Перайсьці да зьместу

Васіль Дэбіш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Дэбіш
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 ліпеня 1962(1962-07-22) (63 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Узнагароды

Васі́ль Дэ́біш (нар. 22 ліпеня 1962, вёска Шамятоўка, Сьвіслацкі раён Гарадзенскай вобласьці) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў Мсьціслаўскай сярэдняй школе, якую скончыў у 1979 годзе. Па сканчэньні школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, кіроўцам у калгасе «Гнезна». З 1980 па 1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркмэністан). З 1982 па 1987 год навучаўся ў Менскім інстытуце культуры па спэцыяльнасьці культурна-асьветніцкая работа. Пасьля ягонага сканчэньня працаваў дырэктарам клюбу Берасьцейскага мясакамбінату з 1987 па 1989 год. З 1990 году і па гэты час працуе выхавацелем у Берасьцейскім прафэсыйна-тэхнічным каледжы сфэры абслугоўваньня. Жыве ў Берасьці.

Першая публікацыя ў 1987 годзе ў часопісе «Маладосьць». Друкаваўся ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь», альманаху «Дзень паэзіі», зборніках «Матчына слова», «Берасьцейскія карані», «Паўлюк Багрым».

Аўтар зборнікаў вершаў «Белыя птахі» (1993), «Лісты да Марыі» (1996), «Праз дождж» (2012), «Чуйнар» (2015).

  1. Янкевіч, Сямён (27 сакавіка 2013) Мы ёсьць! Пісьменьніцкія вынікі і далягляды. Брестский курьер. Праверана 23 красавіка 2015 г.
  2. Праз дождж. Камунікат.орг. Праверана 23 красавіка 2015 г.