Міхаіл Орда
Міхаіл Орда | |
![]() | |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
2000 — 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі (да 10 ліпеня 2003), Сяргей Сідорскі (да 28 сьнежня 2010), Міхаіл Мясьніковіч |
1-ы сакратар Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі | |
25 сакавіка 2003 — 1 жніўня 2006 | |
Наступнік: | Ігар Бузоўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 верасьня 1966 (54 гады) Зьдзецел, Гарадзенская вобласьць |
Дзеці: | Сын і дачка |
Бацька: | Сяргей Орда |
Адукацыя: | Віцебскі вэтэрынарны інстытут, Расейская акадэмія дзяржаўнай службы |
Міхаіл Сяргеевіч Орда (нар. 28 верасьня 1966, Зьдзецел, Гарадзенская вобласьць) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут па спэцыяльнасьці вэтэрынарны лекар; Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзыдэнце Расейскае Фэдэрацыі па спэцыяльнасьці дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраваньне.
Працоўную дзейнасьць пачаў сьлесарам у калгасе «Расея» Зьдзецельскага раёну. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў кіраўніком абласнога штабу студэнцкіх аддзелаў Віцебскае вобласьці, дырэктарам абласное службы добраахвотнае працы моладзі, прэзыдэнтам Рэспубліканскае асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму, другім сакратаром Цэнтральнага камітэту грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» (да 2001).
27 сакавіка 2001 году вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (вакансію заняў Аляксандар Далжэўскі) у сувязі зь пераходам на сталую працу дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II скліканьня.
25 сакавіка 2003 году быў абраны першым сакратаром ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 1 жніўня 2006 сышоў з паста кіраўніка БРСМ.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га (2000—2004) па Лідзкай сельскай выбарчай акрузе № 57 і 3-га скліканьняў (2004—2008). Абодва разы — намесьнік старшыні Сталае камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні й рэглямэнце. У 2008 абраны ў Палату Прадстаўнікоў 4-га скліканьня.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Узнагароджаны падзякай прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жанаты, мае сына, дачку.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 28 верасьня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Чорны сьпіс ЭЗ
- Нарадзіліся ў Зьдзецеле
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканьня
- Сябры Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі