Пётар Машэраў
Пётар Машэраў | |
па-беларуску: Пётр Міронавіч Машэраў | |
12-ы Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР | |
---|---|
1965 — 1980 | |
Папярэднік: | Кірыла Мазураў |
Наступнік: | Ціхан Кісялёў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 лютага 1918[1] Шыркі, Віцебская вобласьць, БНР |
Памёр: |
4 кастрычніка 1980[2] (62 гады) Менск, БССР |
Партыя: | КПСС |
Дзеці: | Натальля Машэрава і Алена Пятроўна Машэрава[d] |
Адукацыя: | вышэйшая |
Узнагароды: |
Герой Савецкага Саюзу Герой Сацыялістычнай Працы |
Пётар Міро́навіч Машэ́раў (26 лютага 1918 — 4 кастрычніка 1980) — першы сакратар ЦК КП Беларусі; Герой Савецкага Саюзу і Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Шыркі Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. У 1939 годзе скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут імя Кірава, які пасьля сьмерці Машэрава называны ў ягоны гонар. З 1939 па 1941 гады працаваў настаўнікам матэматыкі і фізыкі ў горадзе Расоны Віцебскай вобласьці. З 1942 па 1944 гады кіраваў партызанскімі атрадамі імя Шчорса і Ракасоўскага, за што яму было прысвоена званьне Героя Савецкага Саюзу. У 1943 годзе ўступіў у КПСС.
Пасьля вайны займаў розныя пасады ў кампартыі Беларусі, пакуль у 1965 годзе ня быў абраны на пасаду першага сакратара ЦК рэспублікі. У 1978 годзе яму было прысвоена званьне Героя сацыялістычнай працы.
Пётар Машэраў загінуў 4 кастрычніка 1980 году ў аўтамабільнай катастрофе: на шляху яго картэжа, суправаджанага ДАІ, нечакана выехаў грузавік, гружаны бульбай (ГАЗ-53 экспэрымэнтальнай базы Жодзіна). У народзе хадзілі шматлікія чуткі аб дачыненьні КДБ да гэтай трагедыі (нібы з мэтай прыбраць папулярнага кандыдата на пост старшыні ЦК КПСС), аднак пэўных сьведчаньняў гэтаму так і не знайшлося. Катастрофу ня лічыць выпадковай і Вячаслаў Кебіч, першы прэм’ер-міністар незалежнай Беларусі[3].
У 1990-х гадох адзін з цэнтральных праспэктаў Менску названы яго імем (аднак у 2005 годзе прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка перайменаваў яго ў праспэкт Пераможцаў, а праспэктам Машэрава былі названыя тры іншыя вуліцы)[4]. Дачка Пятра Машэрава, Натальля Машэрава, выстаўляла сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году ў Беларусі, аднак затым зьнялася з выбараў.
У 2008 годзе ў г. Вялейцы на будынку раённага Савету дэпутатаў усталявана мэмарыяльная дошка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ а б Pjotr M. Mascherow // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Премьер-министр Беларуси в 1990—1994 годы Вячеслав КЕБИЧ: Авария, в которой погиб Машеров, не была случайной… (рас.)
- ^ Глава государства принял решение о переименовании ряда улиц Минска (рас.) Архіўная копія
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Праект Андрэя Караленкі: «Гибель Машерова: Легенды, фальсификации и „фигура умолчания“» (рас.)
- Успаміны сучасьніка У. А. Разумнага аб Машэраве (рас.) Архіўная копія
- Усталяванне дошкі Машэраву ў Вялейцы Праверана 19 лютага 2008 г.
- БССР-100. Легенда пра святога Пятра Міронавіча
- Дроздов Л.М. Петр Машеров: падение вверх, Ridero. 2018. 488 с.
Папярэднік Кірыла Мазураў |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 1965—1980 |
Наступнік Ціхан Кісялёў |
|