT.BY (2020-12-11). Праверана 2020-12-25 г.
  14. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(en)