Чарнігаўская губэрня
Чарнігаўская губэрня | |
Черниговская губернія | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Статус | губэрня Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Чарнігаў |
Дата ўтварэньня | 27 лютага (11 сакавіка) 1802 |
Дата скасаваньня | 31 ліпеня 1925 |
Губэрнатары | гл. Чарнігаўскія губэрнатары |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне Чарнігаўскай губэрні | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Чарнігаўская губэрня — губэрня Расейскае імпэрыі. Створаная ў 1802 годзе ў выніку падзелу Маларасейскай губэрні на Чарнігаўскую й Палтаўскую. Плошча складала 52 396 км², насельніцтва — 2 298 000 чалавек (паводле перапісу 1897 году).
У 1919 годзе чатыры паўночныя паветы са зьмешаным беларуска-расейскім насельніцтвам (Сураскі, у якім беларусы складалі амаль 70 % насельніцтва, Мглінскі, Навазыбкаўскі і Старадубскі) адыйшлі да Гомельскай губэрні РСФСР, а ў 1923-1926 гадох перададзеныя ў склад Бранскай губэрні.
У 1925 годзе Чарнігаўская губэрня была ліквідаваная, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Глухаўскай, Канатопскай, Нежынскай і Чарнігаўскай акругаў Украінскай ССР. У 1932 годзе на асноўнай частцы тэрыторыі былой Чарнігаўскай губэрні была ўтворана Чарнігаўская вобласьць.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асьцёрскі павет
- Барзьнянскі павет
- Глухаўскі павет
- Гараднянскі павет
- Казялецкі павет
- Канатопскі павет
- Кралявецкі павет
- Мглінскі павет
- Нежынскі павет
- Ноўгарад-Северскі павет
- Навазыбкаўскі павет
- Сасьніцкі павет
- Старадубскі павет
- Сураскі павет
- Чарнігаўскі павет
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чарнігаўская губэрня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Календарь Черниговской губернии на 1891 год. Чернигов, 1890 (рас.)
- Списки населенных мест Черниговской губернии 1866, JPG(недаступная спасылка) (рас.)
|