Саша 3%
Са́ша 3% — палітычны мэм, так называлі Аляксандра Лукашэнку падчас выбарчай кампаніі прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе.
Разьвіцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году сацыяльнае апытаньне на рэйтынг палітыкаў было забаронена.
Але ў канцы траўня 2020 году, перад забаронай, папулярныя беларускія выданьні Onliner.by і Tut.by, а таксама некалькі іншых тэлеграм-каналаў правялі некалькі он-лайн-апытаньняў. Паводле апытаньня, Лукашэнка набраў толькі 3%.
У чэрвені зьявіліся іншыя варыянты: сыход 3% і ПСЫХО3%. Супрацоўнікі міліцыі і мэдыкі пачалі фатаграфавацца з сымбалем 3% і разьмяшчаць здымкі ў Інтэрнэце. Некаторыя аўтазаправачныя станцыі прапанавалі зьніжку 3%, намякаючы на рэйтынг А. Лукашэнкі[1].
Мэм шырока выкарыстоўваўся падчас акцый пратэсту 2020 году.
Рэакцыя Лукашэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У інтэрвію Лукашэнка папрасіў не называць яго прусаком і Саша 3%. Ён заявіў, што рэйтынг прэзыдэнта ня можа быць такім нізкім, і папрасіў яго не называць рознымі мянушкамі, бо не называў нікога імёнамі[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|