Юры Азаронак
Юры Ўладзімеравіч Азаронак | |
Юрий Владимирович Азарёнок | |
Намесьнік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі | |
---|---|
2 чэрвеня 2005 — 13 чэрвеня 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Загадчык літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі | |
2000 — 2003 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 лютага 1965 Рудня, Віцебская вобласьць, Беларусь |
Партыя: | Славянскі Сабор «Белая Русь» (у 1990-я) |
Дзеці: | Рыгор Азаронак |
Адукацыя: | Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў |
Узнагароды: | Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь (2008)[1] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Азаронак.
Ю́ры Ўладзі́меравіч Азаро́нак — беларускі журналіст, рэжысэр і грамадзкі дзяяч. Аўтар найболей адыёзных фільмаў аб апазыцыі. Працаваў намесьнікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі і ў прэс-службе пракуратуры РБ.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У пачатку 1990-х гадоў уступіў у Славянскі Сабор «Белая Русь». Стаў папулярны пасьля таго, як у 1995 годзе зьняў дакумэнтальны фільм «Нянавісьць: дзеці хлусьні», у якім правёў параўнальнае апісаньне калябарацыяністаў часоў Вялікай Айчыннай вайны і сучасных беларускіх нацыяналістаў. Фільм быў паказаны напярэдадні рэфэрэндуму 1995 году і выклікаў вялікі рэзананс у грамадзтве. У 1996 годзе здымае фільм «Закуліса» аб сувязі беларускай апазыцыянэраў з замежнымі палітычнымі і фінансавымі сіламі.
У 2000 годзе стаў загадчыкам літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году стварыў дакумэнтальны сэрыял «Таемныя спружыны палітыкі», у якім асьвятляў дзейнасьць апазыцыі і розных замежных фондаў і цэнтраў у нэгатыўным ключы. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў — кіраўнік інфармацыйнага аддзела Беларускага патрыятычнага зьвязу моладзі.
У красавіку 2003 году прызначаны прэс-сакратаром Генэральнай пракуратуры Беларусі.
2 чэрвеня 2005 году ўказам прэзыдэнта А. Лукашэнкі прызначаны намесьнікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 13 чэрвеня 2008 году ўказам прэзыдэнта № 331 вызвалены ад гэтай пасады. Як сказанае ў дакумэнце, Азаронак вызвалены ад пасады «за зьдзяйсьненьне правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе».
Юры Азаронак лічыцца прыхільнікам Віктара Шэймана, наймоцнага беларускага палітыка ў асяродзьдзі Лукашэнкі, прыхільніка цьвёрдых і радыкальных дзеяньняў. У красавіку 2006 году за актыўную падтрымку прэзыдэнта Юрыю Азаронку быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу[2].
Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сын Юрыя Азаронка Рыгор таксама стаў вядомым у якасьці тэлевізійнага прапагандыста рэжыму Лукашэнкі, асабліва ў сувязі з пратэстамі 2020–2021 гадоў.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Прыз Парлямэнцкага Сходу Саюзу Беларусі і Расеі «За пэўнасьць маральным ідэалам у кінамастацтве» за фільм «Духоўная вайна» (2006);
- Прэмія прэзыдэнта «За духоўнае адраджэньне» за стварэньне аўтарскай тэлепраграмы «Кансьпіралёгія» (2005).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Лукашенко наградил Зимовского орденом Скорины - TUT.BY, 3 студзеня 2008
- ^ Мария Малевич. (2014-02-07) Юрий Азарёнок вернулся к Шейману(рас.). Народная Воля. Архіўная копія ад 2017-05-17 г.