Карупцыя
Кару́пцыя (лац. corruptio — «сапсаваньне») — злоўжываньне службавай асобай нададзенымі ёй паўнамоцтвамі для асабістага ўзбагачэньня. Найбольш пашыраныя праявы: подкуп службоўцаў, хабарніцтва за наданьне дабротаў і прывілеяў ды пратэкцыянізм. Пашыраецца пры павелічэньні ліку чыноўнікаў і іх ператварэньні ў грамадзкі слой, які мае ўладныя прывілеі. Ёсьць неад’емным складнікам і ўмовай існаваньня ценявой гаспадаркі, маёмаснага расслаеньня грамадзтва, чыньнікам заняпаду гаспадарча-палітычнага жыцьця і падзеньня грамадзкіх нораваў. Удзел у ёй чыноўнікаў і праваахоўнікаў стварае ўмовы, калі пры павелічэньні гаспадарчай злачыннасьці зьмяншаецца прыцягненьне правапарушальнікаў да крымінальнай адказнасьці і пашыраецца дзейнасьць мафійных установаў грамадзтва[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 г. на карупцыю прыпадала 2,9% выяўленых злачынстваў (3,6 тыс. з 140 тыс.)[2]. Найбольш пашыранымі відамі былі хабарніцтва (36,4%), службовы падлог (28,8%) і крадзеж на працы (23,7%)[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Карупцыя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 108. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
- ^ Сьвятлана Барысенка. Арганізаваная злачыннасьць цікавіцца «жывымі каштоўнасьцямі» // Зьвязда : газэта. — 4 сакавіка 2011. — № 42 (26906). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Ігар Шчучэнка. Скарачаецца колькасць цяжкіх злачынстваў // Зьвязда : газэта. — 28 студзеня 2011. — № 17 (26881). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карупцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў