Міхась Скобла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхась Скобла
Менск, 2014 г.
Менск, 2014 г.
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Міхаіл Уладзімеравіч Скобла
Нарадзіўся 23 лістапада 1966 (50 гадоў)
Паляжын, Зэльвенскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, перакладнік
Гады творчасьці З 1990 г.
Жанр паэзія
Мова беларуская
Дэбют «Вечны Зьніч» (1990)
Прэміі Прэмія Алеся Адамовіча (2000)
Гліняны Вялес (2016)
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Міхась Скобла (нарадзіўся 23 лістапада 1966 году, в. Паляжын, Дзярэчынскі сельсавет, Зэльвенскі раён, цяпер Беларусь) — беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1991). Працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопісу «Роднае слова», намесьнікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». Вядзе аўтарскую праграму «Вольная студыя» на Радыё Свабода. Жыве ў Менску.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1990 — «Вечны Зьніч» (паэзія)
  • 1993 — «Розгі ў розніцу» кніга літаратурных пародыяў
  • 1994 — «Вочы Савы» (паэзія)
  • 1998 — «Камень-перунок» зборніка вершаў для дзяцей
  • 2000 — «Нашэсьце Поўні» (паэзія)
  • «Дзярэчынскі дыярыюш», кніга гістарычных нарысаў

Складальнік анталёгій беларускай паэзіі 20 ст. «Краса і сіла» (2003) і сусьветнай паэзіі ў беларускіх перакладах «Галасы з-за небакрая»[1] (2008)

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Галасы з-за небакрая: анталёгія паэзіі сьвету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарый 2008. — 896 с 1000 ас. У склад анталёгіі ўвайшлі творы 658 паэтаў (у тым ліку Адам Міцкевіч, Бунін, Бадлер, Петрарка, Гётэ, Рыльке, Іва Андрыч, Яраслаў Сайферт, Ян Павал II, Рыгдзін Цаньян Джамца, Ян Твардоўскі, Муцухіта, Ўільям Шэксьпір), перакладзеныя 198 перакладчыкамі (у тым ліку Янка Брыль, Анатоль Сідарэвіч, Фларыян Ждановіч, Андрэй Хадановіч, Лявон Баршчэўскі, Васіль Сёмуха, Алесь Разанаў, Ніна Мацяш) з 57 моваў. Анталёгія аздобленая майстрам кніжнага дызайну Генадзям Мацурам. Выданьне зьмяшчае біяграфічныя зьвесткі пра кожнага перакладчыка, праілюстраванае рэдкімі фатаздымкамі.
  2. ^ Міхась Скобла — лаўрэат «Глінянага Вялеса» за 2016 год

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скобла Міхась // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
  • Водгульле ХХ стагодзьдзя: «Галасы з-за небакраю» // Наша Ніва on-line: Літаратура / 12:33, 19 верас. 2008 — Эл. рэсурс nn.by

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Міхась Скобласховішча мультымэдыйных матэрыялаў