Кезгайла Валімонтавіч
![]() Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1380 |
Памёр | 1449 |
Род | Кезгайлы |
Бацькі | Валімонт Бушкавіч |
Жонка | Алена |
Дзеці | Міхал, Ян, Дабяслаў, Пётар |
Кезгайла Валімонтавіч (у каталіцтве Міхал; каля 1380 — 1449) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі (1412—1432, 1440 і з 1445), кашталян віленскі (з 1445). Заснавальнік роду Кезгайлаў.
Валодаў часткай Дзевялтова, Солаў і Сьвядасьці. Ад вялікага князя Вітаўта атрымаў Крожы, Плоцеле і іншыя маёнткі ў Жамойці[1]. Трымаў Вількамірскае староства (1409—1412).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Яўнута, Румбольда, Шадзібора, Судзівоя і Гудыгерда.
Упершыню згадваецца ў 1401 пры складаньні Віленска-Радамскай уніі. Быў заўзятым прыхільнікам Вітаўта, пры падтрымцы якога зрабіўся старостам жамойцкім. Актыўна спрыяў хрысьціянізаціі паганцаў-жамойтаў, у 1418 здушыў сялянскае паўстаньні, а ў 1419 выкрыў змову мясцовага баярства супраць вялікага князя.
Па сьмерці Вітаўта ў 1430 разам з братамі Румбольдам і Яўнутам падтрымаў абраньне вялікім князем Сьвідрыгайлы. Быў сярод падпісантаў антыпольскай Хрыстмэмэльскай дамовы (1431). Па тым, як у 1432 у выніку перавароту да ўлады прыйшоў Жыгімонт Кейстутавіч, Валімонтавічаў узялі ў палон. Румбольда і Яўнута пакаралі сьмерцю, тым часам Кезгайлу вярнулі ўсе ягоныя ўладаньні. Магчыма, да гэтага прычынілася тое, што ягоная дачка ажанілася зь Янам Гаштольдам — уплывовым хаўрусьнікам Жыгімонта. Пазьней удзельнічаў у складаньні Гарадзенска-Троцкай уніі.
Ажаніўся з Аленаю (невядомага паходжаньня), меў сыноў Міхала, Яна, Дабяслава і Пятра.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 80.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.