Перайсьці да зьместу

Эдуард Акулін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдуард Акулін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 студзеня 1963(1963-01-07) (61 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт
Мова беларуская мова[1]
Узнагароды

Эдуа́рд Алякса́ндравіч Аку́лін (нар. 7 студзеня 1963, в. Вялікія Нямкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі паэт, перакладчык, бард.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіялу Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Першацвет», загадчыкам аддзелу паэзіі часопісу «Полымя», намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Дзеяслоў» і намесьнікам старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. З 2009 па 2021 год зьяўляўся галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага часопісу «Верасень».

Вершы Акуліна перакладаліся на ангельскую, францускую, італьянскую, украінскую, расейскую, польскую, баўгарскую, славенскую, харвацкую, сэрбскую, летувіскую, латыскую і нямецкую мовы.

Зьяўляецца аўтарам шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, летувіскай, славенскай, баўгарскай і нямецкай моваў. Аўтара драматычнай містэрыі «На Каляды» (1996).

  • 1988 — «Лес дзённага асьвятленьня»
  • 1990 — «Пяшчота ліўня»
  • 1995 — «Крыло анёла»
  • 2000 — «Радно»
  • 2003 — «Непрычалены човен»
  • 2009 — «Вітражы»
  • 2012 — «Малітва воч»
  • 2013 — «Сьвятая ноч»
  • 1995 — «Мая Крывія» (магнітаальбом)
  • 2000 — «Як яна і я» (магнітаальбом)
  • 2003 — «Напачатку была Песьня» (CD)
  • 2008 — «Песьні залатой Крывіі» (CD)
  • 2013 — «Не магу жыць без крыл…» (CD)
  • 1993 — Ляўрэат Першага нацыянальнага фэстывалю беларускай бардаўскай песьні
  • 2014 — Ляўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
  • 2016 — Ляўрэат літаратурнай прэміі «Срэбнае лятучае пяро», Баўгарыя
  • Эдуард Аляксандравіч Акулін // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]