Артур Клінаў
Артур Клінаў | |
Дата нараджэньня | 1965[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, пісьменьнік, архітэктар, фатограф, плястычны артыст |
Навуковая сфэра | action art[d][4], фатаграфія[4] і раман[4] |
Сябра ў | Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня і Беларускі саюз дызайнэраў[d] |
Плынь | авангард, сац-арт[d] і постмадэрнізм |
Арту́р Алякса́ндравіч Клі́наў (нарадзіўся ў 1965 годзе, Менск) — беларускі канцэптуальны мастак, літаратар, фатограф, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan». Жыве і працуе ў Менску.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1987 годзе скончыў Беларускую тэхнічную акадэмію (архітэктурны факультэт). Аўтар шматлікіх мастацкіх выставаў у Беларусі й па-за межамі. Галоўны рэдактар часопіса (альманаха сучаснае беларускае культуры) «pARTisan» («Партызан»). З 1998 году старшыня Беларускай асацыяцыі сучасных мастакоў[5].
Аўтар фотаальбома «Горад Сонца» і кнігі «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца».
У лістападзе 2007 году ў межах месяца беларускай культуры ў Парыжы ў цэнтры «Maison d’Europe et d’Orient» адкрылася фотавыстава Клінава, а таксама прайшла прэзэнтацыя ўрыўкаў яго раману «Менск. Горад СОНца» ў перакладзе на францускую мову[6].
4 лютага 2008 году адбылася прэзэнтацыя праекта «Калекцыя пАРТызана», які складаецца з сэрыі альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Першым у гэтай сэрыі выйшаў альбом Артура Клінава «Дванаццаць». Ён ўяўляе сабой рэтраспэктыву дванаццаці найбольш важных для мастака праектаў за апошнія 12 гадоў.
У жніўні 2010 году Артур Клінаў пачаў працу над сцэнаром да экзанізацыі кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня». Фільм павінен быў выйсьці на экраны ў 2012 годзе[7].
Выставы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Індывідуальныя выставы[5]
- 1998: Centre for Contemporary Art Ujazdowski Castle, Варшава, Польшча
- 1999: Officyna Gallery, Шчэцін, Польшча
- 2000: Kulturforum Rheine/ Kloster Bentlage, Rheine, Нямеччына
- 2000: Kunstlerhaus Boswil, Босьвіль, Швайцарыя
- 2000: AT Gallery, Познань, Польшча
- 2001: Centre for Contemporary Art Ujazdowski Castle, Варшава, Польшча
- 2003: RLBQ Gallery, Марсэль
- 2003: Narod sobie Galeria, Познань
- 2005: AT Galeria, Познань
- 2006: Giedre Bartelt Galerie, Бэрлін
Калектыўныя выставы:
- 1994: Кюнстлерфорум, Бон. Выстава «Мастакі зь Менску»[8].
- 1996: Паўночны Райн — Вэстфалія. Выстава А. Клінава, М. Баразны, О. Сазыкінай і інш.[8]
- 1999:
- 2000:
- Arsenal Gallery, Познань, Польшча
- Museum of Contemporary Art — Ludwig Museum, Будапэшт, Вугоршчына
- Hamburger Banhof Museum, Бэрлін, Нямеччына
- The Centre for Contemporary Art Ujazdowski Castle, Варшава, Польшча
- Музэй Чурлёніса, Коўна, Летува
- 2001:
- 2002: Цэнтр сучаснага мастацтва, Вільня, Летува
- 2003: «Garde a vue» Gallery, Клермон-Фэран, Францыя
- 2005: Цэнтар сучаснага мастацтва, Кіеў. Выстава «Балота Empire»[9].
- 2007:
- 2008: Arsenal, Беласток. Выстава «Беларускія перспектывы» (куратар і ўдзельнік выставы)[10].
Палітычныя погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клінаў выказваецца за перамовы і кампраміс з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.[11]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Artur Alâksandravìč Klìnaŭ // MAK (пол.)
- ^ вэб-сайт — 1990.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #13225302X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б [1]
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/764196.html
- ^ http://kamunikat.org/8619.html(недаступная спасылка)
- ^ а б [2]
- ^ https://web.archive.org/web/20090915214554/http://www.nn.by/index.pl?theme=nn%2F2005%2F07&article=ku-balota
- ^ http://pahonia.org/str/2008-09/1563.htm(недаступная спасылка)
- ^ Артур Клінаў: «Новая сацыяльная дамова — гэта той кампраміс, які на дадзеным этапе непазьбежны»https://www.svaboda.org/a/31614256.html