Генадзь Нявыглас
| Генадзь Нявыглас лац. Hienadź Niavyhłas | |
| | |
|---|---|
| 4 студзеня 2006 — 8 ліпеня 2008 | |
| Папярэднік | Віктар Шэйман |
| Наступнік | Уладзімер Макей |
| Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | |
| 4 студзеня 2006 — 15 ліпеня 2008 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Папярэднік | Віктар Шэйман |
| Наступнік | Уладзімер Макей |
| Начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта | |
| 4 сьнежня 2000 — 12 верасьня 2001 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Папярэднік | Уладзімер Навумаў |
| Наступнік | Яўген Двярніцкі |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 11 лютага 1954 (72 гады) ст. Парахонск Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці |
| Адукацыя | |
Гена́дзь Мікала́евіч Нявыглас (нарадзіўся 11 лютага 1954, ст. Парахонск Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці[1]) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» (2003—2011), дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь (2001—2006), кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (2006—2008).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Маскоўскую вышэйшую памежную камандную вучэльню КДБ і Вышэйшую школу КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага. З 1975 па 2000 год служыў на розных камандных, штабных пасадах у памежных войсках. З пасады намесьніка старшыні Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2000 году прызначаны начальнікам службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 12 верасьня 2001 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 4492 прызначаны на пасаду дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь — памагатага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі[2]. Узначальваў асацыяцыю «Беларуская фэдэрацыя футболу» ў 2003—2011 гадах[3].
Зьяўляецца чальцом Прэзыдыюму Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства «Дынама».
У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім у чарговы раз зьмяніў склад Савету бясьпекі. Са складу Савету разам з Генадзем Нявыгласам выведзеныя Віктар Шэйман, Пётар Міклашэвіч і Мікалай Корбут. У яго ўведзеныя генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей і міністар фінансаў Андрэй Харкавец[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Невыглас Геннадий Николаевич (рас.) Кто есть кто в Республике Беларусь
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 12 сентября 2001 г. №492 «О назначении Г. Н. Невыгласа Государственным секретарем Совета Безопасности Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ За Сяргея Румаса прагаласавалі адзінагалосна «Наша Ніва», 22 красавіка 2011
- ↑ Ежедневник, Шеймана вывели из состава Совбеза (рас.)