Валін (імя)
Валін лац. Valin | |
Walin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wal + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Валін» |
Валін — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валін (Walin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вал- (імёны ліцьвінаў Валіка, Валант, Гервала; германскія імёны Walica, Waland, Gerwala) паходзіць ад гоцкага *wala 'тыя, хто выдужаў на полі бітвы', walisa 'праўдзівы, лю́бы', waljan 'выбраць' або германскага wala < *wal(a)ha- 'чужы, валійскі'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Walinus[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: pater Fidelis Walinowicz, in baptismo Thadaeus, filius Andreae et Franciscae, districtus et parochiae Rosienensis (16 сьнежня 1807 году)[4].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валіновічы (Walinowicz) гербу Валь — літоўскі шляхецкі род зь Вільні або Віленскага павету[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1141, 1520.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 219.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 277.
- ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 247.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 839.