Дэрусіфікацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дэрусіфіка́цыя, дакладней[1] дэмаскаліза́цыя[2] або дэрасеіза́цыя[3][4] — дзяржаўная палітыка ў асобных краінах, накіраваная на аднаўленьне аўтахтоннымі народамі (пераважна тытульнай нацыяй) адзнакаў нацыянальнае ідэнтычнасьці: мовы, культуры, гістарычнае памяці — якія заняпалі ў выніку русіфікацыі.

Найчасьцей ужываецца дзеля апісаньня палітыкі, што праводзілася былымі рэспублікамі СССР па ягоным распадзе. У Беларусі частковая дэрусіфікацыя мела месца ў 1991—1995 гадох (спыненая па прыходзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўсталяваньня прарасейскага аўтарытарнага рэжыму), ва Ўкраіне з 1991 году. Аднак дэрусіфікацыя адбывалася таксама і па распадзе Расейскай імпэрыі ў 1917 годзе; у этнічна нерасейскіх рэгіёнах Савецкага Саюзу ў 1920-я гады; у Румыніі ў 1960-я гады.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Агіевіч У. Ідэалы і сімвалы беларускага шляху // Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню: Навук. збор. / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Менск, 2000. — 224 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13). С. 72.
  2. ^ Ігар Гермянчук: «Я не зьбіраюся даваць нагоду сваім „зычліўцам“ для інсцэнаваньня „выпадковай“ сьмерці», Радыё Свабода, 14 лютага 2007 г.
  3. ^ Сіўко Ф. Штрыхкоды: зборнік эсэ. — Менск: Галіяфы, 2017. С. 19.
  4. ^ Севярын Квяткоўскі, Ці варта беларусам лічыць сваімі войны Расейскай імпэрыі, Радыё Свабода, 5 лістапада 2019 г.