Перайсьці да зьместу

Прэмія Цёткі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прэмія Цёткі
АрганізатарБеларускі ПЭН-цэнтар
ПравядзеньнеМенск
КраінаБеларусь
Першае прысуджэньне3 траўня 2016 (9 гадоў таму)
Афіцыйны сайтciotka.by

Прэ́мія Цё́ткі — беларуская прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, заснаваная ў кастрычніку 2015 году.

5 кастрычніка 2015 году Рада Беларускага ПЭН-цэнтру зацьвердзіла «Палажэньне аб прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў». Яе заснавальнікамі сталі: Дабрачынны фонд «Вяртаньне», Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Прэмія прысуджаецца за адпаведную кнігу на беларускай мове і найлепшае мастацкае афармленьне такой кнігі. Да конкурсу прымаюць выдадзеныя ў год яго абвяшчэньня папяровыя і электронныя кнігі[1]. Кожны пераможца атрымлівае па 2000 даляраў ЗША па курсе Нацыянальнага банку Беларусі. Уручэньне праводзіцца ўвесну наступнага году за папярэдні год. У 2016—2018 гадах ладзілася ў сталічнай прасторы «Корпус» па праспэкце Машэрава, д. 9. У 2019-м уручалі 6 красавіка ў прасторы «ОК» на Кастрычніцкай вуліцы, д. 16.

Паводле Палажэньня, спаборніцтва складаецца з 4-х ступеняў: 1) абвяшчэньне прэміі ў сьнежні арганізатарамі; 2) прыём кніг да 31 студзеня аргкамітэтам; 3) абвяшчэньне аргкамітэтам поўнага сьпісу прынятых кніг; 4) вызначэньне пераможцы па 2 намінацыях з боку журы. Згодна з пунктам 2.3 Палажэньня «заяўляць кнігі на конкурс упаўнаважаныя: а) выдавецтвы; б) аргкамітэт прэміі; в) сябры журы; г) сам аўтар або мастак». Паводле пункту 3.1 «журы конкурсу фармуецца аргкамітэтам і ўзгадняецца з Радай ПЭН-цэнтру». У пункце 5.1 прадугледжвалася, што «аргкамітэт прэміі вызначаецца і зацьвярджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтру»[1].

Год уручэньня Пісьменьнік (-ца) і кнігаМастак (-чка) і кніга
2024 1. Альгерд Бахарэвіч
«Капітан Лятучая Рыба»
2. Эльга Папова
«Мора ў горадзе»
Маргарыта Аніс
«Розум, смеласць і добрае сэрца» Вераніка Юльляш[2]
2023 1. Ева Вайтоўская
«Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2»
2. Валер Гапееў
«Вольнеры. Прадвесце»
Лізавета Лянкевіч
«Акадэмія доктара Клякса» Эдзі Агняцвет[2]
2022 Антон Францішак Брыль
«Мышыныя Каляды»
Лілія Бусарава
«Мой рыжы Бім» Ян Бжэхва[3]
2021 Вольга Гапеева
«Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі»
Вераніка Шпак
Валеры Славук ««Вядзьмар, які рабіўся ваўком»»[4]
2020 Зараслава Камінская
«Калядны стол. Некулінарная кніга»
Вераніка Шпак
«Як зубраня "Зубраня" наведала»[5]
2019 Вера Бурлак
«Фантазюркі»
Кацярына Дубовік
«Чаму Меша ня мае хаты»[6]
2018 Валеры Гапееў
«Мая мілая ведзьма»
Лізавета Лянкевіч
«Азбука. Вясёлы вулей»[7]
2017 Уладзімер Арлоў
«Айчына: Маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касьцюшкі»
Павал Татарнікаў
«Айчына: Маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касьцюшкі»[8]
2016 Надзея Ясьмінска
«Сем ружаў»
Кацярына Дубовік
«Сем ружаў»[9]
  1. 1 2 Палажэньне // Прэмія Цёткі, 5 кастрычніка 2015 г. Праверана 14 лютага 2021 г.
  2. 1 2 Сталі вядомыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады, 2024-02-17, Беларускі ПЭН
  3. Абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі за 2022 год. Беларускі ПЭН (2024-02-17). Архіўная копія ад 2024-02-17 г.
  4. Абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі ў дзвюх намінацыях. Суполка беларускіх пісьменнікаў (2021-10-14). Архіўная копія ад 2022-05-17 г.
  5. 2020 // Прэмія Цёткі, 2021 г. Праверана 14 лютага 2021 г.
  6. 2019 // Прэмія Цёткі, 2021 г. Праверана 14 лютага 2021 г.
  7. 2018 // Прэмія Цёткі, 2021 г. Праверана 14 лютага 2021 г.
  8. 2017 // Прэмія Цёткі, 2021 г. Праверана 14 лютага 2021 г.
  9. 2016 // Прэмія Цёткі, 2021 г. Праверана 14 лютага 2021 г.