Юры Станкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Юры Станкевіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Георгі Харытановіч |
Псэўданімы | Юры Станкевіч |
Нарадзіўся | 21 студзеня 1945 (79 гадоў) Барысаў |
Памёр | 22 кастрычніка 2021 (72 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, драматург, сцэнарыст. |
Гады творчасьці | 1988—2021 |
Мова | беларуская мова[1] |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
Ю́ры Станке́віч (сапраўднае імя — Гео́ргі Васі́левіч Харытано́віч[2]; 21 студзеня 1945, Барысаў, Менская вобласьць — 22 кастрычніка 2021) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 21 студзеня 1945 году ў Барысаве. Бацька пісьменьніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле Крымінальнага кодэксу і накіраваны ў Карагандзінскі выпраўленча-працоўны лягер. Юры рана пакінуў школу і пачаў працаваць. Пасьля заканчэньня факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту пасьля заканчэньня якога працаваў у «Барысаўскай аб’яднанай газэце». Неўзабаве пераехаў у Менск. Быў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзелу часопісу «Маладосьць», загадчыкам аддзелу часопісу «Крыніца». З 1990 году — сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Памёр 22 кастрычніка 2021 году ў сябе дома. Як паведаміў Леанід Галубовіч, пісьменьнік заразіўся COVID-19, яго разам з жонкай забірала хуткая ў бальніцу, але ён адмовіўся ехаць у шпіталь[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увайшоў у літаратуру ў 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесьцяў і апавяданьняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнараў.
Найважнейшымі кнігамі зьяўляюцца «Любіць ноч — права пацукоў» (1998), «Апладненьне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П’яўка» (2010).
Быў двойчы намінаваны на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў»[4] (2008) і раман «П’яўка»[5] (2010).
У большасьці сваіх твораў маляваў апакаліптычную карціну рэчаіснасьці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні[6]. У сваёй творчасьці таксама закранае нацыянальную тэматыку. Літаратурны крытык Ірына Шаўлякова адзначае, што:
Трагічнае сьветаадчуваньне, уласьцівае мастацтву fin de siecle, для беларускага літаратара ўзмацняецца стратаю нацыянальнай самасьці. Сытуацыя «нацыянальнага чаканьня» (зьнікненьня, заняпаду, распаду і г. д.), якая абмяркоўваецца ўжо бяз колішняга імпэту, у значнай ступені спрыяе пашырэньню амаль кафкіянскай мадэлі мастацкага асэнсаваньня рэчаіснасьці. Найбольш поўнае і пасьлядоўнае ўвасабленьне гэтая мадэль набывае ў творчасьці Юры Станкевіча.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Stankevìč, Jury // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Сяргей Макарэвіч (3 ліпеня 2011) Культавы ультраправы аўтар з Барысава Юрый Станкевіч. Наша Ніва. Праверана 3 лiпеня 2011 г.
- ^ Памёр Юры Станкевіч
- ^ Валянціна Аксак (16 сьнежня 2008) Названая пяцёрка намінантаў на літпрэмію «Гліняны Вялес». TUT.BY. Праверана 8 сакавіка 2011 г.
- ^ Лаўрэат «Глінянага Вялеса» за 2010 год – Уладзімір Някляеў. ПрайдзіСвет (01 сакавіка 2011). Праверана 8 сакавіка 2011 г.
- ^ Юры Станкевіч: «Літаратура павінна зазірнуць у космас». Неаполіс (25 жніўня 2008). Праверана 7 сакавіка 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Грышкевіч. Несуцяшальны дыягназ, альбо У пошуках страчанай радзімы. Штрыхі да партрэту Юры Станкевіча // Дзеяслоў. — Менск: 2007. — № 28.
- «Мільярд удараў». Размова пра кнігу Юрыя Станкевіча // Дзеяслоў. — Менск: 2008. — № 36.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Памерлі 22 кастрычніка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Ляўрэаты прэміі «Гліняны Вялес»
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Беларускія літаратары
- Беларускія сцэнарысты
- Беларускія драматургі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- Памерлі ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19