Аляксандар Дубко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Іосіфавіч Дубко
Dubko.jpg
Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту
1994 — 2001
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Папярэднік: Сямён Домаш
Наступнік: Уладзімер Саўчанка
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
9 студзеня 1996 — 27 лістапада 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 студзеня 1938
Ілава, Шумілінскі раён
Памёр: 4 лютага 2001 (63 гады)
Горадня
Партыя: КПСС,
Аграрная партыя Беларусі
Дзеці: Аляксандар Дубко (малодшы)
Бацька: Іосіф Дубко
Адукацыя: Гарадзенскі селькагаспадарчы інстытут
Узнагароды:
Мэдаль Героя Беларусі
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Падтрымка Аляксандра Дубко на прэзыдэнцкіх выбарах ў Беларусі 1994 году

Алякса́ндар Іо́сіфавіч Дубко́ (14 студзеня 1938, в. Ілава, Шумілінскі раён4 лютага 2001, Горадня) — старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, Герой Беларусі (пасьмяротна).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся на агранома ў Гарадзенскім сельскагарспадарчым інстытуце. З 1960 — аграном-сямёнавод, дырэктар навучальнай гаспадаркі «Станіславова» Гарадзенскага селькагаспадарчага інстытуту.

Начальнік упраўленьня сельскай гаспадаркі Бераставіцкага райвыканкаму (19661970), дырэктар трэсту малочна-гародненых саўгасаў Гарадзенскай вобласьці (19701972), старшыня калгасу, старшыня рады сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прагрэс» Гарадзенскага раёну (19721994).

У 1982 атрымаў званьне Героя Сацыялістычнай працы.

Дэлегат шматлікіх зьездаў КПБ і КПСС. На XXVIII зьезьдзе КПСС вылучаў Лігачова кандыдатам на пост намесьніка генэральнага сакратара ЦК КПСС.

Старшыня Гарадзенскага абласнога савету дэпутатаў (19911993). Са сьнежня 1994 старшыня гарадзенскага аблвыканкаму.

Вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах у 1994.

Сябар Аграрнай партыі Беларусі з 1995 году, уваходзіў у цэнтральную раду. Старшыня Беларускай Рады калгасаў і Саюзу аграрнікаў Рэспублікі Беларусь.

Сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, сябар Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпекі.

Пасьмяротна ўзнагароджаны званьнем Героя Беларусі, указ № 361 ад 30 чэрвеня 2001.

Меў сына Аляксандра Дубко (малодшага) — дырэктара гарадзенскага гарэлачнага заводу, першы віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]