Алесь Корнеў
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Алесь Корнеў | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 лістапада 1935 (85 гадоў)![]() |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | беларуская |
Але́сь Касья́навіч Ко́рнеў (нар. 30 лістапада 1935, места Магілёў, БССР) — беларускі паэт, лекар.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля вайны сям’я пераехала ў Ястрамбель. Алесь скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці (1955), Менскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут (1960). Па прафэсіі дэрматоляг.
Працаваў доктарам у Мазыры, скурна-вэнэралягічным дыспансэры ў Баранавічах.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Друкаваўся ў абласных і гарадзкіх газэтах, тыднёвіку «Літаратура і мастацтва»
- Аўтар кніг паэзіі «Услед за ластаўкай» (2001)
- «Грае раніца зару» (2002)
- «Нязгаслыя яскі» (2003)
- «Крыжы зямелькі нашае» (2004)
- «Праз міфы і казкі» (2004)
- «Вішнёвы прысмак» (2004)
- «Жаночыя напевы» (2004)
- «Адгалоскі» (2005)
- «На пэндзліку Марка Шагала» (2005)
- «Пад зоркай Мілавіцай» (2008)
- «Неўтаймаваны сексафон», «Мядовы полюс» (2010)
- «Як песня, год мінае» (2010)
- «Крыжы зямелькі роднае» (2012)
- «Спарышы для душы» (2012)
- «Валошкавы край» (2013)
- «Карані і карэньчыкі» (2015)
- «Стих и я» (2015)
- «На крыльях дней моих» (2015)
- «Мы з пад Новай Мышы» (2016; лірычны раман у вершах)
- «Баранавіцкая аперацыя ў першай сусветнай вайне» (2017; гістарычная паэма ў вершах)
- «Крышку трэсак з гумарэсак» (2017)
- «На крылах страснае душы» (2018; паэма, прысьвечаная кампазытару Ігару Лучанку)
- «Барановичи — мой город любимый» (2018 лірычная паэма-альбом)
- «Курлы курлы курлы» (2019; лірычны раман у вершах)
- «Максім и Галя» (2019; лірычная паэма) і іншыя.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ляўрэат літаратурнай Мядовай прэміі (2009) за зборнік вершаў «Неўтаймаваны сексафон»[1]. Ляўрэат літаратурнай прэміі Берасьцейскага аблвыканкаму і абласнога аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (2011) за зборнікі вершаў «Мядовы полюс» і «Як песня, год мінае»[2]. Грамата Баранавіцкага гарвыканкаму за кнігу «Барановичи — мой город любимый» (2018).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Віктар Сырыца. (20 студзеня 2010) Баранавіцкі паэт Алесь Корнеў атрымаў літаратурную Мядовую прэмію Культура. Наша Ніва. Праверана 27 сьнежня 2013 г.
- ^ Зоя Саракавік. (23 сьнежня 2011) Алесь Корнеў стаў лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі Наш край Праверана 27 сьнежня 2013 г.