Прэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)
Выгляд
Прэмія імя Алеся Адамовіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснаваная ў 1995 годзе[1] і ўручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу году.
Напачатку ўручалася 3 верасьня — у дзень народзінаў культавага беларускага пісьменьніка, пазьней — у дзень ягонае сьмерці 26 студзеня.
Мае выгляд мэдаля, дыплёму і грашовай сумы. З 1996 ляўрэатамі прэміі сталі Сяргей Пятроўскі, Рыгор Барадулін, Віталь Тарас, Аляксандар Ступнікаў, Людміла Хейдарава, Ігар Гермянчук, Барыс Хамайда, Герман Кірылаў, Жанна Літвіна, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа[2].
Сьпіс ляўрэатаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1995 — Павал Шарамет (ТВ), Анатоль Казловіч, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко (газэтная публіцыстыка), Самсон Палякоў і рэжысэр Алай (кіно)[1]
- 1996 — Віталь Тарас[3], Людміла Хейдарава (за прынцыповасьць і майстэрства ў асьвятленьні сучасных праблем культуры Беларусі)
- 1998 — Сяргей Дубавец «перадача Вострая Брама»
- 2000 — Міхась Скобла
- 2001 — Валянцін Акудовіч
- 2002 — Ганна Соўсь за цыкль рэпартажаў з урочышча Курапаты ў часе будаўніцтва там кальцавой дарогі.
- 2004 — Генадзь Бураўкін За кнігу паэзіі «Жураўліная пара», складаньне кнігі ўспамінаў «Наш Быкаў» і сэрыю публіцыстычных артыкулаў, надрукаваных у газэце «Салідарнасьць»[4]
- 2006 — Сяргей Навумчык «Сем гадоў Адраджэньня»[5]
- 2007 — Павал Севярынец «Лісты з лесу»[6]
- 2010 — Сяргей Шапран «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцьця ў дакумэнтах, публікацыях, успамінах, лістах»[7]
- 2011 — Аляксандар Тамковіч кніга інтэрвію «Без палітыкі» і Мікалай Мельнікаў за вялікі велькі ўнёсак у зьберажэньне спадчыны Васіля Быкава[8]
- 2012 — Валер Булгакаў за кнігу «Беларусь 1994—2004 гг.: разбудова дзяржавы і пераслед нацыі» і Аляксандар Фядута за кнігу «Амэрыканскія вершы», напісаную падчас знаходжаньня ў СІЗА КДБ.
- 2013 — Алесь Бяляцкі за кнігу «Асвечаныя беларушчынай»
- 2014 — Уладзімер Някляеў за кнігу «Знакі прыпынку»
- 2016 — Уладзімер Арлоў за кнігу «Імёны Свабоды»[9]
- 2017 — Аляксандар Лукашук за стварэньне кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданьне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька. Освальд у Менску»[10].
- 2018:
- Вячаслаў Ракіцкі за цыкл дакумэнтальных фільмаў «Сьведкі», прысьвечаных найноўшай беларускай гісторыі.
- Наста Захарэвіч за сыстэмнае асьвятленьне і аналітыку праблем, зьвязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.
- 2019 — Ірына Раманава за кнігу «Улада і грамадзтва: БССР у 1929—1939 гады», унікальныя дакумэнты якой раскрываюць схаваныя і засакрэчаныя бакі тагачаснага савецкага жыцьця.
- 2021[11]:
- газэта «Новы час» і яе рэдактарка Аксана Колб і ўвесь калектыў газэты.
- «(Не)рассталяныя» — кніга, прысьвечаная расстраляным пісьменьнікам 30-х гадоў ХХ ст.
- Дзьмітрыя Строцава, паэтычны дзёньнік «Беларусь перакуленая».
- Вольга Шпарага, кніга «У революции женское лицо. Случай Беларуси».
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Удакладненьне да №36 ад 3 верасьня // Наша Ніва
- ^ Сьмелыя паасобку, асьцярожныя разам(недаступная спасылка) Наша Ніва 2001
- ^ Віталь Тарас: Я журналіст, бо мне гэта цікава
- ^ Генадзю Бураўкіну ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча Радыё Свабода
- ^ Прэміі ПЭН-цэнтру атрымалі Леанід Маракоў і Сяргей Навумчык
- ^ Паўлу Севярынцу далі прэмію імя Алеся Адамовіча Народныя навіны Віцебска(en)
- ^ Вольга Бабкова і Сяргей Шапран атрымалі прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру Радыё Свабода
- ^ ПЭН-цэнтр вызначыў шматлікіх лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча
- ^ Ляўрэатамі літаратурных прэміяў сталі Арлоў, Марозава, Лісейчыкаў і Лапатка
- ^ Прэмію імя Алеся Адамовіча атрымаў Аляксандр Лукашук, Беларускі ПЭН-цэнтар
- ^ Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча, Радыё рацыя, 17-06-2022