Інданэзія
Рэспу́бліка Інданэ́зія (па-інданэзійску: Republik Indonesia) — астраўная дзяржава, разьмешчаная ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі паміж Індыйскім і Ціхім акіянамі, на астравох Малайскага архіпэлягу і ў заходняй частцы вострава Новая Гвінэя. Гэта самая вялікая астраўная краіна ў сьвеце, у склад якой уваходзяць больш як 17 тысячаў астравоў[10], а агульная плошча складае 1,9 млн км². Інданэзія займае 14-ы радок у сьпісе самых вялікіх краінаў паводле плошчы[11]. Насельніцтва краіны складае больш за 280 мільёнаў чалавек, такім чынам, гэта чацьвертая самая густанаселеная краіна ў сьвеце і самая густанаселеная мусульманская краіна ў сьвеце. Востраў Ява зьяўляецца самым густанаселеным востравам у сьвеце[12], які зьмяшчае больш за палову насельніцтва краіны.
Інданэзія зьяўляецца прэзыдэнцкай, канстытуцыйнай рэспублікай, дзе таксама абіраецца і парлямэнт. Краіна падзяляецца на 35 правінцый[13], пяць зь якіх маюць адмысловы статус. Сталіца краіны, Джакарта, зьяўляецца другой паводле колькасьці насельніцтва гарадзкой аглямэрацыяй у сьвеце. Краіна мае сухапутныя межы з Папуа-Новай Гвінэяй, Усходнім Тыморам і ўсходняй часткай Малайзіі. Іншыя суседнія краіны ўключаюць Сынгапур, Віетнам, Філіпіны, Аўстралію, Палаў і Андаманскія і Нікабарскія астравы, якія належаць Індыі. Не зважаючы на вялікую колькасьць насельніцтва і густанаселеныя рэгіёны, Інданэзія мае шырокія незаселеныя раёны, у якіх маецца высокі ўзровень біяразнастайнасьці[14]. Краіна багатая на прыродныя рэсурсы, як то нафта і прыродны газ, цына, медзь і золата. Сельская гаспадарка скіраваная на выраб рысу, пальмавага алею, гарбаты, кавы, какавы, лекавых расьлінаў, спэцыяў і каўчуку[15]. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі Інданэзіі зьяўляюцца Кітай, ЗША, Японія, Індыя і Малайзія[13].
Інданэзійскі архіпэляг зьяўляецца важным рэгіёнам для гандлю, па меншай ступені з VII стагодзьдзя, калі Шрывіджая, а затым Маджапахіт гандлявалі з кітайскай дзяржавай і індыйскімі каралеўствамі. Мясцовыя кіраўнікі паступова ўцягваліся ў рэгіянальныя культурныя, рэлігійныя і палітычныя стасункі. У гэтыя часы на астравах квітнелі індуісцкія і будыйскія каралеўствы. Мусульманскія гандляры і суфійскія навукоўцы спрыялі пранікненьню ў рэгіён ісламу[16][17], пазьней эўрапейскія дзяржавы прынесьлі з сабою хрысьціянства, ваюючы адзін з адным за кантроль над гандлем спэцыямі падчас эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў. Інданэзія перажыла працяглы пэрыяд нідэрляндзкага каляніялізму, які пачаўся з калянізацыі вострава Амбона і стварэньня Батавіі, у канчатковым рахунку, прывёў да захопу ўсяго архіпэлягу, уключаючы востраў Тымор і Заходнюю Новую Гвінэю, апошняя зь якіх на некаторы час трапляла пад уладу партугальцаў, французаў і брытанцаў. У ходзе дэкалянізацыі Азіі пасьля Другой сусьветнай вайны, Інданэзія атрымала незалежнасьць у 1949 годзе пасьля ўзброенага і дыпляматычнага канфлікту зь Нідэрляндамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы рэгулярны кантакт паміж эўрапейцамі і народамі архіпэлягу адбыўся ў 1512 годзе, калі партугальскія гандляры, на чале з Франсішку Сэранам, імкнуліся манапалізаваць гандаль мушкатовым арэхам, гвазьдзікам і перцам кубэба. Усьлед рушылі нідэрляндзкія і брытанскія гандляры. У 1602 годзе галяндцы стварылі Нідэрляндзкую Ост-Індзкую кампанію, якая ў наступныя дзесяцігодзьдзі зацьвердзілася ў Батавіі і на воставе Амбон. На працягу амаль 200 гадоў, кампанія была дамінуючай эўрапейскай кампаніяй у архіпэлягу[18]. Аднак, у 1800 годзе яна была збанкручана, а Нідэрлянды ўсталявалі на астравах калёнію.
З моманту заснаваньня Ост-Індзкай кампаніі пашырэньне нідэрляндзкіх уладаньняў ў асноўным матывавалася гандлем. Пачынаючы з 1840 году Нідэрлянды распачалі пэрыяд пашырэньня дзеля павелічэньня і ўмацаваньня сваіх уладаньняў па-за межамі вострава Ява, галоўным чынам з прычыны прадухіленьня ўмяшаньня з боку іншых эўрапейскіх дзяржаваў[19]. У выніку нідэрляндцы разгарнулі шэраг войнаў супраць розных карэнных групаў на астравах архіпэлягу, якія доўжаліся на працягу ўсяго XIX стагодзьдзя, як то Падрыйская вайна, Яванская вайна і доўгатэрміновая Ачэгаўская вайна. Толькі ў першай палове XX стагодзьдзя галяндцы дасягнулі панаваньня над амаль усёй тэрыторыяй сучаснае Інданэзіі. У 1920 годзе да калёніі была далучаная Заходняя Новая Гвінэя.
У 1901 годзе Нідэрлянды ўсталявалі новую этычную палітыку, падрыхтаваную да рэгіёну. Гэтая палітыка была накіравана на паляпшэньне ўмоваў жыцьця і дабрабыту мясцовага насельніцтва і пашырэньне адукацыі для карэнных народаў. Такім чынам, Нідэрлянды пачалі падрыхтоўку да наданьня архіпэлягу самакіраваньня пад галяндзкім кантролем[20]. Палітыка, аднак, міжволі спрыяла інданэзійскаму нацыянальнаму адраджэньню і наступнаму ўздыму руху за незалежнасьць, які мэтраполія актыўна здушвала[21].
Падчас Другой сусьветнай вайны архіпэляг быў захоплены Японскай імпэрыяй, якая ліквідавала галяндзкую ўладу[22][23]. Падчас акупацыі быў распаўсюджаны голад і прымусовая праца, якія набылі масавы характар, таксама мелі месца ваенныя злачынствы ў рэгіёнах, якія японцы лічылі стратэгічна важнымі для сабе. Паводле пасьляваеннага дакладу ААН, японская акупацыя прывяла ў агульнай складанасьці 4 млн сьмерцяў у краіне. Тым ня менш, акупацыя апынулася асноватворнай базай для інданэзійскай незалежнасьці, бо японцы заахвочвалі інданэзійскі нацыяналізм і спрыялі нацыяналістычным дзеячам, як то Сукарна і Махамад Хата. Менавіта дзякуючы японцам і пачалося вызваленьне Азіі. Іхняя азіяцкая палітыка рэзка адрозьнівалася ад эўрапейскае палітыкі Нідэрляндаў. Ішлося (прынамсі, ад пачатку 1943 году) пра «Азію для азіятаў» — утварэньне з «захопленых-вызваленых» краёў шэрагу незалежных дзяржаваў, якімі б апекавалася Японія. Пасьля паразы Японіі ў вайне калянізатары паспрабавалі вярнуць назад свае ўладаньні, але ўздужэлы «за японскім часам» нацыянальны рух перамог імпэрыялізм. Правадыр інданэзійскага нацыянальнага руху Сукарна быў прызнаны японцамі лідэрам нацыі яшчэ на пачатку 1945 году, і ў выніку ў тым жа 1945 годзе зьявілася Рэспубліка Інданэзія.
Утрыманьне адзінства краіны было заўсёднай праблемай для ўладаў. Вялікую ролю ў яе вырашэньні мела й мае войска. Ідэалягічны фундамэнт забясьпечвала нацыяналістычная дактрына панчасілы, што сьцьвердзіла роўнасьць усіх народаў і рэлігіяў. Генэрал Сухарта, дыктатар, што правіў дзяржавай 32 гады да 1998 году, апраўдваў сваё доўгапраўленьне і тым, што інакш у Інданэзіі ніколі не стварыць адзінай нацыі. Маўляў, цяжка ўтрымаць 210 мільёнаў чалавек (пры канцы яго праўленьня), расьселеных на моцна раскіданых шасьці тысячах выспаў, разам без супярэчнасьцяў (адлегласьць між скрайнімі выспамі — як ад Ірляндыі да Ўралу). Агульнага ва ўсіх народаў і культураў напачатку было — адно 350-гадовы галяндзкі прыгнёт ды барацьба зь ім.
Сухарта лічыўся сябрам «дэмакратычнага сьвету», але не дапускаў дэмакратызацыі сваёй краіны. Гэта яму нейкі час удавалася, але калі наладзілася гаспадарка, людзі сталі патрабаваць свабоды. Сытуацыю пагоршыў падрыў стабільнасьці інданэзійскай рупіі, за якой абвалілася і ўся «дзяржаўна-рынкавая» эканоміка. Падзеі, што прывялі да пазбаўленьня Сухарта ўлады, пачаліся ў траўні 1998 году з расстрэлу мірнай студэнцкай дэманстрацыі.
Ад 2014 да 2019 году прэм’ер-міністрам Інданэзіі быў Юсуф Кала.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад Інданэзіі ўваходзяць 17 508 выспаў, зь якіх каля 6000 незаселеныя. Выспы разьмешчаныя з абодвух бакоў экватару. Па плошчы самымі вялікімі выспамі зьяўляюцца выспы: Ява, Суматра, Калімантан (інданэзійская частка Барнэо), Новая Гвінэя (падзеленая з Папуа-Новай Гвінэяй) і Сулавэсі. Інданэзія мяжуе з Малайзіяй на высьпе Барнэо, з Папуа Новай Гвінэяй на высьпе Новая Гвінэя, і Ўсходнім Тыморам на высьпе Тымор. Сталіца Джакарта знаходзіцца на высьпе Ява і зьяўляецца самым вялікім горадам краіны, потым ідуць Сурабая, Бандунг, Мэдан і Сэмаранг.
З плошчай 1 919 440 км², Інданэзія зьяўляецца 15 краінай у сьвеце па велічыні. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва дасягае 134,39 чалавек на квадратны кілямэтар, што ставіць краіну на 79-е месца ў сьвеце, а выспа Ява — самая густа населеная выспа ў сьвеце (960 чалавек на км²). Вышыня самай высокай гары краіны Пунчак Ява складае 4884 мэтры, а возера Тоба на Суматры самае вялікае па плошчы (1145 км²). Самыя вялікі рэкі гэта Махакам і Барыта на Калімантане. Яны маю свае вытокі ў гарах у цэнтры выспы, цякуць па балотах у мора, забясьпечваючы зручныя камунікацыі паміж узьбярэжнымі паселішчамі.
Інданэзія разьмешчана на стыку трох тэктанічных пліт — Ціхаакіянскай, Эўразійскай і Аўстралійскай — што стварае ўмовы для частых вульканічных вывыржэньняў і землятрусаў. У Інданэзіі знаходзяцца 76 дзейнічаючых вульканаў[13], уключаючы Кракатао і Тамбора, абодва сусьветна вядомыя сваім магутным вывяржэньнем у 19 стагодзьдзі. Вывяржэньне супэрвулькана Тоба прыкладна 70 000 гадоў таму было адным з самых магутных з глябальных катастроф. Сэйсьмічная актыўнасьць выклікала цунамі 2004 году, якое забіла 167 736 чалавек на поўначы Суматры і Джакарцкі землятрус у 2006 годзе. Аднак вульканічныя выкіды забясьпечваюць высокую эфэктыўнасьць сельскай гаспадаркі гістарычна падтрымліваючы вялікую колькасьць насельніцтва на Яве і Балі.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інданэзія ляжыць на экватары, таму ягоны клімат, як правіла, адносна не зьмяняецца цягам году[25]. Экватарыяльная частка Інданэзіі мае трапічны клімат з двума абумоўленымі мусонамі пэрыядамі — вільготным і сухім. Пры гэтым тэмпэратура на працягу году вагаецца нязначна[26]. На большай частцы краіны сухі сэзон прыпадае на час з траўня па кастрычнік, а вільготны цягнецца зь лістападу па красавік[26]. Клімат Інданэзіі амаль цалкам трапічны, пераважае экватарыяльны клімат, які сустракаецца на кожным буйным востраве Інданэзіі. Больш прахалодныя тыпы клімату існуюць толькі ў горных рэгіёнах, якія знаходзяцца на вышыні ад 1300 да 1500 мэтраў над узроўнем мора. Горныя рэгіёны атрымліваюць найвялікшую колькасьць ападкаў. Акіянічны клімат паводле клясыфікацыі Кёпэна пераважае ў высакагорных рэгіёназ, прылеглых да клімату трапічных лясоў, з раўнамернымі ападкамі ўвесь год. У высакагорных раёнах блізу трапічнага мусоннага і саваннага клімату асабліва ў сухі сэзон выяўляецца субтрапічны высакагорны клімат. Сярэднегадовая колькасьць ападкаў на раўнінах складае ад 1780 да 3175 мм і да 6100 мм у горнай частцы. Сярэдняя тэмпэратура ў Джакарце вагаецца ад 26 да 30 °C.
Некаторыя рэгіёны, як то Калімантан і Суматра, маюць толькі невялікія адрозьненьні ў колькасьці ападкаў і тэмпэратуры паміж сэзонамі, у той час як ў іншых рэгіёнах, як то Малыя Зонскія астравы, назіраюцца значна больш выяўленыя адрозьненьні, маючы засушы ў сухі сэзон і паводкі ў вільготны сэзон. Колькасьць ападкаў вар’юецца ў розных рэгіёнах, то бок іх больш у заходняй Суматры, на Яве і ўнутраных раёнах Калімантану і Папуа, і менш у раёнах бліжэйшых да Аўстраліі, як то Малыя Зонскія астравы, дзе звычайна бывае адносна засушліва. Амаль аднолькава цёплая вада вакол астравоў забясьпечвае адносна сталую тэмпэратуру сушы. Вільготнасьць даволі высокая, ад 70 % да 90 %. Вятры мераныя і звычайна прадказальныя, мусоны звычайна дзьмуць з поўдня і ўсходу ў траўні—кастрычніку і з поўначы і захаду ў лістападзе—красавіку. Тайфуны і буйнамаштабныя штормы амаль не ўяўляюць небясьпеку для маракоў, але значную небясьпеку ствараюць імклівыя плыні ў пратоках Лямбок і Сапэ[27].
Паводле некаторых дасьледаваньняў, Інданэзія падпадае пад сур’ёзную рызыку прагназуемых наступстваў зьмены клімату[28]. Сюды ўваходзяць нязьменшаныя выкіды, якія прыводзяць да павышэньня сярэдняй тэмпэратуры блізу 1 °C да сярэдзіны стагодзьдзя[29][30], павялічваючы частасьць сухменяў і дэфіцыт харчаваньня пад уплывам зьмены колькасьці ападкаў і ўзроўня вільготнасьці і павелічэньня сухіх сэзонаў, якія, такім чынам, зьменяць сельскую гаспадарку Інданэзіі[30], а таксама прывядуць да шматлікіх хваробаў і лясных пажараў[30]. Павышэньне ўзроўню мора таксама будзе пагражаць большасьці насельніцтва Інданэзіі, якое жыве ў нізінных прыбярэжных раёнах[30][31][32]. Верагодна, больш за ўсё ад кліматычных зьменаў пацерпяць зьбяднелыя грамады[33].
Біяразнастайнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Памеры Інданэзіі, трапічны клімат і геаграфія архіпэлягу падтрымліваюць адзін з найвышэйшых узроўняў біяразнастайнасьці ў сьвеце. Гэтак яна ўваходзіць у лік 17 краінаў з найвялікай разнастайнасьцю, вызначаных Міжнародным таварыствам захаваньня прыроды. Флёра і фаўна Інданэзіі ўяўляюць сабою сумесь азіяцкіх і аўстралазійскіх відаў[34][35]. Астравы Зондзкага шэльфу, як то Суматра, Ява, Калімантан і Балі, калісьці былі павязаныя з мацерыковай Азіяй і маюць багатую азіяцкую фаўну. Такіх буйных відаў, як то суматранскі тыгр, насарог, арангутан, азіяцкі слон і леапард, калісьці было багата на ўсходзе Балі, але колькасьць і распаўсюд рэзка скараціліся. Будучы доўгі час адарванымі ад кантынэнтальнай сушы, Сулавэсі, Малыя Зонскія астравы і Малуку займелі сваю ўнікальную флёру і фаўну[36][37]. Папуа некалі была часткай аўстралійскай сушы і таму сёньня ёсьць домам унікальнай фаўны і флёры, цесна павязанай з Аўстраліяй, маючы ў тым ліку больш за 600 відаў птушак[38].
Інданэзія займае другое месца пасьля Аўстраліі паводле колькасьці эндэмічных відаў, то бок 36 % з 1531 віду птушак і 39 % з 515 відаў сысуноў зважаюцца эндэмічнымі[39]. У Інданэзіі знаходзіцца 83 % старых лясоў Паўднёва-Ўсходняй Азіі[40]. Трапічныя моры атачаюць берагавую лінію Інданэзіі, цягнучыся на 80 тысяч кілямэтраў. Краіна мае шэраг марскіх і прыбярэжных экасыстэмаў, якія фармуюцца з пляжаў, дзюнаў, ліманаў, мангравых зарасьнікаў, каралавых рыфаў, зарасьнікаў марской травы, прыбярэжных глеістых плыняў, прыліўных роўнядзяў, зарасьнікаў багаваньні і экасыстэмы малых астравоў[41]. Інданэзія лічыцца адной з краінаў Каралавага трохкутніка з самай велізарнай у сьвеце разнастайнасьцю рыбаў каралавых рыфаў, з больш чым 1650 відамі толькі ва ўсходняй Інданэзіі[42].
Брытанскі натураліст Альфрэд Расэл Ўолес апісаў лінію падзелу, сёньня вядомай як лінія Ўолеса, паміж распаўсюдам азіяцкіх і аўстралазійскіх відаў Інданэзіі[43]. Яна цягнецца прыкладна з поўначы на поўдзень уздоўж краю Зондзкага шэльфу, паміж Калімантанам і Сулавэсі, і ўздоўж глыбокай Ламбоцкай пратокі, паміж Ламбокам і Балі. Флёра і фаўна на захад ад лініі перадусім мае азіяцкі характар, у той час як на ўсход ад Ламбокі пераважае ўсё больш аўстралійская да лініі Вэбэра, які, як зважаецца, выявіў больш дакладную лінію падзелу відаў. У сваёй кнізе 1869 году «Малайскі архіпэляг» Ўолес апісаў шматлікія віды, унікальныя для гэтага раёну[44]. Рэгіён астравоў паміж ягонай лініяй і Новай Гвінэяй цяпер называецца Ўалесіяй[43].
Павелічэньне насельніцтва Інданэзіі і хуткая індустрыялізацыя ствараюць сур’ёзныя экалягічныя праблемы. Часта ім надаецца больш нізкі прыярытэт праз высокі ўзровень беднасьці і слабога кіраваньня зь недахопам рэсурсаў[45]. Гэтак у краіне зьнішчаюцца тарфянікі, маецца буйнамаштабная незаконная высечка лясоў, празьмерная эксплюатацыю марскіх рэсурсаў, забруджваньне паветра, а таксама ёсьць цяжкасьці зь ліквідацыяй сьмецьця, а таксама паслугаў водазабесьпячэньня і каналізацыі[45]. Гэтыя праблемы выклікалі наданьне Інданэзіі нізкаму рэйтынгу ў Індэксе экалягічнай эфэктыўнасьці 2020 году. Справаздача таксама выявіла, што паказьнікі краіны агулам ніжэйшыя за пасярэднія як у рэгіянальным, гэтак і ў сусьветным кантэксце[46].
У Інданэзіі хуткімі тэмпамі адбываецца высечка лясоў[47][48]. У 2020 годзе лясы пакрывалі толькі 49,1 % тэрыторыі краіны[49], у той час, як гэты паказьнік у 1950 годзе складаў 87 %[50]. З 1970-х гадоў вытворчасьць бярвеньня, стварэньне плянтацыяў і пашырэньне сельскай гаспадаркі сталі чыньнікамі значнай часткі высечкі лясоў[50]. Зусім нядаўна яна была абумоўленая прамысловасьцю пальмавага алею[51], за што краіна крытыкавалася празь негатыўнае ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе і выцясьненьне мясцовых грамадаў[48][52]. У выніку Інданэзія стала вялікай лясной краінай з найбуйнейшым у сьвеце выкідам парніковых газаў зь лясоў[53]. Гэта таксама пагражае выжываньню эндэмічных відаў. Міжнародны зьвяз аховы прыроды вызначыў 140 відаў сысуноў пад пагрозай зьнікненьня, зь іх 15 знаходзяцца ў крытычным стане. Некаторыя навукоўцы апісваюць стан з высечай лясоў і іншай шкодай навакольнаму асяродзьдзю ў Інданэзіі як экацыд[54][55].
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інданэзія — унітарная рэспубліка прэзыдэнцкага ладу. У 1998 годзе пасьля сыходу з пасады прэзыдэнта Сухарта палітычныя і дзяржаўныя структуры прайшлі шырокія рэформы з чатырма канстытуцыйнымі папраўкамі, якія аднавілі дзейнасьць выканаўчай, заканадаўчай і судовай галінаў улады[56]. Галоўная з рэформаў мела на мэце дэлегаваньне ўлады і паўнамоцтваў розным рэгіянальным утварэньням пры захаваньні ўнітарнага ўладкаваньня дзяржавы[57]. Прэзыдэнт Інданэзіі зважаецца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком ураду, а таксама галоўным вайскаводам нацыянальных узброеных сілаў Інданэзіі. Таксама ён займаецца нутраным кіраваньнем, выпрацоўвае палітыку і мае ўплыў на замежную палітыку краю. Прэзыдэнт можа балятавацца максымум на два пяцігадовыя тэрміны запар.
Найвышэйшым прадстаўнічым органам на нацыянальным узроўні ёсьць Народны кансультатыўны кангрэс. Ягонымі асноўнымі функцыямі ёсьць падтрымка і ўнясеньне зьменаў у канстытуцыю, інаўгурацыю і імпічмэнт прэзыдэнта[58], а таксама афармленьне агульных абрысаў дзяржаўнай палітыкі. Парлямэнт складаецца з двух палатаў, як то Рада народнага прадстаўніцтва (РНП), куды ўваходзяць 575 сябраў, ды Рада рэгіянальнага прадстаўніцтва (РРП), дзе засядаюць 136 дэпутатаў[59]. РНП займаецца выпрацоўкай заканадаўства і кантралюе выканаўчую ўладу. Рэформы з 1998 году прыкметна павялічылі ейную ролю ў нацыянальным кіраваньні[56], у гэты час РРП займаецца пытаньнямі рэгіянальнага кіраваньня[58].
Большасьць цывільных справаў разглядаецца ў дзяржаўным судзе, а апэляцыі накіроўваюцца ў Высокі суд. Вярхоўны суд Інданэзіі зважаецца найвышэйшым зьвяном судовай галіны і разглядае канчатковыя апэляцыі і праводзіць перагляд справаў. Судзьдзяў сюды прызначае прэзыдэнт. Іншыя суды ўключаюць у сябе Канстытуцыйны суд, які разглядае канстытуцыйныя і палітычныя пытаньні, і Рэлігійны суд, які займаецца справамі кадыфікаванага ісламскага права, то бок шарыяту[60]. Акрамя таго, судовая камісія сочыць за працай судзьдзяў[61].
Асновай інданэзійскага грамадзтва, як і, напрыклад, турэцкага, ад часоў Сухарты заўсёды было войска, што ў некаторых раёнах замяняе сабой астатнія грамадзкія інстытуцыі. Афіцэры, як дзейныя, так і адстаўнікі, апанавалі ўсе больш-менш значныя цывільныя пасады — ад міністраў да настаўнікаў. Яны кіруюць многімі прыбытковымі прадпрыемствамі і маюць у руках вялікія грошы.
Палітычныя партыі і выбары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1999 года ў Інданэзіі дзеіць шматпартыйная сыстэма. На ўсіх выбарах у заканадаўчыя органы пасьля гэтага аніводная партыя не брала большасьць месцаў. На ўсеагульных выбарах 2024 году Інданэзійская дэмакратычная партыя барацьбы забясьпечыла сабе найбольшую колькасьць галасоў, здабыўшы перамогу ў трэці раз запар з 2014 году[62]. Сярод іншых слынных партыяў вылучаюцца Партыя функцыянальных групаў (Голкар), Рух за Вялікую Інданэзію (Герындра), Дэмакратычная партыя і Партыя квітнеючай справядлівасьці.
Першыя ўсеагульныя выбары адбыліся ў 1955 годзе дзеля абраньня дэпутатаў парлямэнту і канстытуцыйнага сходу. На нацыянальным узроўні інданэзійцы не абіралі прэзыдэнта да 2004 году. З таго часу кіраўнік дзяржавы абіраецца на пяцігадовы тэрмін[56][59]. Пачынаючы зь мясцовых выбараў 2015 году, выбары губэрнатараў і мэраў адбываюцца ў адзін дзень. У 2014 годзе Канстытуцыйны суд пастанавіў, што выбары ў заканадаўчыя органы і на пасаду прэзыдэнта маюць ладзіцца адначасна з 2019 году[63].
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна падзеленая на 35 правінцыяў[13], пяць зь якіх маюць спэцыяльны статус. Кожная з правінцыяў мае сваё заканадаўства і абранага губэрнатара. Правінцыі ў сваю чаргу падзеленыя на раёны (індан. kabupaten) і гарадзкія акругі (індан. kota). Колькасьць правінцыяў вагалася зь цягам часу. У 2012 годзе з Усходняга Калімантану была вылучаная правінцыя Паўночны Калімантан.
Правінцыі Ачэг, Джакарта, Джак’якарта, Папуа і Заходняе Папуа маюць вялікія заканадаўчыя прывілеі і больш высокую ступень аўтаноміі ад цэнтральнага ўрада ў параўнаньні зь іншымі правінцыямі. Ачэг мае правы ствараць пэўныя элемэнты незалежнай прававой сыстэмы і браць удзел у правінцыйным выбарах некалькім рэгіянальным партыямі[64]. У 2003 годзе ў гэтай правінцыі былі ўведзеныя нормы шарыяту[65]. Джак’якарце быў нададзены статус адмысловай правінцыі ў знак прызнаньня вядучай ролі рэгіёну ў падтрымцы рэспублікі падчас нацыянальнай рэвалюцыі і гатовасьці рэгіёну далучыцца да Інданэзіі. Папуа атрымала асаблівы статус аўтаноміі ў 2001 годзе, а ў 2003 годзе была падзелена на правінцыі Папуа і Заходняе Папуа[66]. Джакарта мае статус адмысловага рэгіёну як сталіца краіны.
Замежныя дачыненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інданэзія мае 132 дыпляматычныя місіі па-за мяжой, у тым ліку 95 амбасадаў[67]. Краіна прытрымліваецца таго, што яна называе «свабоднай і актыўнай» замежнай палітыкай, імкнучыся браць удзел у рэгіянальных справах прапарцыйна свайму памеру і разьмяшчэньню, але пазьбягаючы ўдзелу ў канфліктах паміж іншымі краінамі[68].
Інданэзія была значным полем бітваў падчас халоднай вайны. Шматлікія спробы з боку ЗША, СССР[69][70] і ў некаторай ступені Кітая[71] завяршыліся спробай дзяржаўнага перавароту 1965 году і наступнымі ўзрушэньнямі, якія прывялі да пераарыентацыі замежнай палітыкі. З таго часу Інданэзія вызначалася ціхім збліжэньнем з заходнім сьветам пры захаваньні пазаблёкавай пазыцыі[72]. Сёньня краіна падтрымлівае цесныя сувязі з сваімі суседзямі і зьяўляецца адным з заснавальнікаў Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (АСЕАН) і Ўсходнеазіяцкага саміту. Як і большасьць мусульманскага сьвету, Інданэзія ня мае дыпляматычных дачыненьняў з Ізраілем і актыўна падтрымлівае Палестыну. Тым ня менш, назіральнікі адзначалі, што краіна ўсё ж такі стрымана, але мае стасункі з Ізраілем[73].
Інданэзія ёсьць сябрам ААН з 1950 году. Краіна была адной з заснавальніцаў Руху недалучэньня і Арганізацыі ісламскай супрацы[74]. Інданэзія падпісала пагадненьні аб стварэньні зоны вольнага гандлю АСЕАН, Кернскай групы, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі і раней была сябрам ОПЭК[75]. Дзяржава доўгі час была атрымальніцай гуманітарнай дапамогі і дапамогі ў мэтах разьвіцьця з 1967 году[76], але нядаўна ў канцы 2019 году яна сама ўпершыню зладзіла першую праграму дапамогі па-за мяжой[77].
Дачыненьні зь Беларусьсю
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыпляматычныя адносіны ўсталяваныя 18 чэрвеня 1993 году[78]. Паміж краінамі падпісаны міжурадавыя пагадненьні аб эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, гандлёвае пагадненьне. 22 жніўня 2011 году адкрытае пасольства Рэспублікі Беларусь у Інданэзіі[78]. Двухбаковыя гандлёва-эканамічныя сувязі паступова разьвіваюцца: гандлёвы абарот вырас з 1,8 млн даляраў у 1995 да 144,5 млн даляраў у 2008. Беларускі экспарт: калійныя ўгнаеньні і гетэрацыклічныя спалучэньні (з атамамі азоту). Імпарт: натуральны каўчук, пальмавы і какосавы алей, садавіна, арэхі, тканіны, радыётэлевізійная тэхніка.
Праблема Заходняй Гвінэі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 1965 году папуасы Заходняй Гвінэі змагаюцца за ўзьяднаньне з Папуа-Новай Гвінэяй. Пасьля дэкалянізацыі ААН аддала іхны край Інданэзіі. Спрэчная мэтазгоднасьць гэтага рашэньня — нават антрапалягічна папуасы і малайцы-інданэзійцы зусім розныя. Узброеную барацьбу за незалежнасьць вядзе Арганізацыя вызваленьня Папуа, якую неафіцыйна падтрымліваюць з Папуа-Новай Гвінэі.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інданэзія мае зьмяшаную эканоміку, у якой прыватны сэктар і ўрад адыгрываюць важную ролю[80]. Краіна ёсьць адзіным прадстаўніком Паўднёва-Усходняй Азіі ў G20[81], бо край мае найвялікшую эканоміку ў рэгіёне і клясыфікуецца як новая індустрыяльная краіна. Згодна з ацэнкай 2023 году, краіна мае 16-ю эканоміку ў сьвеце паводле намінальнага ВУП і трымае 7-ы радок паводле велічыні ВУП паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці, то бок ацэньваецца ў 1,417 трыльёнаў даляраў ЗША і 4,393 трыльёнаў даляраў ЗША адпаведна. Сфэра паслугаў зважаецца найбуйнейшым сэктарам эканомікі і складае 43,4% ВУП на 2018 году. Усьлед рушаць прамысловасьць (39,7%) і сельская гаспадарка (12,8%)[82]. Сельская гаспадарка краіны грае важную ролю ў сусьветнай эканоміцы як вытворца каўчука, какава (у чацьверцы самых буйных сусьветных вытворцаў), перца, хініна. Складаныя тапаграфічныя ўмовы дазваляюць выкарыстоўваць толькі 15 % паверхні краіны. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: рыс, каўчукавае дрэва, гарбата, тытунь, экзатычныя спэцыі, пальма і г. д.
Гістарычна складалася так, што гаспадарка краіны была ў значнай ступені скіраваная на сельскую гаспадарку, што адлюстроўвае як эканамічнае разьвіцьцё, гэтак і палітыку ўраду ў 1950-я і 1960-я гады, калі Інданэзія намагалася прасунуцца як самадастатковая сельскагаспадарчая краіна[83]. Паступовая індустрыялізацыя і урбанізацыя пачаліся ў канцы 1960-х гадоў і гэтыя трэнды паскорыліся ў 1980-я гады, калі падзеньне коштаў на нафту сталася чыньнікам таго, што ўрад засяродзіўся на дывэрсыфікацыі экспарту нафты ў бок экспарту прамысловай прадукцыі[83]. Такое разьвіцьцё трывала ўсьцяж усе 1980-я гады і ў наступнае дзесяцігодзьдзе, не зважаючы на хуткі рос коштаў на нафту ў 1990 годзе, падчас якога ВУП рос у сярэднім на 7,1%. У выніку афіцыйны ўзровень беднасьці зьнізіўся з 60% да 15%[84]. Зьніжэньне гандлёвых бар’ераў зь сярэдзіны 1980-х гадоў зрабіла эканоміку больш глябальна інтэграванай. Рост спыніўся з азіяцкім фінансавым крызісам 1997 году, які сур’ёзна паўплываў на эканоміку, скараціўшы рэальны ВУП краіны на 13,1% у 1998 годзе і ўзьняўшы інфляцыю на 78%. Эканоміка дасягнула свайго найніжэйшага пункту ў сярэдзіне 1999 годзе, калі рэальны рост ВУП складаў толькі на 0,8%[85].
У наступным адносна ўстойлівая інфляцыя[86] і павелічэньне дэфлятару ВУП і індэксу спажывецкіх цэнаў[87] спрыялі моцнаму эканамічнаму росквіту. З 2007 па 2019 гады штогадовы рост паскорыўся да 4—6% дзякуючы паляпшэньню стану банкаўскага сэктара і нутранага спажываньня[88], што дапамагло Інданэзіі перажыць сусьветную рэцэсію 2008—2009 гадоў[89] і павысіць у 2011 годзе свой інвэстыцыйны рэйтынг[90]. У 2019 годзе 9,41% насельніцтва жыло па-за рысай беднасьці, а афіцыйны ўзровень беспрацоўя сягаў 5,28%[91]. У першы год сусьветнай пандэміі каранавірусу эканоміка перажыла першае падзеньне пасьля крызісу 1997 году, але яна аднавілася ўжо ў наступным годзе[92].
Турызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Турызм у 2020 годзе зрабіў унёсак у ВУП блізу 9,8 мільярдаў даляраў ЗША, а ў папярэднім годзе Інданэзію наведалі 15,4 мільёнаў турыстаў[94]. Увогуле, пераважная большасьць наведвальнікаў паходзіць з Аўстраліі, Кітаю, Сынгапуру, Малайзіі і Японіі[95]. З 2011 году «Цудоўная Інданэзія» ёсьць галоўным лёзунгам міжнароднай маркетынгавай кампаніі краіны, якая прасоўвае падарожжы ў Інданэзію[96].
Галоўной мэтай наведвальнікаў зважаюцца культурыя помнікі і багатая прырода краіны. Інданэзія добра захавала экасыстэмы трапічных лясоў, якія займаюць блізу 57% тэрыторыі краіны. Лясы на Суматры і Калімантане ёсьць прыкладамі папулярных сярод турыстаў месцаў, дзе маюцца запаведнікі арангутанаў. Акрамя таго, Інданэзія мае адную з найдаўжэйшых у сьвеце берагавых лініяў. Старажытныя храмы Барабудур і Прамбанан, а таксама традыцыйныя фэстывалі на Суматры і Балі, стала прыцягваюць турыстаў. З 1980-х гадоў значныя сродкі ўкладваюцца ў мадэрнізацыю і пашырэньне гатэльнага фонду ды іншай адпаведнай інфраструктуры, а таксама ў папулярызацыю нацыянальных турыстычных аб’ектаў. Інданэзія мае дзесяць аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, у тым ліку нацыянальны парк Камода.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак зь перапісу насельніцтва 2020 году колькасьць жыхароў Інданэзіі склала 270,2 мільёнаў чалавек, што ставіць краіну на чацьверты радок паводле велічыні ў сьвеце. У краіне назіраецца мерна высокі тэмп росту насельніцтва, які сянае 1,25 %[97]. Ява — самы густанаселены востраў у сьвеце[98], дзе пражывае 56 % насельніцтва краіны[99]. Шчыльнасьць насельніцтва складае 141 чалавек на км²[99], што робіць Інданэзію 88-й у сьвеце паводле гэтага паказьніку, але шчыльнасьць насельніцтва на Яве значна вышэйшая і складае 1067 чалавек на км². Яшчэ ў 1961 годзе першы посткаляніяльны перапіс насельніцтва зафіксаваў 97 мільёнаў чалавек[100]. Чакаецца, што колькасьць жыхароў краіны вырасьце блізу 295 мільёнаў да 2030 году і да 321 мільёна да 2050 году[101]. У цяперашні час у краіне адносна маладое насельніцтва зь сярэднім векам 30,2 года згодна з ацэнкамі 2017 году.
Разьмеркаваньне насельніцтва нераўнамернае ва ўсім архіпэлягу, што таксама павязанае з ўзроўнямі разьвіцьця, пачынаючы ад мэгаполісу Джакарты і заканчваючы дзікімі плямёнамі ў Папуа, якія ня маюць кантактаў па-за сваёй грамады[102]. На 2017 год каля 54,7 % насельніцтва пражывае ў гарадах[103]. Джакарта зважаецца галоўным горадам краіны і другім паводле колькасьці насельніцтва гарадзкім раёнам у сьвеце з больш чым 34 мільёнамі жыхароў[104]. Блізу 8 мільёнаў інданэзійцаў жывуць за мяжой, большасьць зь іх пасялілася ў Малайзіі, Нідэрляндах, Саудаўскай Арабіі, Тайвані, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Сынгапуры, Ганконгу, ЗША і Аўстраліі[105].
Найбольшае напружаньне ў інданэзійскім грамадзтве выклікае супрацьстаяньне на розных астравах паміж мясцовымі жыхарамі і новаперасяленцамі. Большая частка інданэзійцаў жыве на перанаселеных абшарах, і таму ўрад мусіў распачаць шырокую кампанію перасяленьня, але не былі ўлічаныя мнонія аспэкты. Бальшыня перасяленцаў мусульмане і маюць больш разьвітую культуру, чым мясцовыя (збольшага хрысьціяне, ахрышчаныя галяндцамі), і валодаюць большым досьведам у гаспадарцы і справах. Дзякуючы гэтаму, яны лёгка адцясьняюць ад улады мясцовых.
Этнічныя групы і мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інданэзія вельмі этнічна разнастайная краіна, бо тут жывуць блізу 1300 асобных карэнных этнічных групаў[106]. Большасьць інданэзійцаў паходзіць ад аўстранэзійскіх народаў, чые мовы паходзяць ад прааўстранэзійскай мовы, якая, магчыма, узьнікла на тэрыторыі сучаснага Тайваню. Іншая буйная група — мэланэзійцы, якія насяляюць усходнюю Інданэзію, то бок Малуцкія астравы, заходнюю частку Новай Гвінэі і ўсходнюю частку Малых Зондзкіх астравоў[107][108].
Яванцы зважаюцца найвялікшай этнічнай групай краіны, складаючы 40,2 % насельніцтва[106]. Яны дамінуюць у палітыцы[109]. Гэтая група пераважна заселеная ў цэнтральнай і ўсходняй частках Явы, а таксама ў значнай колькасьці ў большасьці правінцыяў. Сунданцы ёсьць наступнай паводле велічыні групай (15,4 %), за якой рушаць малайцы, батакі, мадурцы, бэтаві, мінангкабаў і народы бугі. Пачуцьцё інданэзійскай нацыянальнасьці існуе побач з моцнай рэгіянальнай ідэнтычнасьцю[110].
Афіцыйнай мовай краіны ёсьць інданэзійская, якая зважаецца варыянтам малайскай мовы, базуючыся на ейным прэстыжным дыялекце, які цягам стагодзьдзяў быў лінгва франка архіпэлягу. Гэтая мова прапагандавалася нацыяналістамі ў 1920-я гады і набыла афіцыйны статус у 1945 годзе[111]. Праз шматвяковыя кантакты зь іншымі мовамі яна багатая на мясцовыя і замежныя ўплывы. Амаль кожны інданэзіец размаўляе гэтай мовай празь ейнае шырокае выкарыстаньне ў адукацыі, навуцы, камунікацыі, прадпрымальніцтве, палітыцы і сродках масавай інфармацыі. Аднак, большасьць інданэзійцаў таксама гавораць як мінімум на адной з больш чым 700 мясцовых моваў[112], часта гэтыя мовы зьяўляюцца для чалавека роднай. Бальшыня з гэтых моваў належаць да аўстранэзійскай моўнай сям’і, у той час як ва ўсходняй Інданэзіі размаўляюць на больш чым 270 папуаскіх мовах[112]. Сярод мясцовых моваў найбольшы распаўсюд мае яванская, якая мае афіцыйны статус у адмысловым рэгіёне Джак’якарта[113].
У 1930 годзе колькасьць нідэрляндцаў, іншых эўрапейцаў, а таксама эўразійцаў і іхных нашчадкаў, была блізу 240 тысяч чалавек, або 0,4 % ад агульнай колькасьці насельніцтва[114]. Гістарычна склалася так, што яны заўжды складалі толькі нязначную частку насельніцтва і застаюцца такімі і сёньня. Акрамя таго, носьбітаў нідэрляндзкай мовы аніколі ня было ў заўважнай колькасьці ў Інданэзіі, не зважаючы на нідэрляндзкую прысутнасьць цягам амаль 350 гадоў[115]. Невялікія меншасьці, якія вольна размаўляюць па-нідэрляндзку або нідэрляндзкімі крэольскімі мовамі, звычайна ёсьць нашчадкамі нідэрляндзкіх калянізатараў. Гэта адлюстроўвае асноўную мэту Галяндзкай каляніяльнай імпэрыі, якой камэрцыйны складнік быў больш важным чым асыміляцыя[116].
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зважаючы на тое, што ўрад афіцыйна прызнае толькі шэсьць рэлігіяў, як то іслам, пратэстанцтва, каталіцтва, індуізм, будызм, канфуцыянства[117][118] і рэлігіі карэннага насельніцтва[118][119], канстытуцыя Інданэзіі гарантуе свабоду веравызнаньня ўсім грамадзянам краіны[58]. Маючы на 2018 год 231 мільён вернікаў ісламу (86,7 %), Інданэзія зважаючы самай населенай мусульманскай краінай у сьвеце[120], прычым суніты складаюць большасьць з усіх мусульманаў краіны (99 %)[121]. Шыіты і агмадыты, адпаведна, складаюць 1 % (1—3 мільёны) і 0,2 % (200 000—400 000) мусульманаў[118]. Каля 10 % інданэзійцаў прыяналежаць на хрысьціянства, пераважную большасьць яны маюць у некалькіх усходніх правінцыях[122]. Большасьць індуістаў — балійцы[123], а большасць будыстаў — кітайцы-інданэзійцы[124].
Тубыльцы Інданэзійскага архіпэлягу першапачаткова прытрымліваліся анімізму і дынамізму, то бок вераваньняў, агульных для аўстранэзійскіх народаў[125]. Яны пакланяліся і шанавалі духаў продкаў і верылі, што звышнатуральныя духі (х’ян) могуць насяляць пэўныя месцы, як то вялікія дрэвы, камяні, лясы, горы або іншыя сьвятыя месцы[125]. Прыкладамі такіх інданэзійскіх мясцовых вераваньняў ёсьць сунданскі сунда вівітан, даяцкі кахарынган і яванскі кеявэн. Яны істотна паўплывалі на тое, як вызнаюцца іншыя рэлігіі, пра што сьведчыць вялікая частка людзей, такіх як яванскія абанганы, балійскія індуісты і хрысьціяне-даякі, якія вызнаюць менш артадаксальную, сынкрэтычную форму сваёй рэлігіі[126].
Індуісцкія ўплывы дасягнулі архіпэлягу яшчэ ў I стагодзьдзі н. э. Суданскае каралеўства Салаканагара на захадзе Явы блізу 130 году было першым гістарычна зафіксаваным індыянізаваным каралеўствам на архіпэлягу. Будызм зьявіўся прыкладна ў VI стагодзьдзі, і ягоная гісторыя ў Інданэзіі цесна павязаная з гісторыяй індуізму, паколькі некаторыя імпэрыі, заснаваныя на будыйскіх практыках, займелі свае карані прыкладна ў той жа час. Архіпэляг стаў сьведкам росквіту і падзення індуісцкіх і будысцкіх імпэрыяў, такіх як Маджапагіт, Сайлендра, Шрывіджая і Матарам. Не зважаючы на тое, што вернікаў індуізму і будызму ў наш час у краіне замала, яны па-ранейшаму робяць заўважны ўплыў на інданэзійскую культуру[127][128].
Іслам трапіў у Інданэзію дзякуючы суніцкімі гандлярам шафійскай школы, а таксама суфійскімі гандлярам з Індыйскага субкантынэнту і паўднёвай Арабіі яшчэ ў VIII стагодзьдзі[129][130]. Большай часткай іслам наклаўся і зьмяшаўся зь існымі культурнымі і рэлігійнымі практыкамі, што прывяло да стварэньня асобнай формы ісламу (сантры)[131][132]. Гандаль, ісламская місіянэрская дзейнасьць, кітайскі дасьледнік Чжэн Хэ і ваенныя кампаніі некалькіх султанатаў дапамаглі паскорыць распаўсюд ісламу на астравах[133][134]. Тым ня менш, да канца XVI стагодзьдзя індуізм і будызм сталі дамінуючымі рэлігіямі Явы і Суматры.
Распаўсюдам каталіцтва займаліся партугальскія гандляры і місіянэры, як то езуіт Францішак Ксавэры, які наведаў і ахрысьціў некалькі тысячаў мясцовых жыхароў[135][136][137]. Аднак, распаўсюд каталіцтва сутыкнуўся зь цяжкасьцямі праз палітыку галяндзкай Ост-Індзкай кампаніі, якая забараніла каталіцтва праз галяндзкую варожасьці да ўладаў каталіцкай Гішпаніі. Пратэстанцтва перадусім зьявілася на архіпэлягу празь руплівасьць кальвінісцкіх і лютэранскіх місіянэраў за час галяндзкай каляніяльнай эпохі[136][138][139][140]. Сёньня ў краіне маюцца ня толькі згаданыя пратэстанцкія рухі, але і многія іншыя[141].
На архіпэлягу маецца невялікая колькасьць габрэяў, пераважна нашчадкаў нідэрляндзкіх і ірацкіх габрэяў. Большасьць зь іх зьехала празь дзесяцігодзьдзі па здабыцьці Інданэзіяй незалежнасьці, і сёньня засталіся толькі нязначныя грамады ў Джакарце, Манадзе і Сурабаі[142]. Юдаізм калісьці зважаўся афіцыйнай рэлігіяй і быў улучаны ў адпаведны сьпіс пры ўрадзе Сукарны, але перастаў зважацца адной з рэлігіяў празь невялікую колькасьць вернікаў з 1965 году[143]. На сёньня адная з адзіных існых сынагогаў ў Інданэзіі ёсьць сынагога Шаар Гашамаім, разьмешчанай у Паўночным Сулавэсі, блізу 31 км ад Манады[144].
На нацыянальным і мясцовым узроўні палітычнае кіраўніцтва Інданэзіі і групы супольнасьцяў адыгралі вырашальную ролю ў міжканфэсійных стасунках, як станоўчую, гэтак і адмоўную. За часы Мухамада Сухарты многія пасады на немусульманскіх астравах былі аддадзеныя мусульманам. У выніку шмат дзе зьмянілася канфэсійная сытуацыя. Пераважная большасьць інданэзійцаў зважаюць рэлігію важнай і неад’емнай часткай жыцьця[145][146].
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адукацыя абавязковая, то бок дзеці мусяць навучацца ў школе цягам 12 гадоў[147]. Бацькі могуць выбіраць паміж дзяржаўнымі нерэлігійнымі школамі або прыватнымі, або паўпрыватнымі рэлігійнымі, звычайна ісламскімі, школамі, якія кантралююцца міністэрствамі адукацыі і рэлігіі, адпаведна[148]. Прыватныя міжнародныя школы, якія не прытрымліваюцца нацыянальнай праграмы навучаньня, таксама дасяжныя. Згодна зь зьвесткамі 2018 году пачатковай адукацыяй ахопленыя 93 % дзяцей, у той час як вышэйшую адукацыю атрымліваюць 36 % выпускнікоў школаў[149]. Узровень пісьменнасьці складае 96 %, а ўрад выдаткоўвае на сфэру адукацыі блізу 3,6 % ВУП[149]. У 2018 годзе ў Інданэзіі налічвалася 4670 вышэйшых навучальных установаў, зь якіх большасьць (74 %) разьмешчаная на Суматры і Яве[150][151]. Згодна з рэйтынгам сусьветных унівэрсытэтаў, найлепшымі унівэрсітэтамі краіны ёсьць Інданэзійскі ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Гаджа Мада і Бандунскі тэхналягічны інстытут[152].
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Культурная гісторыя Інданэзійскага архіпэлягу налічвае больш за два тысячагодзьдзі. Уплыў Індыйскага субкантынэнту, мацерыковага Кітая, Блізкага Ўсходу, Эўропы[153][154] мэланэзійскіх і аўстранэзійскіх народаў гістарычна сфармаваў культурны, моўны і рэлігійны склад архіпэлягу. У выніку сучасная Інданэзія мае шматкультурнае, шматмоўнае і шматэтнічнае грамадзтва[112][106] з складанай культурнай сумесьсю, якая значна адрозьніваецца ад арыгінальных карэнных культураў. У цяперашні час у Інданэзіі знаходзяцца трынаццаць аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО, у тым ліку лялечны тэатар ваянг, крыс, батык[155], пэнчак сілат, ангклунг, гамэлан і тры жанры традыцыйнага балійскага танца[156].
Мастацтва і архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інданэзійскае мастацтва ўяўляе сабою як старажытныя формы мастацтва, якія разьвіваліся цягам стагодзьдзяў, гэтак і сучаснае мастацтва, якое зьявілася нядаўна. Яно ўвабрала ў сябе замежныя ўплывы — у першую чаргу зь Індыі, арабскага сьвету, Кітаю і Эўропы — дзякуючы стасункам і ўзаемадзеяньням, якія спрыялі і часта матываваліся гандлем[157]. Жывапіс добра разьвіты на Балі, жыхары якога славяцца сваім майстэрствам. Іхняя жывапісная традыцыя пачалася як візуальнае апавяданьне ў клясычным стылі камасан або ваянг, якія паходзяць з мастацтва, выяўленага на барэльефах чандзі ва ўсходняй Яве[158].
Найбольшы ўплыў традыцыйна рабіла індыйская культура, аднак кітайскі, арабскі і эўрапейскі складнік таксама быў значным. Традыцыйная цясьлярская, мураваная, каменная і дрэваапрацоўчая тэхніка і ўпрыгажэньні шырока выкарыстоўваюцца ў народнай архітэктуры, дзякуючы чаму паўстаюць дамы ў традыцыйным стылі рума адат. Тым ня менш, тыпы дамоў і паселішчаў вар’ююцца ў залежнасьці ад этнічнай групы, бо кожная зь іх мае пэўныя звычаі і гісторыю[159]. Найбольш характэрныя ўзоры паводле рэгіёнаў — лёгкія каркасныя палевыя хаты з дрэва і бамбука з трысьняговым або дахоўкай на даху (Ява, Мадура), вялікія супольныя дамы сьвірнавага тыпу выцягнутай формы (Калімантан), вялікія супольныя дамы з высокім седлападобным дахам вялікага вынасу (Суматра), лёгкія трысьняговыя хаціны (усходняя частка Малых Зондзкіх астравоў, заходняя частка Новай Гвінэі).
Да найбольш раньніх формаў архітэктурнай спадчыны адносяцца мэгалітычныя збудаваньні эпохі нэаліту — мэнгіры, уступістыя курганы, дальмэны, склепы (найбольш вядомыя ўзоры месьцяцца на Яве і Паўднёвай Суматры). З утварэньнем дзяржаваў найбольш значнымі архітэктурнымі збудаваньнямі становяцца індуісцкія і будысцкія храмы, аблічча якіх даволі прыкметна адрозьніваецца ад культавых збудаваньняў гэтых рэлігіяў у кантынэнтальнай Азіі. Найбуйнейшымі і найбольш складанымі з архітэктурнага пункту гледжаньня ёсьць будыйскі Барабудур і індуісцкі Прамбанан, пабудаваныя ў IX стагодзьдзі на Цэнтральнай Яве. Першы ўяўляе сабою дзесяціступенную піраміду (натуральны пагорак, абліцаваны блёкамі андэзыту), увянчаную ступай, другі — комплекс аднатыпных, але розных паводле памераў конусападобных храмаў. Абодва храмавыя комплексы зважаюцца найважнейшымі архітэктурнымі славутасьцямі Інданэзіі, улучанымі ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спрадвеку, пачынаючы з узьнікненьня музычнай культуры на побытавым узроўні, найбольш разнастайныя формы яна набывала ў народаў Явы, якія актыўна ўспрымалі зьнешні, перш за ўсё індыйскі культурны ўплыў, а ад іх у сваю чаргу распаўсюд быў скіраваны на іншыя часткі архіпэлягу. Асноўнымі гукарадамі традыцыйнай інданэзійскай музыкі ёсьць пяціступенны сэлендэра і сяміступенны пэлог. Агулам характэрныя разьвітыя гетэрафанія і поліфанія, перавага інструмэнтальнага мэлядычнага складніка над вакальным. Найбольш яскрава нацыянальная музычная традыцыя выяўленая ў жанры гамэлана, які існуе з раньняга сярэднявечча — народнага інструмэнтальнага аркестра, галоўную ролю ў якім гуляюць самабытныя ударныя музычныя інструмэнты: ксыляфон гамбанг, мэталафон гендэр, ляжачыя гонг бананг, бубны генданг. З XVI стагодзьдзя разьвіваецца песенна-музычны жанр керанчонг — паводле назвы падобнага на гітару музычнага інструмэнта, які выкарыстоўваецца як акампанэмэнт. Ён нечым падобны да эўрапейскіх формаў гітараў. У гэты ж час распаўсюд атрымаў жанр дангдут, які спалучае элемэнты малайскай, арабскай і гіндустанскай музыкі.
У пэрыяд нідэрляндзкай калянізацыі пры захаваньні на шырокім народным узроўні ўласных музычных традыцыяў на элітарным узроўні інданэзійцамі было засвоенае эўрапейскае музычнае мастацтва. Эўрапейскія музычныя нормы ў спалучэньні зь некаторымі элемэнтамі традыцыйных ёсьць характэрныя агулам для музычнай культуры ў час незалежнага разьвіцьця — гэта ўласьціва як творам клясычнай, гэтак і папулярнай музыкі (у тым ліку поп і рок-музыкі, якая атрымала шырокую папулярнасьць у канцы XX стагодзьдзя). Найбуйнейшымі кампазытарамі XX стагодзьдзя ёсьць Суджасьмін, Ахмад Пасарыбу, Сусьбіні. Нацыянальная кансэрваторыя была адкрытая ў 1960 годзе, а нацыянальны сымфанічны аркестр быў створаны ў 1968 годзе.
Колькасьць інданэзійскіх танцаў перавышае 3 тысячы. Дасьледнікі маюць меркаваньне, што яны бяруць свой пачатак з рытуалаў і рэлігійнага культу[160]. Прыкладамі гэтых танцаў ёсьць баявыя танцы, танец знахароў і танец дзеля выкліку дажджу або любыя іншыя сельскагаспадарчыя рытуалы. Інданэзійскія танцы чэрпаюць свой уплыў з дагістарычнага і племяннога, індуісцкага і ісламскага пэрыядаў гісторыі архіпэлягу. У апошні час сучасныя танцы і гарадзкія падлеткавыя танцы набылі шырокую папулярнасьць дзякуючы ўплыву заходняй культуры і ў некаторай ступені Японіі і Рэспублікі Карэі. Аднак розныя традыцыйныя танцы, у тым ліку танцы Явы, Балі і Даяк, застаюцца непарушнай традыцыяй[161].
Тэатар і кінэматограф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ваянг, яванскі, сунданскі і балійскі лялечны тэатар ценяў ставіць пастаноўкі з выкарыстаньнем некалькіх легендаў з індуісцкай міталёгіі, як то «Рамаяна» і «Магабгарата»[162]. Іншыя формы мясцовай драмы ўлучаюць яванскія лудрук і кетапрак, сундскую сандывару, бэтавійскі ленонг[163] і розныя балійскія танцавальныя драмы. У пастаноўках згаданых тэатараў часта выкарыстоўваецца гумар і жарт[164]. Некаторыя тэатральныя традыцыі таксама спалучаюць музыку, танцы і баявое мастацтва, як рандай народу мінангкабаў з Заходняй Суматры. Звычайна яно выконваецца на традыцыйных цырымоніях і фэстывалях[165][166] і заснаванае на напаўгістарычных легендах мінангкабаў і гісторыі каханьня[166]. Мае сваё разьвіцьцё і сучаснае сцэнічнае мастацтва, якое мае выразны стылем драмы. Вядомыя тэатральныя, танцавальныя і драматычныя трупы, такія як тэатар кома, вядомыя тым, што часта адлюстроўваюць сацыяльную і палітычную сатыру інданэзійскага грамадзтва[167].
Першым фільмам, зьнятым на архіпэлягу, быў «Лутунг Касарунг»[168], нямы фільм нідэрляндзкага рэжысэра Гёйвэльдорпа. Кінаіндустрыя пашырылася пасьля здабыцьця незалежнасьці, з шасьці фільмаў, зьнятых у 1949 годзе, вырасла да 58, які зьявіліся ў 1955 годзе. Усмар Ісмаіл, які зрабіў значны адбітак у 1950-х і 1960-х гадах, звычайна зважаецца піянэрам інданэзійскага кіно[169]. У апошнія гады эпохі Сукарна кіно выкарыстоўвалася ў нацыяналістычных, антызаходніх мэтах, а замежныя фільмы былі забароненыя. Кінэматограф трымаўся цэнзурнага кодэксу, скіраваны на падтрыманьне грамадзкага парадку[170]. Вытворчасьць фільмаў дасягнула піку ў 1980-я гады, а ў наступнае дзесяцігодзьдзе значна скарацілася. Вядомыя фільмы гэтага часу ўлучаюць «Раб д’ябла» (1980), «Нагабонар» (1987), «Тшут на дыен» (1988), «Кататан сі Бой» (1989) і камэдыі стылю варкопу.
З 1998 году незалежная кінавытворчасьць пачала закранаць раней забароненыя тэмы, як то рэлігію, расу і каханьне[170]. Паміж 2000 і 2005 гадамі колькасьць кінастужак штогод няўхільна расла[171]. Як прыклад можна прывесьці фільм «Рэйд», які крытыкі і гледачы назвалі адным з найлепшых баявікоў за апошнія гады[172][173][174][175]. У 2022 годзе фільм «ККН у вёсцы танцораў» пераўзвысіў рэкорд паводле касавых збораў, стаўшы самым прагляданым інданэзійскім фільмам з 9,2 мільёнамі прададзеных квіткоў у кінатэатрах[176]. У Інданэзіі штогод ладзяцца кінафэстывалі і ўзнагароды, у тым ліку фэстываль інданэзійскага кіно, які з пэўнымі перапынкамі робіцца з 1955 году.
Кухня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З улікам этнакультурнай разнастайнасьці краіны ейная нацыянальная кухня фактычна ўяўляе сабою спалучэньне кухань розных рэгіёнаў, якія маюць свае істотныя асаблівасьці. Пры гэтым некаторыя стравы, першапачаткова спэцыфічныя дзеля пэўнай мясцовасьці, набылі агульнанацыянальную папулярнасьць. Кулінарныя традыцыі народаў Інданэзіі сфармаваліся пры актыўным уплыве адпаведных традыцыяў суседніх азіяцкіх народаў: найбольш прыкметным у гэтым пляне ёсьць уплыў кітайскай кухні[177][178].
Асноўным вугляводным прадуктам харчаваньня практычна паўсюдна ёсьць рыс, у шэрагу рэгіёнаў істотнае месца ў рацыёне займаюць кукуруза, касава, батат. Традыцыйнай ежай большасьці інданэзійцаў зважаюцца вараны або смажаны рыс з тымі ці іншымі дадаткамі — у гэтай якасьці, як правіла, фігуруюць кураціна, мяса, морапрадукты, тэмпэ, сьвежая або мочаная гародніна, якія альбо гатуецца разам з рысам, альбо падаюцца як гарнір (у гэтым выпадку дадаткі называюцца лаўк-паўк). Найбольш распаўсюджанай з падобных страваў ёсьць насі-гарэнг, то бок літаральна «смажаны рыс», які мае розныя мясцовыя варыяцыі — плоў з напаўненьнем з морапрадуктаў альбо зь мясам, амлетам, перцам, рознай гароднінай. Найважнейшай цырыманіяльнай стравай у шматлікіх рэгіёнах ёсьць тумпэнг — зьлепленая з рысу пірамідка, абкружаная рознымі гарнірамі[177]. Шырока распаўсюджаная локшына з пшанічнай або рысавай мукі, якая падаецца як суп альбо ў смажаным выглядзе з рознымі напаўняльнікамі, напрыклад, мі-гарэнг (літаральна — «смажаная локшына»). Запазычаны з эўрапейскай кухні хлеб не атрымаў вялікага распаўсюду. Большай папулярнасьцю карыстаюцца розныя віды вырабаў зь цеста з начыньнем, якое таксама запазычаные з кухань іншых краінаў, напрыклад, мартабак[177][178].
Мяса і бялковыя прадукты агулам, празь іх традыцыйнай дарагоўлі для большай часткі насельніцтва, прысутнічаюць на стале, як правіла, у невялікім аб’ёме. Найбольшы распаўсюд атрымалі кураціна, бараніна, казьляціна і, у прыбярэжных раёнах, рыба і морапрадукты. Ялавічына ўжываецца досыць рэдка, сьвініна актыўна ўжываецца ў кітайскіх грамадах і сярод немусульманскіх народаў Інданэзіі. Папулярнасьцю карыстаюцца мясныя, рыбныя альбо курыныя фрыкадэлькі — баксо, мініятурныя шашлыкі сатэ, якія вырабляюцца часьцей за ўсё з курыцы, казьляціны або бараніны, а таксама отак-отак — здробленыя катлеты з рыбнага фаршу, запечаныя ў бананавым або пальмавым лісьці. На Яве і ў некаторых іншых рэгіёнах атрымалі распаўсюд супы, якія звычайна гатуюцца з кураціны і субпрадуктаў. Паўсюдна вырабляецца і спажываецца крупук — чыпсы з крухмалу, зёлкавай, крэвэтачнай рыбнай ці іншай мукі. У досыць вялікіх колькасьцях ўжываецца розная гародніна — з улікам рэгіянальнай сельскагаспадарчай спэцыфікі. На Яве вялікай папулярнасьцю карыстаецца гадо-гадо — нешта падобнае да эўрапейскай салаты: сумесь з нарэзаных сырой або варанай гародніны, палітая арахісавым соўсам. Часта падаецца ласунак з трапічнай садавіны[179].
У ежы паўсюдна выкарыстоўваюцца спэцыі і вострыя прыправы — перш за ўсё розныя віды перцаў — а таксама соевыя і арахісавыя падлівы. Традыцыйным напоем ёсьць гарбата, якая п’ецца як гарачай, гэтак і халоднай. Дастаткова распаўсюджаная кава, а таксама традыцыйныя салодкія напоі з соку цукровага трысьнягу і какосавага малака. Алькаголь ужываецца ў нязначных колькасьцях, у першую чаргу праз прыналежнасьць большасьці інданэзійцаў да мусульманскай канфэсіі. У шэрагу рэгіёнаў, тым ня менш, існуюць традыцыі вырабу мясцовых трункаў, вядомых як туак. Ён гатуецца з рысавай або пальмавай сыравіны, а бамбузэ зь зерня бамбука[177][180].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е http://badanbahasa.kemdikbud.go.id/lamanbahasa/sites/default/files/UU_2009_24.pdf
- ^ а б в https://www.nb.no/items/dc7ddab3ba31dba9711806792fe1c3d6?page=17&searchText=Uavhengighet
- ^ а б в 36 // Constitution of Indonesia (індан.)
- ^ а б https://www.worldometers.info/world-population/indonesia-population/
- ^ а б в г «World Economic Outlook Database, October 2024 Edition. (Indonesia)». International Monetary Fund.
- ^ а б 2021 Democracy Index (анг.) — EIU, 2022.
- ^ а б https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
- ^ а б Human Development Report — Праграма разьвіцьця ААН, 2022.
- ^ а б в г д е ё ж https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
- ^ «16,000 Indonesian islands registered at UN». The Jakarta Post.
- ^ «Indonesia - The Next Major Oil Importer?». Seeking Alpha.
- ^ «Highest population, island». Guinness World Records.
- ^ а б в г The World Factbook 2021 (анг.). Central Intelligence Agency (2021).
- ^ «Meet The 10 Megadiverse Countries In The World». SEAsia.
- ^ Indonesia. The Observatory of Economic Complexity. Архіўная копія
- ^ «Islam in Indonesia: Contrasting Images and Interpretations». Amsterdam University Press.
- ^ «Indonesia: A Global Studies Handbook». ABC-CLIO Corporate.
- ^ The Dutch East India Company. European Heritage Project. Архіўная копія
- ^ Ricklefs 1991. С. 131.
- ^ Tjahjono Rahardjo (2013). «Between Two Worlds: Ethical Policy, Western education and Javanese arts». Academia.edu.
- ^ «The Remnants of the Japanese Occupation of Modern Indonesia». E-International Relations Student.
- ^ Gert Oostindie; Bert Paasman (1998). «Dutch Attitudes towards Colonial Empires, Indigenous Cultures, and Slaves». Eighteenth-Century Studies. 31 (3): 349—355. doi:10.1353/ecs.1998.0021
- ^ «Indonesia: World War II and the Struggle for Independence, 1942–50; The Japanese Occupation, 1942–45». Library of Congress.
- ^ Beck, Hylke E.; Zimmermann, Niklaus E.; McVicar, Tim R.; Vergopolan, Noemi; Berg, Alexis; Wood, Eric F. (30.10.2018). «Present and future Köppen-Geiger climate classification maps at 1-km resolution». Scientific Data. 5: 180214. — doi:10.1038/sdata.2018.214. PMID 30375988.
- ^ «Climate: Observations, projections and impacts». Met Office Hadley Centre.
- ^ а б «Indonesia and Climate Change: Current Status and Policies». World Bank.
- ^ «Climate». U.S. Library of Congress.
- ^ Overland, Indra et al. (2017) «Impact of Climate Change on ASEAN International Affairs: Risk and Opportunity Multiplier». Norwegian Institute of International Affairs (NUPI), Myanmar Institute of International and Strategic Studies (MISIS).
- ^ «Climate Impact Map». Climate Impact Lab.
- ^ а б в г Case, M.; Ardiansyah, F.; Spector, E. (14.11.2007). «Climate Change in Indonesia: Implications for Humans and Nature». WWF.
- ^ «Flooded Future: Global vulnerability to sea level rise worse than previously understood». Climate Central.
- ^ Lin, Mayuri Mei; Hidayat, Rafki (13.08.2018). «Jakarta, the fastest-sinking city in the world». BBC.
- ^ «Indonesia: Climate Risk and Adaptation Country Profile». World Bank.
- ^ Mumtazah, Hani (22.05.2003). «Indonesia’s Natural Wealth: The Right of a Nation and Her People». Islam Online.
- ^ «These Are The 5 Most Biodiverse Countries In The World». Yahoo.
- ^ Whitten, T.; Henderson, G.; Mustafa, M. (1996). «The Ecology of Sulawesi». Hong Kong: Periplus Editions Ltd. — ISBN 978-962-593-075-6.
- ^ Monk, K.A.; Fretes, Y.; Reksodiharjo-Lilley, G. (1996). «The Ecology of Nusa Tenggara and Maluku». Hong Kong: Periplus Editions Ltd. — ISBN 978-962-593-076-3.
- ^ «Indonesia». InterKnowledge Corp.
- ^ Lambertini, Marco (10.04.2011). «A Naturalist’s Guide to the Tropics, excerpt». The University of Chicago Press.
- ^ Estoque, Ronald C.; Ooba, Makoto; Avitabile, Valerio; Hijioka, Yasuaki; DasGupta, Rajarshi; Togawa, Takuya; Murayama, Yuji (23.04.2019). «The future of Southeast Asia’s forests». Nature Communications. 10 (1): 1829. — doi:10.1038/s41467-019-09646-4. PMID 31015425.
- ^ Tomascik, Tomas; Mah, Anmarie Janice; Nontji, Anugerah; Moosa, Mohammad Kasim (1996). «The Ecology of the Indonesian Seas — Part One». Hong Kong: Periplus Editions. — ISBN 978-962-593-078-7.
- ^ Tamindael, Otniel (17.05.2011). «Coral reef destruction spells humanitarian disaster». Antara News.
- ^ а б Severin, Tim (1997). «The Spice Island Voyage: In Search of Wallace». Great Britain: Abacus Travel. — ISBN 978-0-349-11040-0.
- ^ Wallace, A.R. (2000) [1869]. «The Malay Archipelago». Periplus Editions. — ISBN 978-962-593-645-1.
- ^ а б Miller, Jason R. (14.08.2007). «Deforestation in Indonesia and the Orangutan Population». TED Case Studies.
- ^ «2020 Environmental Performance Index». Yale University.
- ^ «Selling Out West Papua». Al Jazeera.
- ^ а б Limaho, Handoko; Sugiarto; Pramono, Rudy; Christiawan, Rio (14.07.2022). «The Need for Global Green Marketing for the Palm Oil Industry in Indonesia». Sustainability. 14 (14): 8621. — doi:10.3390/su14148621.
- ^ «Forest area (% of land area) — Indoneisa». World Bank.
- ^ а б Tsujino, Riyou; Yumoto, Takakazu; Kitamura, Shumpei; Djamaluddin, Ibrahim; Darnaedi, Dedy (2016). «History of forest loss and degradation in Indonesia». Land Use Policy. 57: 335–347. — doi:10.1016/j.landusepol.2016.05.034.
- ^ Austin, Kemen G; Schwantes, Amanda; Gu, Yaofeng; Kasibhatla, Prasad D (1.02.2019). «What causes deforestation in Indonesia?». Environmental Research Letters. 14 (2): 024007. — doi:10.1088/1748-9326/aaf6db.
- ^ Colchester, Marcus; Jiwan, Normal; Andiko, Martua Sirait; Firdaus, Asup Y.; Surambo, A.; Pane, Herbert (26.03.2012). «Palm Oil and Land Acquisition in Indonesia: Implications for Local Communities and Indigenous People».
- ^ Chrysolite, Hanny; Juliane, Reidinar; Chitra, Josefhine; Ge, Mengpin (4.10.2017). «Evaluating Indonesia’s Progress on its Climate Commitments». World Resources Institute.
- ^ Yeo, Kate (4.08.2022). «Explainer: What is ecocide?». Eco-Business.
- ^ Setiyono, Joko; Natalis, Aga (30.12.2021). «Ecocides as a Serious Human Rights Violation: A Study on the Case of River Pollution by the Palm Oil Industry in Indonesia». International Journal of Sustainable Development and Planning. 16 (8): 1465–1471. — doi:10.18280/ijsdp.160807.
- ^ а б в Dwi Harijanti, Susi; Lindsey, Tim (1.01.2006). «Indonesia: General elections test the amended Constitution and the new Constitutional Court». International Journal of Constitutional Law. 4 (1): 138–150. — doi:10.1093/icon/moi055.
- ^ Ardiansyah, Fitrian; Marthen, Andri; Amalia, Nur (2015). «Forest and land-use governance in a decentralized Indonesia». — doi:10.17528/cifor/005695.
- ^ а б в «The 1945 Constitution of the Republic of Indonesia». International Labour Organization.
- ^ а б Evans, Kevin (2019). «Guide to the 2019 Indonesian Elections». Australia-Indonesia Centre.
- ^ Cammack, Mark E.; Feener, R. Michael (2012). «The Islamic Legal System in Indonesia». Pacific Rim Law & Policy Journal.
- ^ «Authority and Duty». Judicial Commission of the Republic of Indonesia.
- ^ Siregar, Kiki (22.03.2024). «Megawati’s PDI-P scores hat-trick in Indonesia election, but the party faces opposition dilemma under a Prabowo government». Channel News Asia.
- ^ Tehusijarana, Karina M. (8.02.2019). «Explaining the 2019 simultaneous elections». The Jakarta Post.
- ^ «Finally, Aceh local parties to take part in general election». The Jakarta Post.
- ^ Michelle Ann Miller The Nanggroe Aceh Darussalam law: a serious response to Acehnese separatism? // Asian Ethnicity. — 2004. — В. 3. — Vol. 5. — P. 333—351. — DOI:10.1080/1463136042000259789
- ^ «The last frontier». The Economist.
- ^ «Missions». Ministry of Foreign Affairs
- ^ Péter, Klemensits; Márton, Fenyő (16.08.2017). «The Foreign Policy of Indonesia In Light of President Jokowi’s „Visi-Misi“ Program». Pázmány Péter Catholic University.
- ^ Bevins, Vincent (20.10.2017). «What the United States Did in Indonesia». The Atlantic.
- ^ Muraviev, Alexey; Brown, Colin (2008). «Strategic Realignment or Déjà vu? Russia-Indonesia Defence Cooperation in the Twenty-First Century». Australian National University.
- ^ Dahana, A. (1.10.2015). «China and the Sept. 30 movement». The Jakarta Post.
- ^ «Indonesia — Foreign Policy». U.S. Library of Congress.
- ^ Muhammad Zulfikar Rakhmat (11.03.2015). «The Quiet Growth in Indonesia-Israel Relations». The Diplomat.
- ^ Roberts, C.; Habir, A.; Sebastian, L. (25.02.2015). «Indonesia’s Ascent: Power, Leadership, and the Regional Order». Springer. — ISBN 978-1-137-39741-6.
- ^ Jensen, Fergus; Asmarini, Wilda. «Net oil importer Indonesia leaves producer club OPEC, again». Reuters.
- ^ Pierre van der Eng (2.12.2017). «Why does Indonesia seem to prefer foreign aid from China?». East Asia Forum.
- ^ Yasmin, Nur (18.10.2019). «Indonesia Launches $212M International Development Aid Fund». Jakarta Globe.
- ^ а б Bilateral Relations with the Republic of Indonesia (анг.). Embassy of the Republic of Belarus in the Republic of Indonesia.
- ^ Pacheco, P.; Gnych, S.; Dermawan, A.; Komarudin, H.; Okarda, B. (2017). «The Palm Oil Global Value Chain: Implications for Economic Growth and Social and Environmental Sustainability». Center for International Forestry Research — Working Paper. 220.
- ^ «Economy of Indonesia». Indonesia Investments.
- ^ «G20 Presidency of Indonesia». G20.
- ^ «Indonesia: Share of economic sectors in the gross domestic product (GDP) from 2008 to 2018». Statista.
- ^ а б Elias, Stephen; Noone, Clare (2011). «The Growth and Development of the Indonesian Economy». Reserve Bank of Australia.
- ^ «Indonesia — Poverty and Wealth». Encyclopedia of the Nations.
- ^ Titiheruw, Ira S.; Atje, Raymond (2008). «Managing Capital Flows: The Case of Indonesia». Asian Development Bank Institute Discussion Paper. 94: 9—10.
- ^ Temple, Jonathan (15.08.2001). «Growing into trouble: Indonesia after 1966». University of Bristol.
- ^ Van der Eng, Pierre (4.02.2002). «Indonesia’s growth experience in the 20th century: Evidence, queries, guesses». Australian National University.
- ^ «World Economic Outlook Database: Report for Selected Countries and Subjects — Indonesia». International Monetary Fund.
- ^ «IMF Survey: Indonesia’s Choice of Policy Mix Critical to Ongoing Growth». International Monetary Fund.
- ^ «Fitch Upgrades Indonesia’s Rating to Investment Grade». Jakarta Globe.
- ^ Musyaffa, Iqbal (9.01.2020). «Indonesia’s economy grew last year despite shortfalls». Anadoly Agency.
- ^ «Indonesia Economic Prospects, June 2022: Financial Deepening for Stronger Growth and Sustainable Recovery». WorldBank.
- ^ Elliott, Mark (2003). «Indonesia». Melbourne: Lonely Planet Publications Pty Ltd. — С. 211—215. — ISBN 978-1-74059-154-6.
- ^ «Travel and Tourism Development Index 2021 Edition — Interactive Data and Economy Profiles». World Economic Forum.
- ^ «Number of International Tourist Arrivals to Indonesia by Country of Residence». Statistics Indonesia. 2002—2019.
- ^ Erwida, Maulia (6.01.2011). «Tourism Ministry set to launch 'Wonderful Indonesia' campaign». The Jakarta Post.
- ^ https://web.archive.org/web/20110510014541/http://waspada.co.id/index.php?option=com_content&view=article&id=182106:fifty-years-needed-to-bring-population-growth-to-zero&catid=30:english-news&Itemid=101 Fifty years needed to bring population growth to zero»]. Waspada Online.
- ^ «Highest population, island». Guinness World Records.
- ^ а б «Hasil Sensus Penduduk 2020». Statistics Indonesia. 2021. — С. 9.
- ^ Nitisastro, Widjojo (2006). «Population Trends in Indonesia». Equinox Publishing. — С. 268. — ISBN 9789793780436.
- ^ «World Population Prospect: 2017 Revision». United Nations Department of Economics and Social Affairs.
- ^ «BBC: First contact with isolated tribes?». Survival International.
- ^ «Share of people living in urban areas, 2017». Our World in Data.
- ^ «Demographia World Urban Areas, 15th Annual Edition». Demographia.
- ^ Krisetya, Beltsazar (14.09.2016). «Tapping the Indonesian Diaspora Potential». Forum for International Studies.
- ^ а б в Na’im, Akhsan; Syaputra, Hendry (2010). «Nationality, Ethnicity, Religion, and Languages of Indonesians». Statistics Indonesia.
- ^ Dawson, B.; Gillow, J. (1994). «The Traditional Architecture of Indonesia». London: Thames and Hudson Ltd. p. 7. ISBN 978-0-500-34132-2.
- ^ Truman Simanjuntak; Herawati Sudoyo; Multamia R.M.T. Lauder; Allan Lauder; Ninuk Kleden Probonegoro; Rovicky Dwi Putrohari; Desy Pola Usmany; Yudha P.N. Yapsenang; Edward L. Poelinggomang; Gregorius Neonbasu (2015). «Diaspora Melanesia di Nusantar». Direktorat Sejarah, Direktorat Jenderal Kebudayaan, Kementerian Pendidikan dan Kebudayaan. — ISBN 978-602-1289-19-8.
- ^ Kingsbury, Damien (2003). «Autonomy and Disintegration in Indonesia». Routledge. — С. 131. — ISBN 0-415-29737-0.
- ^ Ricklefs 1991. С. 256.
- ^ «The History of Indonesian». Language Translation, Inc.
- ^ а б в Simons, Gary F.; Fennig, Charles D. «Ethnologue: Languages of the World, Twenty-first edition». SIL International.
- ^ «Peraturan Daerah Daerah Istimewa Yogyakarta Nomor 2 Tahun 2021 tentang Pemeliharaan dan Pengembangan Bahasa, Sastra, dan Aksara Jawa (Regional Regulation 2)». Governor of Special Region of Yogyakarta.
- ^ van Nimwegen, Nico (2002). «The Demographic History of the Dutch in the East Indies». Nederlands Interdisciplinair Demografisch Instituut.
- ^ Baker, Colin; Prys Jones, Sylvia (1998). «Encyclopedia of bilingualism and bilingual education». Multilingual Matters Ltd. — С. 202. — ISBN 9781853593628.
- ^ Ward, Kerry (2009). «Networks of Empire: Forced Migration in the Dutch East India Company». Cambridge: Cambridge University Press. — С. 322—342. — ISBN 978-0-521-88586-7.
- ^ Shah, Dian A. H. (2017). «Constitutions, Religion and Politics in Asia: Indonesia, Malaysia and Sri Lanka». Cambridge: Cambridge University Press. — ISBN 978-1-107-18334-6.
- ^ а б в Marshall, Paul (2018). «The Ambiguities of Religious Freedom in Indonesia». The Review of Faith & International Affairs. 16 (1): 85–96. — doi:10.1080/15570274.2018.1433588.
- ^ «Penjelasan Pemerintah Terkait Pentingnya Kolom Agama di KK dan KTP». Kompas.
- ^ Ricklefs, Merle Calvin (2001). «A history of modern Indonesia since c. 1200». (3rd ed.). Basingstoke; Stanford, CA: Palgrave; Stanford University Press. — С. 379. — ISBN 978-0-8047-4480-5.
- ^ «Sunni and Shia Muslims». Pew Research Center.
- ^ «International Religious Freedom Report for 2014, Indonesia». U.S. Department of State, Bureau of Democracy, Human Rights and Labor, 2014.
- ^ Oey, Eric (1997). «Bali» (3rd ed.). Singapore: Periplus Editions. — ISBN 978-962-593-028-2.
- ^ Suryadinata, Leo, ed. (2008). «Ethnic Chinese in Contemporary Indonesia». Institute of Southeast Asian Studies. — ISBN 9789812308351.
- ^ а б Ooi, Keat Gin, ed. (2004). «Southeast Asia: A historical encyclopedia, from Angkor Wat to East Timor (3 volume set)». ABC-CLIO. — С. 177. — ISBN 978-1-57607-770-2.
- ^ Magnis-Suseno, F. (1981). «Javanese Ethics and World-View: The Javanese Idea of the Good Life». PT Gramedia Pustaka Utama, Jakarta, 1997. — С. 15—18. — ISBN 979-605-406-X.
- ^ Rachman, T. (2013). «'Indianization' of Indonesia in an Historical Sketch». International Journal of Nusantara Islam. 1 (2).
- ^ Sedyawati, Edi (19.12.2014). «Influence of Hinduism and Buddhism on Indonesian culture». Sanskriti Magazine.
- ^ Martin, Richard C. (2004). «Encyclopedia of Islam and the Muslim World. Vol. 2: M–Z». Macmillan.
- ^ Gerhard Bowering et al. (2012). «The Princeton Encyclopedia of Islamic Political Thought». Princeton University Press. — С. xvi. — ISBN 978-0-691-13484-0.
- ^ «Indonesia — Bhineka Tunggal Ika». Centre Universitaire d’Informatique.
- ^ Ricklefs 1991. С. 12—14.
- ^ Taufiq Tanasaldy. «Regime Change and Ethnic Politics in Indonesia». Brill Academic. — ISBN 978-90-04-26373-4.
- ^ Gerhard Bowering et al.. «The Princeton Encyclopedia of Islamic Political Thought». Princeton University Press. — ISBN 978-0-691-13484-0.
- ^ Ricklefs 1991. С. 25—26.
- ^ а б Ricklefs 1991. С. 28.
- ^ «About St Francis Xavier». Catholic Archdiocese of Sydney.
- ^ Ricklefs 1991. С. 62.
- ^ Vickers, Adrian (2005). «A History of Modern Indonesia». Cambridge University Press. — С. 22. — ISBN 0-521-54262-6.
- ^ Goh, Robbie B.H. (2005). «Christianity in Southeast Asia». Institute of Southeast Asian Studies. — С. 80. — ISBN 978-981-230-297-7.
- ^ «Indonesia — Asia». Reformed Online.
- ^ Ayala Klemperer-Markman. «The Jewish Community in Indonesia». Translated by Julie Ann Levy. Beit Hatfutsot.
- ^ Aryani, Sekar Ayu (25.06.2022). «Dialectic of Religion and National Identity in North Sulawesi Jewish Communities in The Perspective of Cross-Cultural and Religious Psychology». Al-Jami’ah: Journal of Islamic Studies. 60 (1). Al-Jamiah Research Centre: 199–226. — doi:10.14421/ajis.2022.601.199-226.
- ^ Wullur, Frangky (25.12.2019). «Bupati Minahasa Royke Roring Resmikan Synagogue Shaar Hashamayim». Beritamanado.
- ^ «How religious commitment varies by country among people of all ages». Pew Research Center.
- ^ Pearce, Jonathan MS (28.10.2018). «Religion in Indonesia: An Insight». Patheos.
- ^ al-Samarrai, Samer; Cerdan-Infantes, Pedro (9.03.2013). «Awakening Indonesia’s Golden Generation: Extending Compulsory Education from 9 to 12 Years». The World Bank Blog.
- ^ Tan, Charlene (2014). «Educative Tradition and Islamic Schools in Indonesia». Nanyang Technological University.
- ^ а б «Indonesia». UNESCO Institute for Statistics.
- ^ Huda, Nur; Pawennei, Irsan; Ratri, Andhina; Taylor, Veronica L. (1.12.2020). «Making Indonesia’s Research and Development Better». Centre for Innovation Policy and Governance. — С. 36.
- ^ «Indonesia’s Unequal Higher Education». Asia Sentinel.
- ^ «List of Universities in Indonesia». QS World University Rankings.
- ^ Forshee, Jill (2006). «Culture and Customs of Indonesia». Greenwood Press.
- ^ Henley, David (2015). «Indonesia. The Wiley Blackwell Encyclopedia of Race, Ethnicity, and Nationalism». John Wiley & Sons, Inc. — С. 1—7. — doi:10.1002/9781118663202.wberen460. ISBN 978-1-118-66320-2.
- ^ «Indonesian Batik». UNESCO.
- ^ «Indonesia — Intangible heritage, cultural sector». UNESCO.
- ^ «Indonesian Arts and Crafts». Living in Indonesia
- ^ Forge, Anthony (1978). «Balinese Traditional Paintings». The Australian Museum.
- ^ Reimar Schefold; P. Nas; Gaudenz Domenig, eds. (2004). «Indonesian Houses: Tradition and Transformation in Vernacular Architecture». NUS Press. — С. 5. — ISBN 978-9971-69-292-6.
- ^ «Indonesia Tourism: The Dance and Theater in the Archipelago». Indonesia Tourism.
- ^ Chua Mei Lin (2011). «Land of Dance & Dragon». National Heritage Board.
- ^ «Traditions, Wayang Wong Priangan: Dance Drama of West Java». Gamelan.
- ^ Dewangga, Kusuma (10.11.2013). «Ketoprak: Javanese Folk Art (Part 1 of 2)». Indonesia’s Global Portal.
- ^ «Indonesia — Theatre and Dance». Encyclopædia Britannica.
- ^ Pauka, Kirstin (1998). «The Daughters Take Over? Female Performers in Randai Theatre». The Drama Review. 42 (1): 113–121. — doi:10.1162/105420498760308706.
- ^ а б «Randai (Indonesian folk theater form, uses silat)». MIT Global Shakespeares.
- ^ Hatley, Barbara (13.11.2017). «Review: Indonesian post-colonial theatre». Inside Indonesia.
- ^ Sitorus, Rina (30.11.2017). «The Reformation of Indonesian Film». The Culture Trip.
- ^ «Today Is the 97th Birthday of the Father of Indonesian Cinema. Here’s What You Should Know About Usmar Ismail». Time.
- ^ а б Sen, Krishna (2006). Giecko, Anne Tereska (ed.). «Contemporary Asian Cinema, Indonesia: Screening a Nation in the Post-New Order». Oxford/New York: Berg. — С. 96—107. — ISBN 978-1-84520-237-8.
- ^ Kristianto, JB (2.07.2005). «The Last 10 Years of Indonesia’s Film Industry». Kompas
- ^ Toronto 2011: 'The Raid' Starts Midnight Madness on a Butt-Kicking Note 2011-09-09 г. Праверана 2012-02-16 г.
- ^ TIFF 2011: THE RAID WILL KICK YOU IN THE HEAD AND MAKE YOU LIKE IT Архіўная копія ад 23 лютага 2012 г. Праверана 2012-02-16 г.
- ^ Watch: Red Band Trailer For ‘The Raid’ – The Best Kick-Ass Action Movie I’ve Seen in Years [TIFF 2011] Праверана 2012-02-16 г.
- ^ Toronto Review: 'The Raid' - One of the Best Action Movies in Years! Праверана 2012-02-16 г.
- ^ Shackleton, Liz (22.12.2022). «Indonesian Films Race Past Pre-Pandemic Admissions Record; 'KKN Di Desa Penari', 'Satan’s Slaves 2', Disney Movies Top 2022 Box Office; Theatrical Market Set For Growth». Deadline.
- ^ а б в г Indonesian food Архіўная копія ад 2 лютага 2012 г.
- ^ а б Witton, Patrick World Food: Indonesia. — Melbourne: Lonely Planet, 2002. — ISBN 1-74059-009-0
- ^ Brissendon, Rosemary South East Asian Food. — Melbourne: Hardie Grant Books, 2003. — ISBN 1-74066-013-7
- ^ Бамбузе на foodbook.name Архівавана 13 студзеня 2011.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ricklefs, Merle Calvin A history of modern Indonesia since c. 1300. — 2nd. — Stanford, CA: Stanford University Press, 1991. — ISBN 0-333-57690-X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інданэзія на бачыне Curlie
- Інданэзія. Encyclopædia Britannica.
- Інданэзія. BBC.
- Сяргей Богдан (ліпень 1999) Інданэзія: цана свабоды. Наша Ніва. Архіўная копія