Перайсьці да зьместу

Яраслаў Раманчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Раманчук.
Яраслаў Раманчук
Украіна, 2023
Украіна, 2023
Эканаміст
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 студзеня 1966(1966-01-10) (58 гадоў)
Партыя: АГП (да 2011)
Сужэнец: Алеся Емяльянава
Адукацыя: МДЛУ

Ярасла́ў Чэсла́вавіч Раманчу́к (нар. 1966; гарадзкі пасёлак Сапоцкін, Гарадзенскі раён, цяпер Беларусь) — беларускі палітык і эканаміст.

Быў кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выбарах 2010 году[1][2][3].

Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асьпірантуру Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, катэдру эканамічных вучэньняў. Дысэртацыя па тэме «Канцэптуальныя падыходы і парадыгмы сыстэмных эканамічных рэформаў у трансфармацыйным грамадзтве. Параўнальны аналіз». Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам (жнівень 1990 — кастрычнік 1997).

Галоўны спэцыяліст Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформах Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

Эканамічны аглядальнік, затым намесьнік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газета» (студзень 1997 — травень 2002). Кіраўнік «Навукова-дасьледчага цэнтра Мізэса», аналітычнага цэнтру «Стратэгія» (зь лютага 2002).

Эканамічная і палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чалец «Міжнароднага таварыства індывідуальных вольнасьцяў» (па-ангельску: International Society For Individual Liberty), ляўрэат штогадовай узнагароды Вольнасьці ISIL 2003 году, Ляўрэат прэміяў Atlas Economic Research Foundation (2006—2007), ляўрэат прэміі імя сэра Энтані Фішэра ў 2006 і 2007 годзе за кнігі «Беларусь: дорога в будущее» і «Бизнес Беларуси: в круге первом».

Самы вядомы прадстаўнік і папулярызатар аўстрыйскай школы эканомікі ў Беларусі. Экспэрт па праблемах сыстэмных сацыяльна-эканамічных трансфармацыяў. Экспэрт па праблемах эўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва краінаў на постсацыялістычнай прасторы. Аўтар канцэпцыі інтэграцыі Беларусі ў ЭЗ, а таксама партнэрства Беларусі і Расеі.

З красавіка 2000 году да 21 верасьня 2011 году — намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Абавязкі: міжнародныя адносіны, выпрацоўка эканамічных праграм і законапраектаў, а таксама стратэгіі разьвіцьця краіны. Аўтар альтэрнатыўнага законапраекта аб бюджэце, падатковай сыстэмы, канцэпцыі пэнсійнай, адміністрацыйнай рэформы, альтэрнатыўнага законапраекта аб прыватызацыі, ваеннай рэформе, а таксама рэформе сыстэмы аховы здароўя.

Сябра Саюза палякаў на Беларусі[4]. Вядучы перадачы «Ярослав-style» на інтэрнэт-радыё «Liberty News»

Важныя публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Выбор экономического будущего» (1999)
  • «Беларусь — типичный пример неоплановой экономики» (2004)
  • «Беларусь: дорога в будущее. Книга для парламента» (ліпень 2005)
  • «Бизнес Беларуси. В круге первом» (2006)
  • «Либерализм. Идеология счастливого человека» (2007)
  • «Экономическая конституция Республики Беларусь» (2007)
  • «В поисках экономического чуда» (2008)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]