Пэр Эвінд Сьвінгувуд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пэр Эвінд Сьвінхувуд
Pehr Evind Svinhufvud.jpg
прэзыдэнт Фінляндыі
1931 — 1937
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 сьнежня 1861
Сяяксьмякі
Памёр: 29 лютага 1944
Луўмякі
Партыя: Young Finnish Party[d][1]
Сужэнец: Ellen Svinhufvud[d]
Дзеці: Yngve Svinhufvud[d], Veikko Svinhufvud[d] і Eino Svinhufvud[d]
Адукацыя: Хэльсынскі ўнівэрсытэт, Helsinki Normal Lyceum[d] і Імператарскі Аляксандраўскі ўніверсітэт[d]

Пэр Эвінд Сьвінхувуд (фін. і швэдз. Pehr Evind Svinhufvud, 15 сьнежня 1861, Сяяксьмякі — 29 лютага 1944, Луўмякі) — фінскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1931-37 гг.

У 1925 годзе быў вылучаны кандыдатам на пост прэзыдэнта Фінляндыі, але на выбарах пацярпеў няўдачу. У 1930—1931 — прэм’ер-міністар, у 1931—1937 — прэзыдэнт Фінляндыі. На гэтай пасадзе праводзіў як антыкамуністычную, так і антыфашысцкую палітыку. З аднаго боку, ён ініцыяваў арышт усіх камуністаў-чальцоў парлямэнту, з другога — здушыў Мянтсяльскае паўстаньне, паднятае прафашысцкім лапуаскім рухам. На прэзыдэнцкіх выбарах 1937 году пацярпеў паразу.

Падчас «зімовай вайны» беспасьпяхова спрабаваў сустрэцца з Гітлерам і Мусаліні, але быў прыняты толькі Папам Піем XII. Карыстаўся вялікім даверам у жыхароў краіны, атрымаў ад іх мянушку «Ука-Пэка» («Стары Пэр»).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пэр Эвінд Сьвінгувудсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Vuoden 1907 eduskuntavaaleissa valitut kansanedustajatOikeusministeriö.