Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | НАК РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 22 сакавіка 1991 (28 гадоў таму) |
Тып | Спартовае |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Якуба Коласа, д. 2 |
Сяброўства | 74 зацікаўленыя згуртаваньні |
Генэральны сакратар | Георгі Катулін |
Старшыня | Аляксандар Лукашэнка |
1-ы намесьнік | Ігар Заічкаў |
Кіроўны орган | Выканаўчы камітэт |
Матчына кампанія | Міжнародны алімпійскі камітэт |
Сайт | www.noc.by |
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь — самастойнае, незалежнае грамадзкае аб’яднаньне, статус і роля якога вызначаюцца Алімпійскай хартыяй і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фізычнай культуры і спорце»[1]. Заснаваны ў 1991 годзе.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
22 сакавіка 1991 году — створаны НАК (зацьверджаны Статут, абраны прэзыдэнт НАК У. Н. Рыжанкоў).
9 сакавіка 1992 году — НАК прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у якасьці часавага чальца.
21 верасьня 1993 году — НАК афіцыйна прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (рашэньне 101-й сэсіі МАК у Манака).
12 — 27 лютага 1994 году — удзел у XVII зімовых Алімпійскіх гульнях у Лілегамэры (Нарвэгія) (упершыню самастойнай камандай). У 7 выглядах спорту выступіла 33 беларускіх спартоўца.
Заваяваныя 2 срэбныя мэдалі:
1996 год — у Атланце (ЗША) на Гульнях XXVI Алімпіяды беларуская каманда заняла па залатых узнагародах 37-е месца ў сьвеце, а па колькасьці заваяваных мэдаляў — 23-е з 176 краінаў-удзельніц.
15 траўня 1997 году А. Г. Лукашэнка быў абраны прэзыдэнтам НАК Рэспублікі Беларусь.
На Алімпіядзе 1998 у японскім горадзе Нагана, каманда заваявала дзьве бронзавыя ўзнагароды.
На Алімпіядзе 2000 у Сыднэі (Аўстралія) беларуская зборная заняла 23-е месца ў неафіцыйным камандным заліку і 15-е — па колькасьці заваяваных мэдаляў з 184 краінаў-удзельніц Гульняў.
27 сакавіка 2001 году А. Г. Лукашэнка быў паўторна абраны прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У 2002 годзе ў Солт-Лэйк-Сіці (ЗША) алімпійцы Беларусі заваявалі бронзавую ўзнагароду ва фрыстайлу.
На Алімпіядзе 2004 году ў Афінах каманда заваявала 15 мэдаляў (2 залатыя, 6 срэбных і 7 бронзавых) і заняла ў неафіцыйным камандным заліку 26-е месца, а па агульнай колькасьці мэдаляў — 18-е.
25 лістапада 2004 году — на справаздачна-выбарным Алімпійскім зборы Аляксандар Лукашэнка ў трэці раз абраны прэзыдэнтам НАК Беларусі.
На XX зімовых Алімпійскіх гульнях у Турыне (Італія) Беларусь дэлегавала 28 спартоўцаў. Срэбны мэдаль заваяваў фрыстайліст Зьміцер Дашчынскі. Гэта яго другі мэдаль на Алімпійскіх гульнях.
Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Выканаўчы камітэт НАК у складзе 13 чалавек.
- Бюро выканаўчага камітэта НАК
- Сталыя камісіі:
- Камісія па арганізацыйнай працы.
- Камісія па фінансава-эканамічнай дзейнасьці і разьвіцьцю матэрыяльнай базы.
- Камісія па міжнароднай дзейнасьці.
- Камісія па спорце вышэйшых дасягненьняў, падрыхтоўцы і ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, спаборніцтвах, зьмешчаных пад патранатам МАК.
- Камісія па алімпійскай адукацыі і культуры.
- Камісія па працы з фэдэрацыямі па відах спорту.
- Камісія «Спорт для ўсіх».
- Камісія «Жанчыны і спорт».
- Камісія па працы са сродкамі масавай інфармацыі.
- Мэдыцынская камісія.
Чальцамі НАК зьяўляюцца 74 арганізацыі:
- 30 фэдэрацыяў па летніх алімпійскіх відах спорту,
- 5 фэдэрацыяў па зімовых алімпійскіх відах спорту,
- 21 фэдэрацыя па ві спорту, не ўваходным у праграму Алімпійскіх гульняў,
- 18 тэрытарыяльных і ведамасных фізкультурна-спартовых арганізацыяў.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Прадстаўніцтва ў Менску(рас.)