Леанід Галубовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Галубовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 жніўня 1950 (73 гады)
Вароніна, Клецкі раён, Менская вобласьць
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Мова беларуская
Узнагароды

Леанід Міхайлавіч Галубовіч (нарадзіўся 12 жніўня 1950 году, Вароніна, Клецкі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня Грыцэвіцкай сярэдняй школы (1967) паступіў у Слуцкае ГПТВ-97. Служыў у Савецкай Арміі, працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцку, Жабінкі і Клецку. З 1977 году працаваў электрыкам у роднай вёсцы Вароніна. У 1984 годзе Галубовіч выдаў зборнік вершаў «Таемнасьць агню», за які яго прынялі ў Саюз пісьменьнікаў. У 1987 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных праграм на БТ, у часопісе «Крыніца». Працаваў у аддзеле крытыкі ў штотыднёвіку «ЛіМ».

Апекаваўся спадчынай памерлых пісьменьнікаў Міколы Купрэева, Васіля Сахарчука, Віктара Стрыжка. Дзякуючы ў тым ліку і яму, пасьля сьмерці аўтараў іх кнігі выдаваліся[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар паэтычных зборнікаў «Таемнасьць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасьць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініятураў «Зацемкі зь левай кішэні» (1998). У кастрычніку 2010 прэзэнтаваў кнігу крытычных эсэ «Сыс і кулуары»[1], за якую быў уганараваны прэміяй «Залатая літара»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Кастусь Матушыч (22 кастрычніка 2010) Галубовіч, Сыс, кулуары. Наша НіваПраверана 20 сакавіка 2012 г.
  2. ^ «Залатую літару» атрымаў Леанід Галубовіч. Наша Ніва (25 сакавіка 2011). Праверана 20 сакавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]