Гервала
Выгляд
| Ґервала лац. Giervała / Hiervała | |
| Gerwala | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Gero + Walo |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Гервяла |
| Зьвязаныя імёны | Walager |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Ґервала» | |
Гервала (Гервяла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гервал або Гервала (Gerwal, Gerwala) і Валагер (Walager) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[2], а аснова -вал- (імёны ліцьвінаў Валіка, Валін, Валант; германскія імёны Walica, Walin, Waland) — ад гоцкага *wala 'тыя, хто выдужаў на полі бітвы', walisa 'праўдзівы, лю́бы', waljan 'выбраць' або германскага wala < *wal(a)ha- 'чужы, валійскі'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gierwała (1671—1681 гады)[4]; Gierwiała (1809 год)[5].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 585, 1517.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 219.
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 142.
- ↑ Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814