Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Мэдаль да стагодзьдзя БНР | |||
| |||
Краіна | Беларуская Народная Рэспубліка | ||
---|---|---|---|
Тып | мэдаль | ||
Каму ўручаецца | вайсковым і грамадзкім дзяячам | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 23 сакавіка 2018 | ||
Першае ўзнагароджаньне | 18 лютага 2019 | ||
Колькасьць | больш за 130 | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Ордэн Пагоні |
Мэдаль да стагодзьдзя БНР[1] — узнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, зацьверджаная 25 сьнежня 2018 году. Агулам мэдалём узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа.
Падставы ўзнагароджаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна са сваім статутам, Мэдаль уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за дасьледаваньні і папулярызацыю беларушчыны, здабыцьцё і ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
Мэдаль уручаецца:
- Асобам, якія адзначыліся на ніве змаганьня за волю і незалежнасьць Беларусі,
- Выбітным грамадзкім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
- Замежнікам, якія спрычыніліся да дасьледаваньняў і папулярызацыі Беларусі ў сьвеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыямэтрам 38,61 мм[1].
На аверсе выбітыя выява гербу «Пагоня», скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».
На рэверсе выбіты надпіс: «100 гадоў БНР», даты «1918» і «2018», лаўровы вянок і беларускі шасьціканцовы крыж.
Стужка Мэдалю складаецца з вэртыкальных палосаў наступных колераў і разьмешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая плянка з надпісам «B.N.R.» Шырыня стужкі — 34 мм.
Да Мэдалю дадаецца афіцыйны дыплём на беларускай мове або на беларускай і ангельскай мовах.
Узнагароджаныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама Катэгорыя:Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР
Агулам узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадзкія дзеячы; вэтэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязьні.
- Уладзімер Арлоў — пісьменьнік
- Алесь Бяляцкі — беларускі грамадзкі дзеяч, праваабаронца
- Радзім Гарэцкі — акадэмік
- Джым Дынглі — дасьледчык
- Адам Мальдзіс — дасьледчык
- Арнольд Макмілін — дасьледчык
- Аляксей Марачкін — стваральнікі эталёну дзяржаўнага гербу «Пагоня»
- Уладзімер Някляеў — беларускі паэт, грамадзка-палітычны дзеяч, намінант на Нобэлеўскую прэмію
- Натальля Радзіна[2] — рэдактарка Хартыі 97
- Леў Талбузін — стваральнікі эталёну дзяржаўнага гербу «Пагоня»
- Юры Туронак[3] — беларускі гісторык
- Дэвід Сўорц — першы амбасадар ЗША ў Беларусі
- Алесь Шут — дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ад партыі БНФ, хірург, працаваў над тэмай забруджаньня пасьля выбуху ЧАЭС
- Стэфан Эрыксан — амбасадар Швэцыі ў Беларусі
- Алена Міхалюк — беларуская грамадзкая дзяячка ў Вялікабрытаніі
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Мэдаль да стагодзьдзя БНР: апісаньне — Рада БНР, афіцыйны сайт, 19.02.2019
- ^ Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Натальля Радзіна адной зь першых атрымала мэдаль БНР, Радыё Свабода
- ^ Уручаны першы Мэдаль да 100-годзьдзя БНР, Радыё Рацыя
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прэс-рэліз пра узнагароджаньне мэдалём да 100-годзьдзя БНР, сайт Рады БНР