Сьцяпан Сухарэнка
Сьцяпан Сухарэнка | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
---|---|
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
![]() | |
20 студзеня 2005 — 17 ліпеня 2007 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Леанід Ерын |
Наступнік: | Юры Жадобін |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 студзеня 1957 (63 гады)![]() |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт і Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
Сьцяпа́н Мікала́евіч Сухарэ́нка (нарадзіўся 27 студзеня 1957) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, кіраўнік КДБ РБ (2005—2007).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 27 студзеня 1957 году ў в. Здудзічы Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Пасьля вучобы ў Шацілавіцкай ТВ-50 Гомельскай вобласьці паступіў у Беларускі тэхналягічны інстытут ім. С. М. Кірава, па сканчэньні якога ў 1980 годзе працаваў майстрам, начальнікам зьмены, намесьнікам начальніка цэху Менскага керамічнага заводу ВА «Менскбудматэрыялы».
У органах дзяржаўнай бясьпекі з 1984 году: курсант Вышэйшых курсаў КДБ СССР (скончыў у 1985 годзе), супрацоўнік, старэйшы супрацоўнік УКДБ БССР па Менскай вобласьці. У 1989 годзе прызначаны намесьнікам, а затым начальнікам Барысаўскага гараддзелу УКДБ БССР па Менскай вобласьці (з 1992 году — УКДБ Рэспублікі Беларусь па г. Менску і Менскай вобласьці).
У 1993—1994 гадах — старэйшы супрацоўнік, галоўны супрацоўнік Інспэкцыі КДБ Рэспублікі Беларусь.
У лістападзе 1994 году адкамандзіраваны ў апарат Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (завочна).
5 лістапада 1997 г. указам прэзыдэнта Сьцяпан Сухарэнка прызначаны намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Беларусі, курыруе пытаньні барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Да прызначэньня на гэтую пасаду ён узначальваў аддзел па барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах дзяржаўнага сакратарыяту Рады бясьпекі.
25 жніўня 1998 г. указам прэзыдэнта палкоўнік Сьцяпан Сухарэнка прызначаны начальнікам кіраваньня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь па Менску і Менскай вобласьці.
23 лютага 2000 г. па ўказе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь N 89 прысвоена чарговае воінскае званьне генэрал-маёра.
17 кастрычніка 2000 г. указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны першым намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
20 студзеня 2005 г. указам прэзыдэнта №23 прызначаны старшынём Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь (заняў вакантнае месца пасьля вызваленьня ад пасады Леаніда Ерына).
17 ліпеня 2007 году вызвалены ад пасады старшыні КДБ з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».
У канцы ліпеня 2008 году Сталая камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД дала згоду на прызначэньне генэрала Сьцяпана Сухарэнкі Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Армэніі.
14 жніўня 2008 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Армэніі [1].
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За бездакорную службу ўзнагароджаны 7 мэдалямі.
Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жанаты, мае сына і дачку.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Чорны сьпіс ЭЗ
- Нарадзіліся ў Шацілавіцкім раёне
- Асобы Шацілавічаў
- Супрацоўнікі КДБ
- Старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь
- Амбасадары Беларусі ў Армэніі