Сяргей Рублеўскі
Сяргей Рублеўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 сьнежня 1954 (66 гадоў) Бабча, Лепельскі раён, Віцебская вобласьць, БССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, пісьменьнік і паэт |
Узнагароды |
Сярге́й Васі́льевіч Рубле́ўскі (24 сьнежня 1954, в. Бабча, Лепельскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 24 сьнежня 1954 году ў в. Бабча Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці ў сям’і калгасьнікаў.
Скончыў Бароўскую сярэднюю школу, фізыка-матэматычны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту. Пасьля вучобы працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне.
З 1978 году ў журналістыцы. Працаваў у Бешанковіцкай раённай газэце «Зара», у Талачынскай — «Сьцяг Ільліча», у абласной — «Віцебскі рабочы».
З 1990 году, з дня заснаваньня, да 2008 году — галоўны рэдактар абласной газэты «Народнае слова». З 2008 па 2013 год — начальнік аддзелу па архівах і справаводзтву галоўнага кіраўніцтва юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. Цяпер на пэнсіі.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2001 году.
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2000 — «Апостраф»
- 2003 — «Азярод»
- 2005 — «Абмытыя валуны»
- 2008 — «Ў, тое, што мы скарацілі»
- 2011 — «Маўчаньне на ўвесь Божы сьвет»
- 2012 — «Сьвятло лускі»
- 2012 — «Пасьпець надыхацца»
- 2016 — «Мамін шэпт пад абразамі»
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- прэмія «Гліняны Вялес» (2012) за кнігу «Пасьпець надыхацца»[1].
- прэмія «Залаты апостраф» (2020) за лепшыя празаічныя творы ў 2020 годзе[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Віктар Сьлінко на сайце Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- Яшчэ сашчэплены нашы рукі…, Сяргей Рублеўскі, Звязда, 20-06-2015