Алег Мінкін
Алег Мінкін лац. Aleh Minkin | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Алег Гаўрылавіч Мінкін |
Нарадзіўся | 31 сакавіка 1952 (72 гады) вёска Чарняўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік, паэт, інжынэр |
Гады творчасьці | З 1980 г. |
Жанр | паэзія, проза |
Мова | беларуская |
Дэбют | Вершы (газэта «Гомельская праўда», 1980 г.) |
Значныя творы | Аповесьць «Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў» (1994 г.) |
Прэміі | «Гліняны Вялес» (2007) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
ryfma.esy.es |
Алег Мінкін (нарадзіўся 31 сакавіка 1952 году; в. Чарняўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі пісьменьнік, перакладнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаўся ў Хоцімскай 8-гадовай школе-інтэрнаце. Скончыў Бабруйскую школу-інтэрнат № 1 у 1969 годзе. Паступіў у Маскоўскі энэргетычны інстытут, праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынэраў сельскагаспадарчай вытворчасьці, які скончыў у 1975 годе. Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынэрам-электрыкам на нафтаперапампоўваючых станцыях нафтаправоду «Дружба» (г. Наваполацак), інжынэрам-наладчыкам у сыстэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынэрам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласьці (г. Наябрск). Сябра СБП з 1988 г. Жыве ў Вільні. Выдаваў газэту «Рунь». З 1991 г. сябра Саюзу пісьменьнікаў Летувы[1].
Дэбютаваў у 1980 годзе зь вершамі ў газэтах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна», прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994), а таксама дзіцячых кніг. Пераклаў вершы Ц. Норвіда, Б. Лесьмяна, Л. Стафа, М. Зэрава, П. Грабоўскага.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2007 — літаратурная прэмія Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» за кнігу вершаў «Пенаты»[2].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сурма / рэд. Леанід Дранько-Майсюк. — Менск: Мастацкая літаратура, 1985. — 47 с. — (Першая кніга паэта). — 2200 ас.
- Алег Мінкін. Як Лыска ваўком быў // Крынічка / склад. Ніна Загорская, Ала Селязьнёва. — Менск: Рэспубліканскі навукова-мэтадычны цэнтар народнай творчасьці, 1991. — 125 с. — 3000 ас.
- Расколіна. — Менск: Мастацкая літаратура, 1991. — 76 с. — 1400 ас. — ISBN 5-340-00653-0
- Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — 141 с. — 2000 ас. — ISBN 985-02-0007-3
- За месяцам месяц / маст. Тамара Мельянец. — Менск: Юнацтва, 1994. — 63 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-7880-0561-2
- Пэнаты. — Менск: Логвінаў, 2007. — 144 с. — (Галерэя "Б"). — 500 ас. — ISBN 978-985-6800-62-0
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мінкін Алег Гаўрылавіч // Магілёўская абласная бібліятэка, 2006 г. Праверана 18 лютага 2016 г.
- ^ Алег Мінкін: Неабавязкова зьбірацца тысячай, каб сьпяваць «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»(недаступная спасылка) Наша Ніва 21 лютага 2008