Франц Сіўко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франц Сіўко
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 траўня 1953(1953-05-03) (70 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, пісьменьнік, журналіст, прафэсар унівэрсытэту
Гады творчасьці 1986 — цяпер
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]
Узнагароды

Франц Іванавіч Сіўко́ (3 траўня 1953, в. Вята, Мёрскі раён, Полацкая вобласьць, БССР) — беларускі празаік, публіцыст, пэдагог. Ляўрэат прэміі імя Уладзімера Караткевіча (2002), прэміі «Гліняны Вялес» (2015).

Франц Іванавіч Сіўко

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах Мёрскага раёну. Скончыў філялягічны факультэт Белдзяржунівэрсытэту. З 1975 па 1980 настаўнічаў у Верхнядзьвінску. У 1980 пераехаў на сталае жыхарства ў Віцебск. Працаваў настаўнікам, намесьнікам дырэктара ў школах гораду, карэспандэнтам-арганізатарам у сыстэме прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменьнікаў Беларусі, стыльрэдактарам і перакладчыкам у газэце «Віцебскі рабочы», выкладчыкам курсу прафэсыйнае лексікі ў Віцебскім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце, прыбіральшчыкам пры культава-рэлігійнай установе, карэктарам у выдавецтве. Цягам шэрагу гадоў зьяўляўся сябрам рады Таварыства беларускай мовы Віцебшчыны. У верасьні 1986 выступіў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з допісам «Прашу вызваліць…», які паклаў пачатак шырокай дыскусыі аб становішчы роднай мовы ў тагачасным айчынным грамадзтве.  

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1993, Беларускага ПЭН-цэнтру (да 2017). З 1999 па 2009 — старшыня Віцебскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сталую літаратурную працу пачаў у 1983. Творы друкаваліся ў шматлікіх літаратурна-мастацкіх выданнях, калектыўных зборніках, штотыднёвіках. Аўтар 13 кніг прозы. Пад псэўданімам Францішак Дубраўскі супрацоўнічае з каталіцкімі выданьнямі «Наша вера», «Ave Maria». Аўтар публіцыстычных артыкулаў па праблемах захаваньня духоўнае спадчыны, моўнай сытуацыі ў краіне, мэтадычных матэрыялаў «Гістарычныя ўмовы разьвіцьця беларускай мовы» (1997) і мэтадычнай распрацоўкі (у сааўтарстве) «Культура маўленьня і дзелавыя зносіны спэцыяліста» (2010) для студэнтаў нефілялягічных спэцыяльнасцяў. У творчасьці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, дасьледуе асабліваьсці мэнтальнасьці айчыннага грамадзтва на пераломных гістарычных этапах у кантэксьце агульначалавечых каштоўнасьцяў.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • З чым прыйдзеш… : Аповесьць, апавяданьні. ― Мн. : Маст. літ., 1991. (Першая кн. празаіка) ISBN 5-340-00703-0.
  • Апошняе падарожжа ў краіну ліваў: Аповесьці. ― Мн. : Маст. літ., 1997 ISBN 985-02-0012-X.
  • Удог: Аповесьці, апавяданьні. ― Мн. : ГА «Беллітфонд», 2001 ISBN 985-6576-20-2.
  • Бялячык: Казкі і апавяданьні: Для дашк. і мал. шк. узросту. [Маст. Г. С. Грак]. ― Мн.: Маст. літ., 2003 ISBN 985-02-0587-3.
  • Ягня ахвярнае: Прыпавесьці, аповесьць. ― Віцебск: Абл. друк., 2003 ISBN 985-6674-04-2.
  • Асымэтрыя: Аповеды, эсэ, запісы / Франц Сіўко. ― Менск : Беларускі кнігазбор, 2005 ISBN 985-6730-98-8.
  • Дзень Бубна: [прыпавесьці, аповесьць] / Франц Сіўко. ― Менск : І. П. Логвінаў, 2008 (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978-985-6800-72-9.
  • Выспы: Аповесьці, апавяданьні, эсэ. ― Менск : І. П. Логвінаў, 2011 ISBN 978-985-6991-36-6.
  • Эдэм: Прыпавесьці, апавяданьні, эсэ. ― Менск : Маст. літ., 2014 ISBN 978-985-02-1498-0.
  • Плебейскія гульні: Аповесьці. ― Менск : І. П. Логвінаў, 2015 ISBN 978-609-8147-42-1.
  • Штрыхкоды: Зборнік эсэ. ― Менск : Галіяфы, 2017 ISBN 978-985-7140-58-9.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет: Аповесьці. ― Менск : Галіяфы, 2019 ISBN 978-985-7209-23-1.
  • Дыялёг (у сааўтарстве з Ю. Станкевічам). ― Менск : Галіяфы, 2020 ISBN 978-985-7209-32-3.
  • Бобрык Плясік і Цімоша: Казка, апавяданьне. [Маст. Вячаслаў Шайнураў]. ― Менск : Медысонт, 2022 ISBN 978-985-7261-92-5.
  • Што раньш было: Навукова-папулярнае выданьне. ― Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2022

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сіўко Франц // Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 425. — 512 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  • Сіўко Франц // Пісьменьнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. І. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 77—79.
  • Бароўка В. Франц Сіўко / у зб. «Літаратурныя постаці Віцебшчыны: гісторыя і сучаснасьць». — Віцебск: УА «ВДУ імя П. М. Машэрава». — 2008. — С. 126—144.
  • Кісьліцына Г. Жыцьцёвы сцэнарый асобы ў прозе Франца Сіўко / Г. Кісьліцына // Весьці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — 2014. — № 3. — С. 96—99.
  • Кошман П. Мастацкая канструкцыя нацыянальнага вобразу сьвету ў аповесьці Ф. Сіўко «Удог» / П. Кошман // Мазыр : МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2016. — С. 109—111.
  • Шынкарэнка В. Сіўко: прыняцьце і пераадоленьне межаў / У зб. «Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах». — Гомель. — 2007. — Т.2. — С. 170—174.
  • Штэйнер І. Добры дзень, Франц Іванавіч! (маральны імпэратыў творчасьці Ф. Сіўко) / у кн. «Bis repetite placent». — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. — С. 143—156.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]