Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
Навучальны корпус.
Дэвіз ЭГУ — позірк у будучыню!
Заснаваны 1992
Тып Гуманітарны ўнівэрсытэт
Прэзыдэнт Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў
Рэктар Сяргей Ігнатаў
Колькасьць студэнтаў 1,5 тыс.
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 54°40′57″ пн. ш. 25°17′14″ у. д. / 54.6825° пн. ш. 25.28722° у. д. / 54.6825; 25.28722Каардынаты: 54°40′57″ пн. ш. 25°17′14″ у. д. / 54.6825° пн. ш. 25.28722° у. д. / 54.6825; 25.28722
Горад вул. Валакупю, 5,
Вільня, LT-10101
Краіна Летува
Вэб-сайт ehu.lt
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт на мапе Летувы
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт

Эўрапе́йскі гуманіта́рны ўнівэрсытэ́т, ЭГУ — установа вышэйшай адукацыі. Створаны ў Менску ў 1992 годзе; першым рэктарам быў акадэмік НАН Беларусі Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў[1]. У 2004 годзе ўнівэрсытэт быў змушаны спыніць працу ў Беларусі. З 2005 году дзейнічае ў Летуве. Прэзыдэнтам ЭГУ быў Пэр Ункель[2]. У кастрычніку 2014 Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў прызначаны прэзыдэнтам ЭГУ[3]. У красавіку 2015 году рэктарам ЭГУ стаў прафэсар Г. Дэвід Полік[4].

Навучаньне вядзецца па бакалаўрскай і магістарскай ступенях, па вочнай і завочнай формах. Кірункі навучаньня (бакаляўрыят, 2012): беларусістыка, гісторыя Беларусі і культурная антрапалёгія, паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні, міжнароднае права, сацыяльная і палітычная філязофія, мэдыя і камунікацыі, візуальны дызайн і мэдыя, культурная спадчына і турызм, тэорыя і практыка сучаснага мастацтва, сацыялёгія[5]. Для атрыманьня ступені бакаляўра патрабуецца залічыць як найменш 160 крэдытаў (кожны зь якіх адпавядае 40 акадэмічным гадзінам). Працуе магістратура для адмыслоўцаў з вышэйшай адукацыяй; дзейнічаюць дыстанцыйныя курсы.

Заняткі праводзяцца на беларускай, летувіскай, ангельскай, расейскай і іншых мовах, у залежнасьці ад асаблівасьцяў вучэбнага курсу і падрыхтаванасьці аўдыторыі.

Ад 1994 да 2004 г. у ЭГУ дзейнічаў Цэнтар палітычных і эканамічных дасьледаваньняў, які ўзначальваў былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч. У сваіх мэмуарах Станіслаў Шушкевіч крытыкуе заснавальніка ЭГУ і моўную палітыку ўнівэрсытэту. Напрыканцы 2009 году некалькі выкладчыкаў унівэрсытэту (сярод якіх Тацяна Вадалажская, Андрэй Ягораў) аб’явілі страйк супраць парушэньня кіраўніцтвам унівэрсытэту акадэмічных свабод, пасьля чаго рашэньнем Сэнату ўнівэрсытэту яны былі звольненыя. Улетку 2013 году адбылася аптымізацыя структуры кіраўніцтва ўнівэрсытэту, пасьля якой былі скасаваныя пасады дэканаў Бакаляўрскай і Магістарскай школ.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЭГУ не падзяляецца на факультэты, як астатнія беларускія ўнівэрсытэты. Замест гэтага ў ім прапануюцца праграмы навучаньня. У 2016 годзе бакаляўрыят меў пяць праграм навучаньня: мэдыя і камунікацыі, візуальны дызайн і мэдыя, культурная спадчына і турызм, тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва[6]. Адначасова з рэгулярнымі заняткамі на дзённай форме навучаньня існуе завочная форма навучаньня, на якім індывідуальны навучальны плян для кожнага студэнта распрацоўваецца паводле ягоных пажаданьняў і патрабаваньняў адпаведнай праграмы. Дэпартамэнт гісторыі, дэпартамэнт палітычных навук, дэпартамэнт мэдыя.

Вядомыя навучэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя выкладчыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганаровыя дактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод ганаровых дактароў унівэрсытэту[7]:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Акадэмік Міхайлаў Анатолій Арсеньевіч // Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі
  2. ^ Per Unckel
  3. ^ Прэзідэнт — Home page
  4. ^ Рэктарат — Home page
  5. ^ Афіцыйны сайт ЭГУ
  6. ^ Бакалаўрыят Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
  7. ^ Ганаровыя дактары ўніверсітэта Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]