Астравецкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Астравецкі раён
BIA Ostrowiec COA.svgFlag of Astraviec.svg
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Астравец
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2018) 24 554[1]
Шчыльнасьць 15,7 чал./км²
Плошча 1568,77[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 172 м[3]
Месцазнаходжаньне Астравецкага раёну
Астравецкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-91
Паштовыя індэксы 231 2хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Астраве́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 24 554 чалавекі[1]. Адміністрацыйны цэнтар — горад Астравец.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На поўдні мяжуе з Ашмянскім, на паўднёвым усходзе са Смаргонскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на паўночным усходзе зь Мядзельскім раёнам Менскай вобласьці, на поўначы з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласьці, на захадзе мяжуе зь Летувай.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значную частку раёну займае Нарачанска-Вялейская нізіна, на паўднёвым захадзе — Ашмянскае ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140—180 м, максымальная — 301 м (на захад ад в. Трокенікі 1).

На тэрыторыі раёну знаходзяцца два радовішчы пяскова-жвіровых сумясяў з агульным запасам у 1,8 млн м³.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,5 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.

Пад лясамі 51,6% тэрыторыі раёну, найбольшую плошчу займаюць хваёвыя лясы — 70%, яловыя — 10%, бярозавыя — 14%, дубовыя — 2% і асінавыя 1%. Лугі займаюць плошчу 20,205 тыс. га. Пад балотамі 5679 га.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэкі Астравецкага раёну належаць да басэйну ракі Нёман Балтыйскага мора. Усе яны ўпадаюць у галоўную водную артэрыю раёну — Вяльлю, працягласьць якой па тэрыторыі раёну складае 101 км, Вяльля зьяўляецца найбуйнейшым прытокам ракі Нёман. Асноўныя яе прытокі — Страча, Сарачанка, АшмянкаЛошай).

Раён мае 5 вадасховішчаў, агульная плошча якіх складае 192 га, 18 натуральных азёраў плошчай 508 га (на поўначы — Сарачанская група азёраў: Каймін, Клевел, Тумскае, Вераб’і і іншыя), агульная плошча сажалак складае 112,4 га. Пад воднымі аб’ектамі 2475 га тэрыторыі раёну.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну пражывае 27,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў мястэчку Астравец — 8,6 тыс., у сельскай мясцовасьці — 18,7. Шчыльнасьць насельніцтва на адзін квадратны кілямэтар складае 17,4 чалавекі. Насельніцтва раёну шматнацыянальнае: 81,8 % складаюць беларусы, 9,3 % — палякі, 4,2 % — расейцы, 3,5 % — летувісы, 1,2 % — украінцы і іншыя нацыянальнасьці.

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 24 266 чалавек[4] (перапіс); 2015 год — 23 826 чалавек[5]; 2016 год — 23 792 чалавекі[6]; 2017 год — 24 243 чалавекі[7]; 2018 год — 24 554 чалавекі[1]

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў складае 64,8 тыс. га, зь іх асушаныя 13,8 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы, з тэхнічных — ільну-даўгунцу і цукровых буракоў.

Прадпрыемствы: харчовая (вытворчасьць сухога абястлушчанага малака, алею), дрэваапрацоўчая (кардон, піламатэрыялы) прамысловасьць, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (кафля, цагліна), торфапрадпрыемствы.

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгунка МенскВільня, аўтамабільная дарога ГлыбокаеВільня. На тэрыторыі раёну знаходзяцца 3 пункты пропуску празь дзяржаўную мяжу Беларусі: ГудагайКена, КатлоўкаЛаварышкі, ЛошаШумск.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 15 студзеня 1940 году. Спачатку існаваў у складзе Вялейскай вобласьці, у 1944 годзе быў уключаны ў Маладэчанскую вобласьць. З 1960 году Астравецкі раён у складзе Гарадзенскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году тэрыторыя раёну была падзеленая паміж Ашмянскім і Смаргонскім раёнамі[8], але 6 студзеня 1965 году Астравецкі раён быў адноўлены як самастойная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[9].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. Быстрыца, архітэктурны ансамбль у в. Варняны, касьцёл сьвятога Георгія ў в. Варона, касьцёл сьвятога Георгія ў в. Вялікія Сьвіранкі, касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы ў в. Гервяты, касьцёл Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Гудагай, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Кемелішкі, касьцёл сьвятога Яхіма ў в. Клюшчаны, касьцёл сьвятога Міхала арханёла ў в. Міхалішкі, сядзіба ў в. Трокенікі; помнікі драўлянага дойлідзтва — Траецкая царква старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі, капліца ў в. Гіры, касьцёл Маці Божай у в. Дайлідкі, касьцёл сьвятога Андрэя Баболі ў в. Градаўшчына.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльна падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Астравецкі раён падзяляецца на 9 сельсаветаў: Астравецкі сельсавет (28 вёсак), Варнянскі сельсавет (37 вёсак, 6 хутароў), Гудагайскі сельсавет (36 вёсак, 1 пасёлак, 14 хутароў), Гервяцкі сельсавет (40 вёсак, 6 хутароў), Кемелішкаўскі сельсавет (32 вёскі, 29 хутароў), Міхалішкаўскі сельсавет (31 вёска, 17 хутароў), Падольскі сельсавет (13 вёсак, 17 хутароў), Спондаўскі сельсавет (39 вёсак, 17 хутароў), Трокеніцкі сельсавет (20 вёсак, 12 хутароў).

Усяго ў Астравецкім раёне 395 населеных пунктаў (без Астраўца).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. ^ GeoNames — 2005.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Беларускай ССР(рас.) / Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году
  9. ^ Пра стварэньне новых раёнаў Беларускай ССР(рас.) / Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Островецкий район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Астравецкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў