Лявон Валасюк
Лявон Валасюк | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 сьнежня 1955 (68 гадоў) Песьцянькі Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, мастак |
Мовы | беларуская, расейская |
Узнагароды |
Ляво́н (Леані́д Хве́даравіч) Валасю́к (13 сьнежня 1955, вёска Песьцянькі, Кобрынскі раён Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі паэт, мастак.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 13 сьнежня 1955 году ў в. Песьцянькі Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У васьмігадовым узросьце зь сям’ёй пераехаў у Берасьце. У 1963—1973 гадох навучаўся ў сярэдняй школе № 16 Берасьця, пасьля працаваў сьлесарам на заводзе. У 1974—1976 гадох служыў у войску. У 1981 годзе скончыў архітэктурны факультэт Берасьцейскага інжынэрна-будаўнічага інстытуту.
Працаваў на розных пасадаў у абласным навукова-мэтадычным цэнтры культасьветработы і народнай творчасьці ўправы культуры Берасьцейскага аблвыканкаму, пасьля — мастаком у рэклямным камбінаце Аблспажыўсаюзу, заводу «Газаапарат», ЦУМу, гатэлі «Інтурыст» і ў іншых арганізацыях. Жыве ў Берасьці.
Сябра Беларускага саюзу мастакоў (2000) і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2007).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вершы пачаў пісаць у пятай клясе школы. Першы верш па-расейску надрукаваны ў 1982 року ў газэце «Заря». Пазьней публікаваўся ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Народная трыбуна», «Заря», «Брестский курьер», «Настаўніцкая газэта».
Аўтар зборнікаў вершаў «Блики дня» (1999), «Краски души» (2000), «Под знаком Стрельца» (2001), «Леаніды» (2003), «Чырвоная вежа» (2004), «Познія сны» (2006), «Знакі на валуне» (2010), кнігі прозы «Сцежкі да сядзібы» (2008), фантастычнага раману «Вяртаньне берасьцейскай стралы» (2012)[1][2].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вяртанне Берасцейскай стралы : (раманы і аповесці, апавяданні і абразкі) / Лявон Валасюк. — Берасьце, Брэсцкая друкарня, 2012. — 298 с : іл.
- Знакі на валуне : выбранае, новыя вершы / Лявон Валасюк; [прадмова М. Сянкевіча]. — Берасьце, Брэсцкая друкарня, 2010. — 119 с : іл.
- Вяртанне берасцейскай стралы : жывапіс, графіка / Леанід Валасюк. — Берасьце, 2009. — 23 с : іл.
- Сцежкі да сядзібы : абразкі маленства / Лявон Валасюк. — Берасьце, Брэсцкая друкарня, 2008. — 113 с : іл.
- Познія сны : вершы і проза / Лявон Валасюк. — Берасьце, Акадэмія, 2006. — 100 с.
- Чырвоная вежа : вершы / Лявон Валасюк. — Берасьце, Академия, 2004. — 96 с.
- Леаніды : вершы / Лявон Валасюк; [прадм. А. Каско]. — Берасьце, Выдавецтва С. Лаўрова, 2003. — 114 с — (Берасцейскае вогнiшча).
- «Под знаком Стрельца» : стихи / Леонид Волосюк. — Берасьце, Издатель Лавров С. Б., 2001. — 104 с.
- Краски души : стихи / Леонид Волосюк. — Берасьце, ОАО «Брестская типография», 2000. — 124 с.
- Блики дня : стихи / Леонид Волосюк. — Берасьце, Областная типография, 1999. — 80 с, ил.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляўрэат літаратурнай «Мядовай прэміі» (2008).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Запрос: a001="BY-SEK-139140" (рас.) Сводный электронный каталог системы корпоративной каталогизации. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 27 сьнежня 2013 г.
- ^ Аліса Поль. Вяртанне берасцейскай стралы Лявона Валасюка. Камунікат. Праверана 27 сьнежня 2013 г.