Яфрэм Сакалоў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сакалоў.
Яфрэм Сакалоў | ||||||||||
15-ы Першы сакратар Камуністычнай партыі БССР | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
6 лютага 1987 — 1990 | ||||||||||
Папярэднік: | Мікалай Сьлюнькоў | |||||||||
Наступнік: | Анатоль Малафееў | |||||||||
Першы сакратар Берасьцейскага абласнога камітэту КПБ | ||||||||||
1977 — 6 лютага 1987 | ||||||||||
Папярэднік: | Уладзімер Мікуліч | |||||||||
Наступнік: | Анатоль Зеляноўскі | |||||||||
Асабістыя зьвесткі | ||||||||||
Нарадзіўся: |
25 красавіка 1926 Равячына, Горацкі раён, Магілёўская вобласьць | |||||||||
Памёр: |
3 красавіка 2022[1] (95 гадоў) | |||||||||
Партыя: | ||||||||||
Адукацыя: | аграном | |||||||||
Узнагароды: |
|
Яфрэ́м Яўсе́евіч Сакало́ў (25 красавіка 1926 году ў в. Равячына Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці — 5 красавіка 2022 году) — савецкі партыйны дзеяч, быў Першым сакратаром ЦК КПБ з 1987 да 1990 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1944—1950 гадах служыў у Савецкім Войску. Пасьля дэмабілізацыі працаваў шафёрам[2]. З 1955 году Сакалоў сябра камуністычнай партыі Савецкага Саюзу. У 1956 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1965 годзе стаў кіраўніком Берасьцейскага абкаму прафсаюзу працоўных і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, а потым, у 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром Іванаўскага райкаму партыі Берасьцейскай вобласьці. З 1969 году Яфрэм Сакалоў працаваў у цэнтральным апараце КПБ, быў намесьцінам, а з 1975 году ўзначаліў сельскагаспадарчы аддзел КПБ[3]. У 1977 годзе стаў першым сакратаром Берасьцейскага абкаму КПБ.
Для жыхароў Берасьцейскай вобласьці Сакалоў — амаль ідэал кіраўніка. Ніхто ніколі ня чуў, каб ён узвысіў голас на падначаленага. Ніхто ня бачыў яго нецьвярозым. Ніхто ня мог падазраваць яго ў хабарніцтве. Усе гады сваёй працы ў Берасьці Яфрэм Яўсеевіч займаўся адным: ён будаваў. Ён будаваў дамы, дарогі і гіганцкія жывёлагадоўчыя комплексы. Ёсьць комплекс на 50 тыс. галоў — добра, а будзе на 100 тыс. Увесь СССР павінен есьці берасьцейскую сьвініну. І самім берасьцейцам павінна хапіць. А калі ёсьць гіганцкія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, да іх павінны весьці добрыя дарогі. І людзі павінны жыць у нармальных, зручных дамах. І той факт, што суровага Яфрэма Яўсеевіча ўзнагародзілі Зоркай Героя Працы — адзінага партфункцыянера пры Гарбачове! — а потым выбралі першым сакратаром ЦК КПБ, у вобласьці ўспрынялі як належнае. | ||
—Аляксандар Фядута |
У 1981—1986 гадах Сакалоў быў кандыдатам ў Палітбюро ЦК КПСС, а з 1986 году стаў членам Палітбюро ЦК КПСС. У гэтым жа годзе ён быў узнагароджаны Зоркай Героя Працы. З 1987 да 1990 году быў Першым сакратаром ЦК КПБ. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня ад 139 Столінскай акругі. З 1990 году на пэнсіі. У студзені 1991 г. Вярхоўны Савет задаволіў просьбу Яфрэма Сакаова аб датэрміновым спыненьні дэпутацкіх паўнамоцтваў па яго асабістай заяве[4].
Пазьней Сакалоў узначальваў Савет Кампартыі Беларусі, зьяўляўся членам рэспубліканскага Савету вэтэранаў вайны і працы, Узброеных сілаў і праваахоўных органаў.
Памёр 5 красавіка 2022 году[5].
Папярэднік Мікалай Сьлюнькоў |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 1987—1990 |
Наступнік Анатоль Малафееў |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=15589
- ^ Корнилович, Э. А. Беларусь: созвездие политических имен: историко-библиограф. справ. — Мн.: ФУАинформ, 2009. — С. 234. — ISBN 977-985-6721-98-7
- ^ Самые закрытые люди: энциклопедия
- ^ «Акупацыя» парламенцкай трыбуны // Звязда. — 1991. — № 21 (21549). — С. 1.
- ^ Умер Ефрем Соколов — предпоследний глава БССР
|
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Памерлі 3 красавіка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Менску
- Сябры КПСС
- Сябры Камуністычнай партыі Беларусі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Першыя сакратары ЦК КП БССР
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Беларускія палітыкі