Літаратура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Старыя кнігі на палічцы

Літарату́ра (па-лацінску: litteratura, што значыць напісанае) — творы пісьменства, сукупнасьць пісьмовых і друкаваных тэкстаў, адзін з асноўных відаў мастацтва. Слова літаратура літаральна азначае «знаёмства зь літарамі». Літаратура паводле асноўнай клясыфікацыі падзяляецца на паэзію й прозу. У шырокім сэнсе панятак уключае ў сябе ўсе пісьмовыя тэксты, аднак паводле розных крытэраў панятак може не ахопліваць усе тэксты, напрыклад, па прычыне слабога альбо няспраўнага стылю, выкарыстаньня слэнгу, дрэннай характарыстыцы й павярхоўнай альбо надуманай будовы. Некаторыя крытыкі выключаюць з панятка «літаратура» жанры, як то раман, злачыннасьць і таямніца, навуковая фантастыка, жахі й фэнтэзі. Поп-песьні, тэхнічна зьяўляючыся пісьмовым тэкстам, таксама маюць спрэчны статус. 3 XVIII стагодзьдзя тэрмін літаратура замацаваўся за прыгожым пісьменствам — відам мастацтва, дзе вобразнасць ствараецца з дапамогаю слова.

Літаратура можа быць клясыфікавана ў адпаведнасці з гістарычнасьцю, то бок вынікам ліататуры могуць быць мастацкі твор ці гістарычны твор, а таксама паводле формы, як то паэзія ці проза. Творы таксама могуць мець свае формы, як то аповесьць, апавяданьне, раман і гэтак далей. Літаратурныя працы часьцяком таксама клясыфікуюцца ў адпаведнасьці з гістарычнымі пэрыядамі або пэўнымі эстэтычнымі асаблівасьцямі ці жанрамі.

Формы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэзія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Паэзія
Каліграма Гіёма Апалінэра. Яна ўяўляе сабой тып верша, у якім напісаныя словы разьмешчаны такім чынам, каб стварыць візуальны вобраз.

Паэзія ёсьць формай літаратурнага мастацтва, якая выкарыстоўвае эстэтычныя й рытмічныя ўласьцівасьці мовы. Паэзія традыцыйна адрозьніваецца ад прозы тым, што звычайна падаецца ў вершах. У той час як проза абапіраецца на сказы, паэзія базуецца на вершаваных радках. Сынтакс прозы дыктуецца сэнсам, тады як паэзія абапіраецца на паэтычны рытм, памер і рыфму, але не заўсёды[1]. Раней паэзія звычайна разумелася як нешта ўсталяванае ў паэтычных рытмах, аднак на сёньня вызначэньнем паэзіі ёсьць любы від суб’екта, які зьяўляецца рытмічным або выкананы ў вершаванай форме. Як форма літаратуры паэзія можа папярэднічаць пісьменству, бо раньнія працы складаліся і падтрымліваліся вуснай традыцыяй[2], такім чынам, паэзія зьяўляецца адной з самых раньніх формаў літаратуры.

Проза[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Проза

Проза зьяўляецца формай літаратуры, якая вызначаецца ўжываньнем звычайнага сынтакса й натуральнай прамовай замест рытмічных структураў. Проза вымяраецца ў сказах, чым адрозьніваецца ад паэзіі[1][3]. Паводле гістарычнаму разьвіцьцю прозы, Рычард Граф адзначае, што згодна з апошнімі дасьледваньнямі падкрэсліваецца той факт, што фармальная проза атрымала параўнальна позьняе разьвіцьцё й часьцяком асацыюецца з клясычным пэрыядам гісторыі Старажытнае Грэцыі[4].

Клясыфікацыі літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьместу:

  • мастацкая
  • інфармацыйна-даведачная
  • навукова-тэхнічная

Паводле прызначэньня:

  • навучальная
  • тэхнічная
  • публіцыстычная і інш.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Preminger, Alex; et al. (1993). «The New Princeton Encyclopedia of Poetry and Poetics». US: Princeton University Press. — С. 938. — ISBN 0-691-02123-6.
  2. ^ Finnegan, Ruth H. (1977). «Oral poetry: its nature, significance, and social context». Indiana University Press. — С. 66.
  3. ^ Alison Booth; Kelly J. Mays. «Glossary: P». LitWeb, the Norton Introduction to Literature Studyspace.
  4. ^ Graff, Richard (2005). «Prose versus Poetry in Early Greek Theories of Style». Rhetorica: A Journal of the History of Rhetoric. 23 (4): 303–335. doi:10.1525/rh.2005.23.4.303.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Літаратурасховішча мультымэдыйных матэрыялаў