Ганна Севярынец
| Ганна Севярынец лац. Hanna Sieviaryniec | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 23 кастрычніка 1975[1][2][3] (50 гадоў) |
| Бацькі | Канстанцін Севярынец Тацяна Севярынец[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | выкладчыца, журналістка, пісьменьніца, настаўніца, філёляг, літаратурны крытык |
| Мова | беларуская мова[4] |
| Узнагароды | |
Га́нна Канстанці́наўна Севяры́нец (нар. 23 кастрычніка 1975, Менск) — беларуская пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца[5].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла Філялягічны факультэт БДУ, асьпірантуру на катэдры расейскай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.
Працавала ў школах і гімназіях Менску, пэўны час — у камэрцыйнай сфэры. Потым выкладала беларускую і расейскую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. У 2019 годзе стала Настаўнікам году Смалявіцкага раёну. Улетку 2020 году ў яе скончыўся 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнула[6]. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце Радыё Свабода[7] як рэакцыі на ваяўнічыя заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадаў расстрэл тысячы чалавек у Андыжане кіраўніком Узбэкістану Ісламам Карымавам дзеля здушэньня путчу.
Пасьля звальненьня працавала ў прыватнай гімназыі[8].
Уваходзіла ў Каардынацыйную раду.
Замужам, трое дзяцей[8].
Прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2014 год — «Эксьлібрыс», за эсэ «Беларуская мова: онтагенэз».
- 2017 год — «Гліняны Вялес», за кнігу «Дзень Святога Патрыка».
- 2018 год — доўгі сьпіс Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу «Дзень Святога Патрыка».
- 2018 год — «Празрысты Эол», за вызначэньне дакладнай даты напісаньня верша Алеся Дудара «Пасеклі край наш папалам».
- 2019 год — «Чалавек году» (паводле вэрсіі газэты Наша Ніва), за асьветніцкую працу.
- 2020 год — кароткі сьпіс Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Гасцініца „Бельгія“».
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Проза
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Дзень Святога Патрыка» (2017 г., выд. «Рэгістр»)[9]
- «Гасцініца „Бельгія“» (2019 г., выд. «Рэгістр»)
- «Мая школа» (2021 г., выд. «Лімарыус»)
Публіцыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго». Дакументальная біяграфія. (2017 г., выд. «Лімарыус»)
- Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2017 г., выд. «Лімарыус»)
- «Вакол Пятра Глебкі» (2019 г., выд. «Лімарыус»)
- «Янка Купала. Выбраныя творы». Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2020 г., выд. «Лімарыус»)
- «Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў». Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2020 г., выд. «Рэгістр»)
- Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота. Беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка (1925-1929). Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец. (2024, выд. Czabor Pulishing)
Паэзія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Тое, што сказалася вершам» (2023 г., выд. «Hochroth», Візенбург/Марк, Германія)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://kamunikat.org/Sieviaryniec_Hanna.html
- ↑ https://www.livelib.ru/author/453190-anna-severinets
- ↑ https://www.youtube.com/playlist?list=PL7VOm9WOY28eDoHRiupOcnDElAoFDkkAS
- ↑ Sevjarynec, Hanna Kanstancìnaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Ганна Севярынец, Радыё Свабода
- ↑ Екатерина Пантелеева. Учитель года написала стихи — обращение к президенту, а через неделю узнала: с ней не продлевают контракт (рас.) // TUT.BY, 12 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 16 лістапада 2020 г.
- ↑ Ганна Севярынец. «Ня думай пра мяне, страляй. Але думай пра Колю» // Радыё Свабода, 6 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 7 чэрвеня 2020 г.
- 1 2 Татьяна Шахнович. «Нам общими усилиями нужно убрать из школы любую идеологию»: учитель года Анна Северинец о том, что могут требовать от школы родители (рас.) // Камсамольская праўда, 28 жніўня 2020 г. Архіўная копія ад 5 верасьня 2024 г.
- ↑ Наталья Яковенко. Белорусское Зазеркалье : часопіс. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 2017. — № 11. — С. 176—180.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Я чалавек вуліцы». Ганна Севярынец пра штурм Курапатаў, паламаны лёс Колі і законы мурашніку, Радыё Свабода, 3 лістапада 2020 г.
- Ганна Севярынец. (3 лістапада 2024) Прэзентацыя кнігі «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота», выдавецтва Сhabor Publishing. Festival Pradmova.