Перайсьці да зьместу

Сяргей Румас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Румас
лац. Siarhiej Rumas
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
18 жніўня 2018  3 чэрвеня 2020
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Андрэй Кабякоў
Наступнік Раман Галоўчанка
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
28 сьнежня 2010  31 ліпеня 2012
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч
Старшыня праўленьня ААТ «Белаграпрамбанк»
22 верасьня 2005  28 сьнежня 2010
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1 сьнежня 1969 (56 гадоў)
Гомель
Партыя
Адукацыя
Бацька Мікалай Румас
Маці Вольга Румас
Узнагароды Ордэн Сяброўства

Сярге́й Мікала́евіч Ру́мас (нар. 1 сьнежня 1969 году, Гомель) — беларускі эканаміст, прэм’ер-міністар Беларусі (2018—2020). Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2010—2012). У 2011—2019 гадах — старшыня асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу».

Нарадзіўся 1 сьнежня 1969 году ў Гомлі. У 1990 годзе скончыў Яраслаўскую вышэйшую ваенную фінансавую вучэльню па спэцыяльнасьці «фінансавае забесьпячэньне войскаў». 1990—1992 — служба ў войску. У 1995 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «арганізацыя і кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю».

Працаваў у спэцупраўленьні пры беларускай канторы Дзяржбанку СССР, камэрцыйных банках Беларусі, «Беларусбанку». З чэрвеня 2002 году — намесьнік старшыні праўленьня ААБ «Беларусбанк». 22 верасьня 2005 — 28 сьнежня 2010 — старшыня праўленьня ААТ «Белаграпрамбанк».

З 28 сьнежня 2010 — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі. 31 ліпеня 2012 году звольнены з пасады намесьніка прэм’ер-міністра ў сувязі з прызначэньнем старшынём праўленьня ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь»[1].

З 22 красавіка 2011 году да 27 сакавіка 2019 году — старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу[2][3]. З 25 красавіка 2013 году ўключаны ў склад Прэзыдыюму Савету міністраў Рэспублікі Беларусь з паўнамоцтвамі намесьніка прэм’ер-міністра па пытаньнях дзейнасьці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, Мытнага зьвязу і Адзінай эканамічнай прасторы[4]. 18 жніўня 2018 году быў прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі замест Андрэя Кабякова[5].

У лютым 2023 году Румас трапіў у чорны сьпіс Украіны[6].

Кандыдат эканамічных навук. Кавалер ордэну Сяброўства[7].

  • Сяргей Румас назначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі // «Звязда» №254 (26862) 29 сьнежня 2010

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]