Полацкі царкоўны сабор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інтэр’ер памяшканьня полацкага Сафійскага сабора

Полацкі царкоўны сабор — сабор уніяцкай царквы падчас існаваньня Расейскай імпэрыі, які адбыўся 12 лютага — 18 лютага 1839 г. у Полацку ў будынку Сафійскага сабора[1]. Абнародаваньне акту полацкага сабора пачалося з красавіка 1839 г.[1]. Мэтай сабора была ліквідацыя Грэка-каталіцкай царквы ва Ўкраіне і Беларусі ў межах Расейскай імпэрыі па ідэалягічным меркаваньні[2][3]. Сакрэтная інструкцыя ўраду Расеі ад 1834 г. сьцьвярджала аб неабходнасьці «паступовага і асьцярожнага» прымусу ўніятаў у падначаленьні іх улады РПЦ МП[3]. Склікалі гэты сабор Ёсіф Сямашка, Антоні Зубко, Васіль Лужынскі, якія загадзя былі ўведзеныя ў асяроддзе Язафата Булгака[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Характар гэтага сабора становіцца зразумелым гістарычнымі ўмовамі, калі гэты сабор быў навязаны «з верху» расейскім акупацыйным рэжымам царызму на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага пасьля расійскіх карных акцый падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў, з-за чаго «з нізу» паспольства мясцовага народа не аказвалі супраціву[4]. Падрыхтоўка да гэтага сабору вялася таемна з 1835 г. Сакрэтным камітэтам[3][1], а пад правядзеньне згаданага сабора прыбыў расійскі 29-й казачы полк[1]. На Полацкім саборы было 111 грэка-каталіцкіх сьвятароў, якія не ведалі пра таемную інтрыгу і раптам даведаліся пра гэта, якія паспрабавалі выступіць супраць ліквідацыі Грэка-каталіцкай царквы і зьбіралі подпісы з гэтай мэтай, паралельна са зборам подпісаў прыхільнікаў ліквідацыі Грэка-каталіцкай царквы (з мэтай паляпшэньня свайго матэрыяльнага становішча за кошт названай ліквідацыі[3]); некаторыя з прыхільнікаў Грэка-каталіцкай царквы былі сасланыя далёка ад Радзімы ва ўнутраныя вобласьці Расеі (традыцыйная метаду Расеі падчас рэпрэсій — ізаляцыя ад уплыву ня расейскіх сьвятароў на не расейскую паству)[1]. У Беларускай эпархіі з ліку 680 уніяцкіх сьвятароў далі подпісы толькі 186 для такога сабора пасьля адміністрацыйнага ціску, спрабавалі перайсьці ў рыма-каталіцтва пры прымусовай ліквідацыі грэка-каталіцтва ў Расійскай імпэрыі (60 манастыроў базылян грэка-каталікоў ўжо гвалтоўна былі зьнішчаны расейскай ўладай)[1]. Але ўрад Расіі сочачы за настроямі сярод каталіцкага кліру праз выведнікаў Сакрэтнага камітэта, рыхтуючыся да так званага полацкага сабора, падрыхтаваў загадзя ўказ 1829 г. аб забароне пераходзіць уніятам у рыма-каталіцтва[3]. Раней, 22 красавіка 1828 году, расейскі цар выдаў указ, якім загадаў ператварыць арганізацыйныя формы Ўніяцкай царквы ў расейскае праваслаўе: адбылася рэструктурызацыя: замест 4 ўніяцкіх эпархіяў Полацкай, Віленскай, Берасьцейскай і Луцкай, прымусова створаныя Расеяй 2 — Беларуская эпархія і Літоўская эпархія[3].

Падчас гэтых падзеяў весьці назіраньне за грэка-каталіцкімі сьвятарамі было ўскладзена на члена Сакрэтнага камітэта камэргера Скріпіцына Валерыя Валер’евіча (*1799-†1874)[1][5][6]. Прадстаўнік расійскага фэльд’егерскага корпуса наказаў Антонію Зубко (ад імя асэсара другога дэпартамента Рыма-каталіцкай духоўнай калегіі Язэпа Сямашка[3]) «пераканаць» эпархію і кансысторыю далучыцца да РПЦ МП, а ў выпадку іх нязгоды — саслаць іх у манастыр як пакараньня[1]. Да тайнага пляну арганізацыі так званага «полацкага сабора» Сакрэтнага камітэту датычныя былі таксама міністар унутраных спраў Расеі Блудаў Дзьмітры і маскоўскі біскуп Філарэт Драздоў[1].

Расейскі палітычны рэжым на саборы арганізаваў антыкананічнаю «адмену» пастановы Берасьцейскага сабора 1596 году. Гэта падзея полацкага сабора адбылася адразу пасьля знакавых сьмерцяў праціўнікаў гвалтоўнага далучэньня да РПЦ МП грэка-каталікоў (падазрона адначасова памерлых менавіта перад гэтым саборам): пінскі вікарны біскуп Язафат Жарскі і доктар кананічнага права Язафат Булгак[3]. Апошні быў спэцыялістам у фармулёўцы ступені правамернасьці гэтых падзей. Пры жыцьці якога зьдзейсьніць гэту незаконнасьць полацкага сабора відавочна не маглі. Паколькі расейскім уладам трэба было так бы мовіць «узаконіць» афармленьне[3] сваёй акупацыі Вялікага княства Літоўскага (тэрыторыі сучаснай Беларусі, Украіны і Літвы), дзе да таго не было прыходаў і сьвятароў Расейкай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата. Досыць паказаць, што стараверы (заснавальнікі горада Ветка) уцякаючы з Масковіі ратаваліся ад рэпрэсіяў РПЦ МП менавіта ў Вялікім княстве Літоўскім.

Асаблівай увагі заслугоўвае перадсаборная форма рэпрэсіі і інтрыгі: у 1836 г. грэка-каталіцкіх сьвятароў і манахаў у Беларусі і Украіне прымушалі пісаць пісьмова расьпіскі «добраахвотнай згоды перайсьці на расійскае праваслаўе», нязгодных паніжалі на пасадзе, занявольвалі ў манастыры (расейскія ўлады традыцыйна для расейскай гісторыі разглядала манастыры накшталт турмаў і псыхіятрычных бальніц), высылалі ў горшыя парафіі[3]. А яшчэ да пазначанага полацкага сабора ў 1837 г. Грэка-каталіцкую Калегію ўрад Расіі прымусова падпарадкаваў ўрадаваму сыноду Расейскай праваслаўнай царквы, тым самым лічачы фармальнасьцю арганізацыю «полацкага сабора»[3]. Да Расейскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата было гвалтоўна далучаны больш за 1600 парафій, якія налічвалі больш за 1,6 мільёну прыхаджан, што з часам прымусова масава перавялі у расійскае праваслаўе да 3 мільёнаў чалавек[3]; дадаткова — 32 манастыра, больш за 2000 храмаў, больш за 4000 сьвятароў рознага сану. Асноўным ініцыятарам такога чарговага «ўз’яднання» стаў прарасейскі грэка-каталіцкі эпіскап Ёсіф Сямашка. З ім былі — Антоні Зубко, Васіль Лужынскі і яшчэ 21 пэрсона. Гэты сабор прыняў акт падазрона выгаднай выключна РПЦ МП, меў два пункты[1]:

  • У першым — абвяшчалася аб «адзінстве Праваслаўнай царквы» і просьбу аб падпарадкаваньні Грэка-каталіцкай царквы праваслаўнаму сыноду дзяржаўнага Ведамствы веравызнаньняў Расійскай імпэрыі узначаленым обэр-пракурорам Нячаевым Сьцяпанам Дзьмітрыевічам[3],
  • у другім — яны прасілі расейскага імпэратара Мікалая I[3] паступіць «хуткую» адміністрацыйную ліквідацыю грэка-каталіцкіх парафій, якія захавалі вернасьць Грэка-каталіцкай царквы[3]. Да гэтага псеўда-саборнага акта былі прыкладзеныя «абавязацельствы» 1305 сьвятароў і манахаў, пасьля прыняцьця акта іх колькасьць падазрона падагналі да 1607 чалавек[3].

25 сакавіка (6 красавіку н.ст.) 1839 г. расейскі імпэратар Мікалай I выдаў указ ў адпаведнасьці акту полацкага сабора, на аснове чаго ўрадавы сынод РПЦ МП прыняў пастанову аб «далучэньні уніятаў» да РПЦ МП[3].

22 лістапада 1839 году Папа Рымскі Рыгор XVI выдаў алокуцію з абвінавачваньнем уніяцкага эпіскапату ў адступніцтве, але без крытыкі ўрада Расіі з-за боязі прагназуемых наступстваў для рыма-каталікоў у Расійскай імпэрыі[1].

Пазьней адбыўся на аснове абвяшчэньня полацкага сабора палітычна адміністрацыйны ціск на грэка-каталікоў Холмшчыны, асабліва быў адчувальны пры імпэратары Аляксандры II у 1875 г.[3], з ліквідацыяй Холмскай эпархіі на карысьць структуры РПЦ МП ў тых краях. У Люблінскай губэрні, Сувальскай губэрні, Седлецкай губэрні і іншых грэка-каталікі масава сталі пераходзіць на рыма-каталіцтва[3].

Акрамя вышэйпрыведзенага, следствам так званага «полацкага сабора» была страта разрабаваных расійскім акупацыйным рэжымам культурных каштоўнасьцяў Беларусі і Украіны (кнігі, іконы, творы мастацтва, каштоўны посуд і г. д.)[3]. Толькі ў Галічыне пад уладай Аўстрыі Украінская Грэка-каталіцкая Царква працягвала разьвівацца.

Авэрс мэдалі 1839 г.

Фалерыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сувязі з тым, што адбылося вакол полацкага сабора была адчаканеная спэцыяльная расійская мэдаль з надпісам «адабраны гвалтам (1596) узьяднацца любоўю (1839)»[1] (па-расейску: Отторгнутые насилием 1596 воссоединены любовью 1839), але на самой справе было інакш (адносна фразы «узьяднацца любоўю»), пра што сьведчаць хоць бы падзеі з Пратулінскімі мучанікамі.

Мэдаль «Вяртаньне адарванага» 1793 г.

Невыпадкова гэтая мэдаль паўтарае ідэю папярэдняй мэдалі «Вяртаньне адарванага» 1793 г. у сувязі з расейскай акупацыяй Вялікага княства Літоўскага (на што мясцовае насельніцтва адрэагавала паўстаньнем 1794 году), так акт полацкага сабора разглядаўся як зацьвярджэньне расійскага захопу Беларусі і Украіны.

Рэвэрс мэдалі 1839 г.

Дата на той мэдалі — 25 сакавіка 1839 г., не супадае з датай правядзеньня сабора, але — з пачатым гвалтам расейскага рэжыму над мясцовымі католікамі пад прыкрыцьцём незаконнага рашэньня фіктыўнага полацкага сабора.

Полацкі сабор быў арганізаваны напярэдадні дня ўрачыстасьці праваслаўя па царкоўным каляндары РПЦ МП. Таму не выпадкова на адваротным баку мэдаля быў зроблены загадзя надпіс — па-расейску: Торжество — Православия.

Мэдаль ўтрымлівае подпіс мэдальера — Уткіна Паўла Пятровіча.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л ПОЛОЦКИЙ СОБОР 1839  (рас.)
  2. ^ Полацкая грэка-каталіцкая архіепархія // «Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя». 2-е выданне / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.), Т. У. Бялова і інш.; Маст. З. Э. Герасімович — Мінск: Выд. «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі», 2007 г. — Т.2, С.450 — ISBN 978-985-11-0394-8.
  3. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф Кірэеў Віктар, «Полацкі царкоўны сабор 1839», Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т., Мінск, 1999 г., — Т.5, С.540-541 — ISBN 985-11-0141-9.
  4. ^ На тэрыторыі Украіны і Беларусі ў акупацыі Вялікага княства Літоўскага Расійскай імпэрыяй не было Расейскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, якая пры садзейнічаньні расейскага палітычнага рэжыму набыла прысутнасьці.
  5. ^ Тайны радца, дырэктара Дэпартамэнту духоўных спраў замежных веравызнаньняў. Ён таксама стаў вядомы «пошукам забойства габрэямі хрысьціянскіх немаўлятаў і ўжываньні імі іх крыві», прымусовым укараненьнем расейскай мовы для каталікоў у акупаванай Украіне і Беларусі (як тыповы элемэнт для расейскай палітыкі) і абвінавачаны ў замежных публікацыях у парушэньні свабоды сумленьня ў Расіі.
  6. ^ Вл. Греков, «Скрипицын Валерий Валериевич» // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.. — Т. 18: Сабанеев — Смыслов. — С. 618—619.  (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі». У 6 тамах / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.), М. В. Біч, Б. І. Сачанка і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч — г. Мінск : Выд. «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі», 1993—2003 гг. — Т. 1-6. — ISBN 5-85700-073-4.
  • «Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя». 2-е выданне / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.), Т. У. Бялова і інш.; Маст. З. Э. Герасімович — Мінск : Выд. «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі», 2005—2010 гг. — Т. 1-3. — ISBN 978-985-11-0392-4.
  • Канфесіі на Беларусі (канец ХVІІІ — ХХ ст.) / В. В. Грыгор’ева, У. М. Завальнюк, У. І. Навіцкі, А. М. Філатава; Навук. рэд. У. І. Навіцкі. — Мінск, 1998 г.
  • Opacki, Z., «Likwidacja Unii kościelnej na „ziemiach zabranych“ w 1839 roku», Polska — Ukraina: 1000 lat sąsiedztwa. — T. 2: Studia y dziejów chreścijaństwa na pograniczu kulturowym i etnicznym/ Pod. Red. S. Stępnia, Przemyśl, 1994, 119—130  (пол.)
  • Стрельбицкий И., «Униатские церковные соборы с конца ХVI века до вос­соединения униатов с православною церковью». — Вильна, 1888 г.  (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]