Яўнут Валімонтавіч
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1380 |
Памёр | 1432 |
Род | Валімонтавічы гербу Задора[d] |
Бацькі | Валімонт Бушкавіч |
Яўнут Валімонтавіч (Ян; каля 1380 — 1432) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі (з 1413).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Кезгайлу, Румбольда, Шадзібора, Судзівоя і Гудыгерда. Пры складаньні Гарадзельскай уніі (1413) прыняў герб «Задора».
У 1412 атрымаў пасаду старосты троцкага, якая ў 1413 зрабілася ваяводзкаю. У 1432 яго разам з братам Румбольдам за падтрымку Сьвідрыгайлы Альгердавіча пакараў сьмерцю Жыгімонт Кейстутавіч.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.