Базавая велічыня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ба́завая велічыня́ — адміністрацыйны[1] грашовы паказьнік у беларускіх рублях для вылічэньня памераў пэнсіяў, стыпэндыяў, дапамог, падаткаў, збораў і спагнаньняў у Беларусі[2]. З 2002 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь[3] пачаў выкарыстоўваць яе замест мінімальнага заробку(en), ад якога дагэтуль рабіліся адпаведныя вылічэньні[1].

Найдаўжэй заставалася пастаяннай 4 гады і 4 месяцы (з 1 сьнежня 2007 г. да 1 красавіка 2012 г.) на ўзроўні 35 тыс. беларускіх рублёў[4], найкарацей — 2 месяцы (з 1 сакавіка да 1 траўня 2003 г.)[5] на ўзроўні 13 300 рублёў[6].

Памер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ігар Філіпенка. Хто дае штуршок запаволенай інфляцыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 студзеня 2012 г. Праверана 8 сакавіка 2016 г.
  2. ^ У Беларусі ў тры разы вырастуць штрафы // Telegraf.by, 3 студзеня 2012 г. Праверана 15 красавіка 2013 г.
  3. ^ Аляксандар Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 13—42) // Зьвязда : газэта. — 6 жніўня 2008. — № 145 (26258). — С. 2 (Мясцовае самакіраваньне). — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Базавая велічыня з 1 красавіка 2012 году складзе 100 тысяч рублёў // Радыё «Свабода», 3 студзеня 2012 г. Праверана 15 красавіка 2013 г.
  5. ^ Генадзь Навіцкі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 630 // Зьвязда : газэта. — 16 траўня 2003. — № 117-118. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Павялічаны памер тарыфнай стаўкі першага разраду // Хартыя’97, 6 сакавіка 2003 г. Праверана 15 красавіка 2013 г.
  7. ^ Базавая велічыня, камуналка і пэнсійны ўзрост. Што яшчэ зьменіцца зь 1 студзеня ў Беларусі // Радыё Свабода, 30 сьнежня 2018 г. Праверана 27 траўня 2019 г.
  8. ^ Базавая велічыня вырасла да 24,5 рубля, мінімальны заробак — да 305 рублёў // Радыё Свабода, 01 студзеня 2018 г. Праверана 27 траўня 2019 г.
  9. ^ Базавая велічыня з 1 студзеня 2017 года складзе 23 беларускія рублі // Звязда, 01 студзеня 2018 г. Праверана 27 траўня 2019 г.
  10. ^ Памер базавай велічыні ў Рэспубліцы Беларусь // Беларусбанк, 1 студзеня 2016 г. Праверана 8 сакавіка 2016 г.