Пётар Міклашэвіч
Пятро Міклашэвіч | |
Старшыня Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
8 лютага 2008 — зараз на пасадзе | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Рыгор Васілевіч |
Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь | |
29 лістапада 2004 — 8 лютага 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Віктар Шэйман |
Наступнік: | Рыгор Васілевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 кастрычніка 1954 (66 гадоў)![]() |
Адукацыя: | БДУ |
Пятро Пятровіч Міклашэвіч (нарадзіўся ў 1954, в.Касута Вялейскага раёну Менскай вобласьці) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў 1954 г. у в.Касута Вялейскага раёну Менскай вобласьці.
Скончыў у 1981 годзе Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
З 1981 па 1982 год праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах. Затым з 1982 году працаваў судзьдзём, старшынём суду Буда-Кашалёўскага раёну, судзьдзём Гомельскага абласнога суду. У 1989 годзе абраны старшынём Гомельскага абласнога суду. У студзені 1998 году прызначаны першым намесьнікам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 1999 па 2004 гг. займаў пасаду першага намесьніка старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь. Мае вышэйшы кваліфікацыйны кляс судзьдзі.[1]
29 лістапада 2004 г. прызначаны Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь і прысвоены клясны чын дзяржаўнага дарадніка юстыцыі 2 кляса.[1][2]
8 лютага 2008 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і прызначаны судзьдзём і Старшынём Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь з наступным узгадненьнем яго прызначэньня з СР НС РБ. Гэтым жа ўказам яму прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны кляс.[1][3]
У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім у чарговы раз зьмяніў склад Савету бясьпекі. Са складу Савбяса разам зь Пятром Міклашэвічам выведзеныя Генадзь Нявыглас, Віктар Шэйман і Мікалай Корбут. У яго ўведзеныя генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей і міністар фінансаў Андрэй Харкавец.[4]
Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У лютым 2007 году патрапіў у сьпіс асобаў, у стаўленьні якіх міністэрства фінансаў ЗША увяло санкцыі (санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд у ЗША і замарожваньне фінансавых рахункаў на тэрыторыі краіны). Адміністрацыя ЗША вінаваціць беларускую дзяржаўную эліту ў падаўленьні грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі, фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 году. Адпаведныя меры прыняў і Эўрапейскі Зьвяз.[5]
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2003 годзе П. П. Міклашэвічу прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь»[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Юстыцыя Беларусі, Прызначэньні(недаступная спасылка),(рас.) №2 2008
- ^ Хартыя'97, Лукашенка памяняў месцамі генпракурора і старшыню Канстытуцыйнага суду
- ^ Наша Ніва, Ракіроўка па-беларуску: Пятра Міклашэвіча памянялі на Рыгора Васілевіча
- ^ Ежедневник, Шеймана вывели из состава Совбеза (рас.)
- ^ Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, Прэс-рэлізы за 2007 год: Меры Міністэрства фінансаў ЗША супраць беларускіх афіцыйных асобаў
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|