Кастусь Жмінько
| Кастусь Жмінько | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 17 лютага 1941 |
| Памёр | 13 красавіка 2015 (74 гады) |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, мастак |
| Мова | беларуская |
| Узнагароды | |
Касту́сь (Канстанці́н Хве́даравіч) Жмінько́ (17 лютага 1941, вёска Пугачова, цяпер у Берасьці — 13 красавіка 2015, Берасьце[1]) — беларускі паэт, мастак.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 17 лютага 1941 году ў в. Пугачова Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці (цяпер у межах Берасьця) у рабоча-сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу № 4 м Берасьця. Працаваў на будоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасьля службы працаваў мастаком кінатэатраў гораду, мытнікам.
Навучаўся на факультэце мовы і літаратуры Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. С. Пушкіна, які скончыў у 1967 годзе. Накіраваны на службу ў праваахоўныя органы. У лістападзе 1994 году выйшаў на пэнсію ў званьні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласное ўправы ўнутраных справаў.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2008 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паасобныя творы друкаваліся ў пэрыёдыцы з 1970-х, а таксама ў калектыўных зборніках «Берасцейскія карані» (1993), «Дзядзінец» (1999, зборнік паэзіі Берасьцейшчыны), «Верш на Свабоду» (2002), «3 прыродаю зліўшыся душою» (2002), «Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў» (2003). Аўтар кніг паэзіі «Між вамі…» (1999), «Кастусь казаў» (2008), «Наканаваны неспакой» (2008).
Маляваў таксама пэйзажы.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узнагароджаны ганаровымі граматамі, шэрагам мэдалёў, імя занесена ў «Кнігу гонару» МУС БССР[2].
Ляўрэат літаратурнай Мядовай прэміі (2008) за зборнікі паэзіі «Кастусь казаў» і «Наканаваны неспакой».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кастусь Жмінько Камунікат.орг Праверана 16 красавіка 2015 г.
- 1 2 Развітальныя словы. Памёр пісьменнік Кастусь Жмінько
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 17 лютага
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьцейскім раёне
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Берасьці
- Пахаваныя ў Берасьцейскім раёне
- Берасьцейская літаратурная мядовая прэмія
- Беларускія паэты
- Беларускія мастакі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў