Залатая Літара
«Залатая Літара» | |
Арганізатар | Міністэрства інфармацыі Беларусі |
---|---|
Правядзеньне | 2 чэрвеня 2023 Берасьце |
Краіна | Беларусь |
Узнагарода | статуэтка |
Першае прысуджэньне | 2005 |
Апошняе прысуджэньне | 2023 |
Бягучы ўладальнік | Беларускае тэлеграфнае агенцтва (Натальля Козіч) |
Афіцыйны сайт | mininform.gov.by |
«Залатая Літара»[1] — штогадовы нацыянальны конкурс сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, заснаваны ў 2005 годзе Міністэрствам інфармацыі Беларусі.
Прэміяй конкурсу адзначаюцца найлепшыя працы грамадзка-палітычнай, эканамічнай, спартовай і культурнай тэматыкі, а таксама рэпартэры, фотакарэспандэнты і блогеры[2].
Узнагароды праходзяць па больш чым 20 намінацыях, падзеленых на групы: для рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ і інфармацыйных агенцтваў; раённых, гарадзкіх і шматтыражных друкаваных СМІ, а таксама асобна ў агульных і пэрсанальных намінацыях. Журы таксама вызначае ўладальнікаў Гран-пры за найлепшы творчы праект году раённых, гарадзкіх, шматтыражных друкаваных СМІ і рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў адпаведна.
У сярэднім на журналісцкае спаборніцтва штогод прыходзіць каля 250 заявак[3].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2005 годзе адбыўся 1ы-ы Нацыянальны конкурс «Залатая Літара». 3 студзеня 2007 году міністар інфармацыі Беларусі Ўладзімер Русакевіч падпісаў Пастанову № 1 «Аб зацьверджаньні Інструкцыі аб парадку правядзеньня Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара"». Паводле 10-га артыкула Інструкцыі, матэрыялы мелі падаваць на конкурс да 15 красавіка за папярэдні гадавы пэрыяд. У 12-м артыкуле прадугледжвалася, што журы вызначала пераможцаў да 25 красавіка. Паводле 14-га артыкула, узнагароджаньне мелі ладзіць штогод на Міжнароднай выставе «СМІ ў Беларусі» напярэдадні Дня друку 5 траўня. Згодна з 11-м артыкулам вынікі падводзілі па 24-х намінацыях:
- 5 для агульнакраёвых газэтаў — «Найлепшая грамадзка-палітычная газэта», «Найлепшая газэта для дзяцей і моладзі», «Найлепшая галіновая газэта», «Найлепшая газэта для адпачынку, спорту і турызму» і «Найлепшая рэклямная газэта»;
- 5 для агульнакраёвых часопісаў — «Найлепшы грамадзка-палітычны, літаратурна-мастацкі часопіс», «Найлепшы дзіцяча-юнацкі часопіс», «Найлепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс», «Найлепшы спэцыялізаваны часопіс» і «Найлепшы часопіс для адпачынку, спорту і турызму»;
- 4 для мясцовых газэтаў — «Найлепшая абласная газэта», «Найлепшая раённая газэта», «Найлепшая гарадзкая газэта» і «Найлепшая шматнакладная газэта»;
- «Найлепшае інфармацыйнае агенцтва»;
- 4 асабістых — «Найлепшы рэпартэр», «Найлепшы аглядальнік», «Найлепшы фотакарэспандэнт» і «Найлепшы афармляльнік-дызайнэр»;
- «Найлепшы творчы праект году»;
- 4 адмысловых — «Паліграфія», «Распаўсюднік друку», «Партнэрства» і «Дэбют»[4].
9 верасьня 2020 году міністар інфармацыі Ігар Луцкі падпісаў Пастанову № 5 «Аб Нацыянальным конкурсе "Залатая Літара"». Згодна з 13-м артыкулам аб правядзеньні конкурсу мелі абвяшчаць за 30 дзён да пачатку на сайце Мінінфармацыі Беларусі. Паводле 11-га артыкула, заяўкі і матэрыялы падаваліся на конкурс за 20 дзён да яго пачатку. У 9-м артыкуле дапускалася падача да 10 матэрыялаў ад кожнага ўдзельніка[5].
Галоўная ўзнагарода
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўную ўзнагароду конкурсу «Залатая Літара» ўручалі ў намінацыі «Найлепшы творчы праект году рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў». У 2014 годзе яе атрымала беларускамоўная газэта «Зьвязда» за спэцвыпуск «Пляцдарм» пра войска і вайскоўцаў пры садзейнічаньні Міністэрства абароны Беларусі[6].
У 2017 годзе галоўную ўзнагароду атрымала газэта «Рэспубліка» за пошукава-патрыятычны праект «Каардынаты памяці: Шталяг-352 раскрывае свае тайны»[7].
У 2021 годзе на Дзень друку БелТА атрымала галоўную ўзнагарду за мультымэдыйны праект «З гонарам у сэрцы», які распачалі ў чэрвені 2020 году пра галіновыя дасягненьні[8].
У 2023 годзе ў Берасьці Беларускае тэлеграфнае агенцтва атрымала галоўную ўзнагароду ў выглядзе статуэткі «Залатая Літара» за творчы праект «За пячаткаю памяці», які стварыла начальніца аддзелу спэцпраектаў Натальля Козіч[9].
Год | Праект | СМІ | Аўтар |
2023 | «За пячаткаю памяці» | Беларускае тэлеграфнае агенцтва | Натальля Козіч |
2022 | |||
2021 | Мультымэдыйны праект «З гонарам у сэрцы» | БелТА | |
2020 | |||
2019 | Газэта «Зьвязда» | ||
2018 | «Менск і менчукі» (да 950-годзьдзя горада) | БелТА | |
2017 | Пошукава-патрыятычны праект «Каардынаты памяці: Шталяг-352 раскрывае свае тайны» | Газэта «Рэспубліка» | |
2016 | «Яны бралі Бэрлін» | Газэта «Рэспубліка» | Васіль Мацьвееў |
2015 | |||
2014 | Спэцвыпуск «Пляцдарм» | Газэта «Зьвязда» | |
2013 | |||
2012 | |||
2011 | |||
2010 | |||
2009 | |||
2008 | |||
2007 | |||
2006 | |||
2005 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Заяўкі на ўдзел у конкурсе друкаваных СМІ «Залатая Літара» прымаюцца да 10 красавіка(недаступная спасылка)
- ^ Названы имена победителей Национального конкурса «Золотая литера» (рас.). СТБ (23 красавіка 2014). Праверана 13 сакавіка 2015 г.
- ^ В Беларуси стартовал конкурс печатных СМИ «Золотая Литера-2012» (рас.). БелаПАН (21 сакавіка 2013). Праверана 13 сакавіка 2015 г.
- ^ Уладзімер Русакевіч. Пастанова Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2007 г. № 1 «Аб зацьверджаньні Інструкцыі аб парадку правядзеньня Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара"» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 26 лютага 2007 г. Праверана 23 кастрычніка 2023 г.
- ^ Ігар Луцкі. Пастанова Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 верасьня 2020 г. № 5 «Аб Нацыянальным конкурсе "Залатая Літара"» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 22 верасьня 2020 г. Праверана 23 кастрычніка 2023 г.
- ^ Сяргей Расолька. Гран-пры «Залатой Літары» — у «Зьвязды» // Зьвязда : газэта. — 24 красавіка 2014. — № 76(27686). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Гран-пры ХІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» ўдастоены праект газэты «Рэспубліка» // БелТА, 6 траўня 2017 г. Праверана 23 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гран-пры конкурсу «Залатая Літара» атрымала БелТА за праект «З гонарам у сэрцы» // Belarus.by, 5 траўня 2021 г. Праверана 23 кастрычніка 2023 г.
- ^ Інфармагенцтва БелТА стала ўладальнікам Гран-пры конкурсу «Залатая Літара» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2 чэрвеня 2023 г. Праверана 23 кастрычніка 2023 г.