Перайсьці да зьместу

Гудзігерд Валімонтавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гудзігерд Валімонтавіч
лац. Gudzigierd / Hudzihierd Valimontavič

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Род Валімонтавічы гербу Задора[d]
Бацькі Валімонт Бушкавіч
Дзеці Конрад, Завіша

Гудзігерд Валімонтавіч — літоўскі баярын.

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў ваколіцах Вількаміру[1].

Гудэгерд, Годэгард або Гудгерд (Gudegerdus[2], Godegardus[3], Gudhgärdh) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[6], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[7]. Такім парадкам, імя Гудзігерд азначае «Боская ахова»[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gudigort Wolnuntowicz (Gudigert Wolumontowicz[9]; 15 траўня 1432 году)[10]; Gudigird (15 кастрычніка 1432 году)[11].

Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Румбольда, Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора і Судзівоя.

Упамінаецца ў Скірстымонскай умове (15 траўня 1432 году) і акце Гарадзенскай уніі (15 кастрычніка 1432 году). Магчыма, разам з Румбольдам у 1416 годзе езьдзіў паслом у Польшчу (значыцца як Guthger)[1].

Меў сыноў Конрада, Завішу і, магчыма, Даўгайлу (упамінаецца як Girdowicz)[1].

  1. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 240.
  2. ^ Register van het Archief van Groningen. — Groningen, 1858. S. 209.
  3. ^ t' Ghulde ghebedeboeck met alle sijn figueren des leuens Jesu. — Hantvverpen, 1602. S. 11.
  4. ^ Otterbjörk R. Svenska förnamn. — Svenska språknämnden, 1979.
  5. ^ Gudhgärdh, Nordic Names
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  9. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 239.
  10. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
  11. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.