Міхал Андрасюк
Выгляд
| Міхал Андрасюк | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 2 сьнежня 1959 (66 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст |
| Узнагароды | |
Мі́хал Андрасю́к (нарадзіўся 2 сьнежня 1959 году, Гайнаўка, Падляскае ваяводзтва, Польшча) — пісьменьнік, журналіст, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы. Вядучы «Белсату».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 2 сьнежня 1959 году ў Гайнаўцы Падляскага ваяводзтва Польшчы.
У цяперашні час працуе журналістам у беластоцкай рэдакцыі Радыё Рацыя.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у «Ніве» (1979) вершамі. Аўтар кніг прозы «Фірма» (2000), «Мясцовая гравітацыя» (2004), «Белы конь» (2006), «Вуліца добрай надзеі» (2010)[1]. Асноўная тэма твораў ― прыгоды местачковых жыхароў польска-беларускага памежжа. Кніга «Вагон другога кляса» (Wagon drugiej klasy, 2010), якая выйшла па-польску, таксама знаёміць чытачоў зь мінулым і сёньняшнім днём герояў белавескіх вёсак і мястэчак.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 — прэмія «Залаты апостраф»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ян Чыквін Па прызванні і абавязку: літаратурна-крытычныя артыкулы / граф. Марэк Авечка. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 225—231. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Па прызванні і абавязку: літаратурна-крытычныя артыкулы / Ян Чыквін; граф. Марэк Авечка, — Беласток, — Беластоцкі ўнівэрсытэт, — 2005, — ст. 236, — ISBN 83-7431-034-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- М. Андрасюк. «З пэрспэктывы Брна мы бачым беларускія праблемы інакш…» // Радыё Свабода, 28 ліпеня 2007
- Міхал Андрасюк. Вагон другога класа