Алена Брава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алена Брава
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Алена Валер'еўна Гінзбург
Нарадзілася 18 жніўня 1966 (55 гадоў)
Барысаў
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 1998 — цяперашні час
Жанр аповед, раман
Мова беларуская мова[1]
Дэбют 2002
Значныя творы «Камэнданцкі час для ластавак»
Прэміі Прэмія Гліняны Вялес (2004)
Творы на сайце Knihi.com
Userinfo.gif brava-alena

Алена Брава (нар. 18 жніўня 1966) — беларуская пісьменьніца, журналістка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спачатку была пачатковая школа з ангельскім ухілам, потым — факультэт журналістыкі БДУ. Па заканчэньню працавала ў раённай газэце Барысава, празь некаторы час зьехала з мужам і дачкой на Кубу. 1990 год — вяртаньне на радзіму ў родны Барысаў і праца на розных пасадах у раённай газэце «Адзінства».

Пісаць вершы пачала ў школе, аўтар паэтычнага зборніка «На глыбіні каранёў» (2002). Вядомасьць пісьменьніцы прынесла аповесьць «Каменданцкі час для ластавак», у аснову якой ляглі ўражаньні ад жыцьця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра. Аднайменны зборнік прозы выйшаў у 2004 годзе («Мастацкая літаратура», сэрыя «Дэбют», 2004)). Як празаік А. Брава публікавалася ва ўсіх вядучых літаратурных часопісах Беларусі, калектыўных зборніках, у тым ліку «Апавяданьне — 2005», «І зоркі над Бярэзінай — ракой», «12 актаў» і іншых. Аўтарка кніг прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», сэрыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), «Дараванне/Прощение/Vergebung» («Звязда», 2013, зь перакладам на нямецкую мову Андрэ Бёма).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісьменьніца піша на сацыяльныя тэмы, апісвае лёс беларусаў і асабліва беларусак у постсавецкіх умовах. Аўтарка гуляецца з мовай, актыўна выкарыстоўвае фэмінітывы, наагул глыбока аналізуе статус жанчыны ў грамадзтве[2]. Проза Алены Бравы адрозьніваецца падкрэсленым інтэлектуалізмам, пранікненьнем у найглыбейшыя куткі чалавечай душы[3]. Найбольш вядомы ейны раман - “Садомская яблыня” – гэта цудоўна выпісаны партрэт чарнушнага жыцьця ў беларускай правінцыі, хоць многае з апісанага аўтаркай уласьціва і для Менску. У самой назьве раману (“Садомская яблыня”) хаваецца некалькі сэнсаў. Садомская яблыня зь яе спакусьлівымі пладамі можа азначаць пустых і хлусьлівых людзей, якія апісваюцца ў рамане. І хоць сама аўтарка словамі сваёй гераіні кажа, што яна не фэміністка, тым ня менш, жыцьцё, досьвед, прадзіраньне празь церні, альбо, кажучы словамі самой гераіні, “праца і мацярынства, якія патрабавалі нястомных клопатаў” зрабілі зь яе фэміністку[4].

Адно з апошніх апавяданьняў пісьменьніцы — «Карыятыда ў маціцовых кліпсах» (Дзеяслоў №1, 02) — працягвае тэму, пачатую ў папярэдніх творах, асабліва ў рамане «Садомская яблыня» — жыцьцё кабеты ў постсавецкіх умовах[5].

Цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чалавек нараджаецца відушчым, потым яго асьляпляюць наўмысна, з асаблівай упартасьцю, калі чалавек – жанчына. Паўжыцьця трацім на тое, каб гэта зразумець; але, зразумеўшы, апынаешся ў такой адзіноце і пустэчы, што стараешся, як мага хутчэй начапіць якія-небудзь акуляры – хобі, рэлігія альбо жарсьці // “Садомская яблыня”, 2018[6].


Жыцьцё чалавека ў Чырвонай імпэрыі ніколі не было ў цане, што казаць пра “паўчалавека” – жанчыну? // “Садомская яблыня”, 2018[7].


(...)“мець сваё жыцьцё дазваляецца кароткі прамежак часу: ад школьнага выпускнога балю да жаночай кансультацыі” // “Садомская яблыня”, 2018[8].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2002 «На глыбіні каранёў»
  • 2004 «Камэнданцкі час для ластавак», Мн.: Мастацкая літаратура.
  • 2012 «Рай даўно перанаселены», Мн.: Галіяфы.
  • 2013 «Дараванне/Прощение/Vergebung», Мн.: Выдавецкі дом «Звязда».
  • 2018 «Садомская яблыня»: раман / Алена Брава. — Мн.: Галіяфы.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гліняны Вялес (2004, за зборнік прозы «Камэнданцкі час для ластавак»)
  • Frаnс-Tireur USА — Sіlvеr Bullеt 2013 [9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Identifiants et Référentiels (фр.)ABES, 2011.
  2. ^ У. Гарбацкі, "(Не) заставацца халодным, як Брусэль да нашай краіны" (Фэмінізм на фоне правінцыйнай чарнухі ў новым рамане Алены Бравы), ARCHE, 24 сьнежня 2019, https://gazeta.arche.by/article/287.html
  3. ^ Ганна Алмазава, Знакамітыя барысаўчанкі: Алена Брава і Лёля Багдановіч, 17.04. 2020, EX-PRESS.BY, https://ex-press.by/rubrics/novosti-borisova/2020/04/17/znakamityya-barysauchanki-alena-brava-i-lyolya-bagdanovich
  4. ^ У. Гарбацкі, "(Не) заставацца халодным, як Брусэль да нашай краіны" (Фэмінізм на фоне правінцыйнай чарнухі ў новым рамане Алены Бравы), ARCHE, 24 сьнежня 2019, https://gazeta.arche.by/article/287.html
  5. ^ У. Гарбацкі, Людзі як рэчы, асабліва калі гэтыя людзі – жанчыны…, Новы Час, 11-02-2020, https://novychas.by/kultura/ljudzi-jak-reczy-asabliva-kali-hetyja-ljudzi-za
  6. ^ У. Гарбацкі, "(Не) заставацца халодным, як Брусэль да нашай краіны" (Фэмінізм на фоне правінцыйнай чарнухі ў новым рамане Алены Бравы), ARCHE, 24 сьнежня 2019, https://gazeta.arche.by/article/287.html
  7. ^ У. Гарбацкі, "(Не) заставацца халодным, як Брусэль да нашай краіны" (Фэмінізм на фоне правінцыйнай чарнухі ў новым рамане Алены Бравы), ARCHE, 24 сьнежня 2019, https://gazeta.arche.by/article/287.html
  8. ^ У. Гарбацкі, "(Не) заставацца халодным, як Брусэль да нашай краіны" (Фэмінізм на фоне правінцыйнай чарнухі ў новым рамане Алены Бравы), ARCHE, 24 сьнежня 2019, https://gazeta.arche.by/article/287.html
  9. ^ Юрьенен, Сергей Сергеевич // Премия "Вольный стрелок: Серебряная пуля"

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]