Перайсьці да зьместу

Уладзімер Аляксеевіч Арлоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Уладзімер Арлоў (пісьменьнік)»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Уладзімер Арлоў.
Уладзімер Арлоў
лац. Uładzimier Arłoŭ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 жніўня 1953(1953-08-25) (71 год)
Полацак, Віцебская вобласьць, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар, паэт, гісторык
Жанр верш, гістарычная проза, гістарычная публіцыстыка
Мова беларуская мова і расейская мова[1]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
http://arlou.by

Уладзіме́р Аляксе́евіч Арло́ў (нарадзіўся 25 жніўня 1953 году, Полацак) — беларускі празаік, паэт, гісторык.

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў сям’і інтэлігентаў (маці працавала выкладчыцай гісторыі, бацька — пракурорам). Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў у Наваполацку настаўнікам гісторыі (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелу, намесьнікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (1976—1986), пасьля пераезду ў Менск — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. З 1988 у БНФ «Адраджэньне», двойчы выбіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жыве ў Менску.

У сакавіку 2024 году антыбеларуская частка летувіскай супольнасьці абвясьціла Ўладзімера Арлова «галоўным ідэолягам ліцьвінізму» і выступіла з пагрозамі на адрас гісторыка, што прычынілася сьпярша да скасаваньня, а потым пераносу яго сустрэчы з чытачамі ў Вільні[2]. Тым часам памагатыя рэжыму Лукашэнкі (расейскай акупацыйнай адміністрацыі) яшчэ ў кастрычніку 2022 году абвясьцілі гістарычныя кнігі Ўладзімера Арлова «экстрэмісцкімі матэрыяламі» і пачалі зьнішчаць іх — у прыватнасьці, першае і другое выданьне кнігі «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды ды Касьцюшкі»[3].

Навуковая і творчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Піша пра найважнейшыя падзеі, зьявы і постаці беларускай гісторыі, малавядомыя гістарычныя факты[4]. У кнізе «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» падкрэсьлівае, што «мы — беларусы, але мы і ліцьвіны, спадкаемцы гісторыі і культуры магутнай эўрапейскай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага»[5]

Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (Наваполацак, 1973). Падчас навучаньня ў БДУ стаў адным з ініцыятараў выпуску ў Мінску самвыдавецкага літаратурнага альманаху «Мілавіца» (1974—1976), за што выклікаўся ў КДБ, для «прафіляктычных гутарак». Разам з В. Мудровым у 1970—1980-х узяў удзел у памнажэньні і пашырэньні шэрагу забароненых на той час беларускіх выданьняў, сярод якіх быў  «Расейска-беларускі (крыўскі) слоўнік» В. Ластоўскага.

Вядомасьць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі, затым зьвярнуў на сябе ўвагу як арыгінальны эсэіст і паэт.

Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.

Творы Ўладзімера Арлова перакладаліся на шмат якія мовы, у тым ліку на ангельскую, нямецкую, польскую, швэдзкую, чэскую, украінскую, вугорскую, францускую, румынскую, расейскую, эстонскую, летувіскую, латыскую, славацкую, грузінскую ды інш. . Больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990 эсэ «Незалежнасьць — гэта…».

Аўтар сцэнарыяў навукова-дакумэнтальных фільмаў «Еўфрасіньня Полацкая», «Полацкія лябірынты», «Сімяон Полацкі» ды іншых.

Пераклаў з расейскай мовы на беларускую кнігу Мікалая Улашчыка «Была такая вёска» (1989), з украінскай мовы на беларускую кнігі Валерыя Шаўчука «Забойства Пятра Невядомага» (1993), Аляксандра Ірванца «Роўна / Ровно» (2007).

«Уладзімер Арлоў — майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданьне стылем і  сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменьнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).

  • Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць. — Мн., 1986    
  • День, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні. — Мн., 1988    
  • Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая. — Мн., 1989    
  • Пока не погасла свеча. Повести и рассказы. — М., 1990    
  • Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе. — Мн., 1991    
  • Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні. — Мн., 1992    
  • Еўфрасіння Полацкая. Евфросиния Полоцкая. — Мн., 1992    
  • Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Мн., 1992    
  • «Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Мн., 1992    
  • Міласць князя Гераніма. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1992    
  • Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Мн., 1993    
  • Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1994    
  • Таямніцы полацкай гісторыі. Гістарычныя эсэ. — Мн., 1994, 2000, 2002, 2008   
  • Фаўна сноў. Вершы. — Мн., 1995    
  • Тайны полоцкой истории. Історіческіе эссе. — Мн., 1995, 2012    
  • Адкуль наш род. Апавяданні. — Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003    
  • Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1998    
  • Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ. — Мн., 1998    
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой. — Мн., 1998
  • Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. — Вільня, 1999, 2000, 2002
  • Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны асветніцы. — Мн., 2000  
  • Requiem dla piły motorowej. Proza. — Białystok, 2000    
  • Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). — Вильня, 2001    
  • Сны імператара. Апавяданні. Аповесці. Эсэ. — Мн., 2001    
  • Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зьміцер Герасімовіч. — Марцін (Славакія), 2003, Браціслава, 2012, 2013
  • Ордэн Белай Мышы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 2003, 2013    
  • Адкусі галаву вароне. Эсэ. — Мн., 2003    
  • Каханак яе вялікасці. Гістарычныя апавяданні. Эсэ. — Мн., 2004    
  • Час чумы. Гістарычныя аповесці. Апавяданні. — Мн., 2005    
  • Реквієм для бензопилки. Оповідання та повість. — Київ, 2005    
  • Сланы Ганібала. Выбраныя эсэ. — Мн., 2005    
  • Ад Полацка пачаўся свет. Гістарычныя эсэ. — Мн., 2005    
  • Kochanek jej wysokości. Proza. — Wrocław. 2006    
  • Паром празь Ля-Манш. Вершы. — Мн., 2006    
  • Час чумы. Аўдыёкніга. — Мн., 2006    
  • Імёны Свабоды. Эсэ. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007, 2009, 2015, 2020  
  • Адкуль наш род. Аўдыёкніга. — Мн.,, 2007    
  • Таямніцы полацкай гісторыі. Аўдыёкніга. — Мн,, 2008    
  • Сны імператара. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Паўстанцы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Паром празь Ля-Манш. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Ордэн Белай Мышы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Prom przez kanał La Manche. Wiersze. — Gdańsk., 2009    
  • Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся. Вершы. — Мн., 2009    
  • Ля Дзікага Поля. Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ. — Мн., 2010  
  • Імёны Свабоды. Аўдыёкніга — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011  
  • Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012    
  • Сьвецяцца вокны ды нікога за імі. Вершы. — Мн., 2012    
  • Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зьміцер Герасімовіч. —  Браціслава, 2012, 2013    
  • Страна Беларусь. Иллюстрированная история. Художник Змицер Герасимович. —  Братислава, 2013    
  • This country called Belarus. An Illustrated History — Bratislava, 2013  
  • Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World —  Мн., 2014    
  • Patria aeterna: apaviadańni — Miensk, 2015    
  • Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі. Мастак Павел Татарнікаў, Мн., 2016, 2017, 2019    
  • Танцы над горадам. Тры аповесці — Мн., 2017    
  • Краіна Ур. Вершы. — Мн., 2018
  • Я марыў стаць шпіёнам. Выбраная проза. Мн., 2018
  • Вустрыцы а пятай раніцы. Выбраныя эсэ. Мн., 2018
  • Архіварыус Война. Гістарычная проза. Мн., 2018
  • Танцы на горадам. Проза апошніх гадоў. Мн, 2018   
  • Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania. An illustrated history. —  Vilnius, 2018    
  • Faszination Belarus. Illustrierte Geschichte. Eines unbekannten landes. — Vilnius, 2018    
  • Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань. Балады — Мн., 2018
  • Porucznik Piatrowicz i chorąży Duch. Ballady — Lublin, 2021
  • Все як раніше лише імена змінилися. Вірші — Київ, 2021
  • Краєвид з ментоловим ароматом. Коротка проза — Львів, 2021
  1. ^ Arlou, Uladzimir // CONOR.SI
  2. ^ «Не можам гарантаваць бяспекі». У Вільні адмянілі сустрэчу з Уладзімірам Арловым, Наша Ніва, 21 сакавіка 2024 г.
  3. ^ Жыхар Кобрыня атрымаў 10 дзён арышту за кнігу Ўладзімера Арлова, Радыё Свабода, 1 чэрвеня 2024 г.
  4. ^ Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік / С. Марозаў. — Горадня — Каўнас, 2022. С. 28.
  5. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 161.
  6. ^ http://nn.by/?c=ar&i=36669

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]