Зымбабвэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Зымбабвэ
анг. Republic of Zimbabwe'
Сьцяг Зымбабвэ Герб Зымбабвэ
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Unity, Freedom, Work» («Адзінства, воля, праца»)
Дзяржаўны гімн
«Simudzai Mureza wedu WeZimbabwe, Kalibusiswe Ilizwe leZimbabwe»
Месцазнаходжаньне Зымбабвэ
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Харарэ
Найбуйнейшы горад Харарэ
Форма кіраваньня рэспубліка
Emmerson Mnangagwa
Vacant
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
60-е месца ў сьвеце
390 757 км²
1
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
68-е месца ў сьвеце
12 521 000
26/км²
СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва
167 месца ў сьвеце
$4,644 млрд
$395
Валюта няма[1]
Часавы пас CAT (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

11 лістапада 1965
Аўтамабільны знак ZW
Дамэн верхняга ўзроўню .zw
Тэлефонны код +263
Мапа Зымбабвэ

Зымба́бвэ (Рэспубліка Зымбабвэ, да 1980 г. Паўднёвая Радэзія) — краіна разьмешчаная ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР на поўдні, Батсванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе.

Назва краіны зьвязвае яе зь першай дзяржавай на яе тэрыторыі — Манаматапа, сталіцай якога быў вялікі Зымбабвэ, а асноўным насельніцтвам — народ гокамэрэ, продкі сучасных шона, якія складаюць большасьць насельніцтва сучаснага Зымбабвэ.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя Зымбабвэ першапачаткова была заселена бушмэнамі, якія зьявіліся тут у першым тысячагодзьдзі да н. э.

З VIII стагодзьдзя нашэсьце бантумоўных народаў, якія заваявалі тэрыторыю будучага Зымбабвэ, а бушмэнаў выцесьнілі на поўдзень, стварыўшы Вялікае Зымбабвэ ў Х стагодзьдзі. З XV стагодзьдзя ў складзе імпэрыі Манаматапа, якая атрымала найбольшае разьвіцьцё ў XV—XVI стагодзьдзях, распалася ў 1693 годзе ў выніку нашэсьця народу розьві. XVIII стагодзьдзе — розьві стварылі моцную племянную дзяржаву, якая пераняла традыцыі Вялікага Зымбабвэ.

У 1890 годзе Зымбабвэ была заваявана Вялікабрытаніяй і была зьменена назва на Радэзію. 1965 — абвяшчэньне незалежнасьці Радэзіі, з 1980 году была адноўленая назва Зымбабвэ.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зымбабвэ — рэспубліка, паводле канстытуцыі 1980 году, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на 6 гадоў парлямэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, удзельнікі якога таксама выбіраюцца тэрмінам на 6 гадоў, 12 парлямэнтарыяў назначаецца прэзыдэнтам, 10 племяннымі ўладарамі, 8 губэрнатарамі правінцыяў. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца прэзыдэнтам. У наш час улада належыць Робэрту Мугабэ.

Кіруючая партыя Зымбабвэ — ЗАНУ-ПФ пад кіраўніцтва Робэрта Мугабэ. Галоўная апазыцыйная партыя — Рух за дэмакратычныя перамены. На апошніх выбарах, паводле афіцыйных зьвестак Рух атрымаў 20% галасоў, аднак міжнародныя назіральнікі адзначылі шматлікія парушэньні, некаторыя прадстаўнікі апазыцыі былі нават забітыя.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зымбабвэ падзелена на 8 правінцыяў, і два гарады з правінцыйным статусам (Харарэ і Булавая). Яны ў сваю чаргу дзеляцца на 59 акругаў, а тыя на 1200 муніцыпалітэтаў.

Правінцыя Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2002), чал.
Булавая Булавая 479 676 787
Усходні Машоналэнд Марандэра 32 230 1 125 355
Заходні Машоналэнд Чынхоі 57 441 1 222 583
Манікалэнд Мутарэ 36 459 1 566 889
Масьвінга Масьвінга 56 566 1 318 705
Мідлэндс Гвэру 49 166 1 466 331
Паўночны Матабэлелэнд Лупанэ 75 025 701 359
Харарэ Харарэ 872 1 903 510
Цэнтральны Машоналэнд Біндура 28 374 998 265
Паўднёвы Матабэлелэнд Гванда 54 172 654 879

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зымбабвэ ня мае выхаду да мора. Мяжуе з ПАР на поўдні, Батсванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе. Паўночна-заходняя мяжа праходзіць па рацэ Замбэзі, паўднёвая па рацэ Лімпапо.

Плошча краіны складае 390,7 км², клімат трапічны. Паверхня краіны — гэта ў асноўным плято, на ўсходзе знаходзяцца горы (самая высокая гара Інянгані — 2592 м).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад час каляніяльнай залежнасьці Зымбабвэ была адной з самых разьвітых краінаў Афрыкі.

У 1990-х гадах наступіў значны эканамічны спад, які быў выкліканы спробамі адміністрацыйнага кіраваньня краінай і катастрафічнай засухай 19911992 гадоў, якая зьнішчыла 71% ураджаю. Пасьля прыходу да ўлады прэзыдэнта Робэрта Мугабэ пачалася прымусовая нацыяналізацыя земляў белых фэрмэраў і прымус іх да эміграцыі, што ў сваю чаргу выклікала пагаршэньне эканамічных паказчыкаў. У наш час у Зымбабвэ назіраецца самая высокая ў сьвеце інфляцыя (паводле афіцыйных зьвестак 8000%, па неафіцыйных 20 000%). Прагноз інфляцыі на 2007 год складае 100 000%. Беспрацоўе складае 80% працаздольнага насельніцтва.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2011 г. сярэдняя працягласьць жыцьця складала 37 гадоў, што было найменшым паказьнікам сярод усіх краінаў сьвету ў сувязі з заражэньнем 25% насельніцтва вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ)[2].

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ да 12 красавіка 2009 выкарыстоўваўся зымбабвійскі даляр (ZWL), які зьняты з абарачэньня з прычыны гіпэрінфляцыі
  2. ^ Сымон Сьвістуновіч. Хачу дажыць да ста // Зьвязда : газэта. — 3 лістапада 2011. — № 210 (27074). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Зымбабвэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў