Валмонтышкі
Валмонтышкі лац. Vałmontyški | |
лет. Valmantiškiai | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Ковенскі |
Раён: | Ковенскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°3′40″ пн. ш. 23°31′59″ у. д. / 55.06111° пн. ш. 23.53306° у. д.Каардынаты: 55°3′40″ пн. ш. 23°31′59″ у. д. / 55.06111° пн. ш. 23.53306° у. д. |
Валмонтышкі |
Валмонтышкі (лет. Valmantiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Нёману. Уваходзяць у склад Вількійскага староства Ковенскага раёну Ковенскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Валімонт адпавядае старажытнаму германскаму імю Walmont[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1902 год — 148 чалавек[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 14.